Вы здесь

Лукашэнка ўзгадніў назначэнне рэктараў трох ВНУ


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў назначэнне новых рэктараў у трох ВНУ краіны, перадае БелТА.


Аляксандр Бахановіч, які да гэтага часу працаваў рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, пойдзе на павышэнне — яго кандыдатуру Прэзідэнт узгадніў для назначэння першым намеснікам міністра адукацыі. Пасаду рэктара гэтай ВНУ зойме Сяргей Каспяровіч, які раней працаваў начальнікам галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі.

Аляксей Чуканаў, які кіраваў Беларускай медыцынскай акадэміяй паслядыпломнай адукацыі, узначаліць Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт.

Першы прарэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Валянцін Пяшко паводле рашэння Прэзідэнта пойдзе ўверх па кар’ернай лесвіцы і зойме пасаду рэктара.

Прэв’ю: БелТА

Выбор редакции

Политика

Второй день ВНС: все подробности здесь

Второй день ВНС: все подробности здесь

В повестке дня — утверждение концепции нацбезопасности и военной доктрины.