Вы здесь

«Эдэмскскі сад» пры Жыровіцкім Свята-Успенскім мужчынскім манастыры


Непадалёк ад Жыровіч ёсць цікавае месца пад назвай «Эдэмскі сад». Калі быць дакладней, то гэта заасад на тэрыторыі Старых Жыровіч, які ўваходзіць у састаў манастыра. Стваралі яго саматугам манахі і паслушнікі.


А што тут было раней? Пустыр і руіны сядзібы вяльможы Аляксандра Солтана. Менавіта тут у 1470 годзе быў здабыты абраз Жыровіцкай Божай Маці. Зараснікі тут былі да 2010 года, пакуль гэтыя землі належалі Жыровіцкаму манастыру.

Сёння плошча «Эдэмскага саду» складае 55 гектараў. Мы пабывалі ў той яго частцы, дзе размешчаны капліца, руіны старога маёнтка і вальеры з жывёламі. Тут і вярблюды, і ваўкі, і паўліны, і нават буры мядзведзь, які пры выглядзе наведвальнікаў тэатральна забраўся ў ванну на тэрыторыі сваёй вальеры. Асабліва ўразілі мілыя зайчыкі, якія з цікаўнасцю зазіралі ў аб’ектыў фотаапарата. Усе гадаванцы жывуць у прасторных вальерах. Большасць звяроў была перададзена ў дар манастыру.

А яшчэ тут ёсць вялікі яблыневы сад плошчай 22 га, птушкаферма, свінаферма, статак парнакапытных і рыбная гаспадарка.
Уваход вольны, аднак непадалёк ад капліцы ёсць скарбонка, у якую можна пакласці ахвяраванне на ўтрыманне жывёл.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбор редакции

Экономика

Предложение снижается, а цены растут

Предложение снижается, а цены растут

Сейчас на продажу предлагается менее 7,5 тысячи квартир, а раньше свыше 10 тысяч.

Культура

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

Радмила Рыбакова: «Важно оставаться человеком»

О своей реализации, работе и участии в проекте «Звёздный путь» певица рассказала в интервью.

Общество

Маршрут по родниковому краю

Маршрут по родниковому краю

Первыми его начали осваивать гродненские творцы.