Вы тут

Еха­ла на ад­пра­цоў­ку, а знай­шла ка­хан­не...


або Як жы­ве і пра­цуе ма­ла­ды ве­тэ­ры­нар

Для мно­гіх ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў раз­мер­ка­ван­не пас­ля атры­ман­ня дып­ло­ма ста­но­віц­ца са­праўд­ным га­лаў­ным бо­лем. Ехаць у не­зна­ё­мае мес­ца, ды яшчэ ад­на­му, хо­чац­ца да­лё­ка не ўсім. Не­ка­то­рыя сціс­ка­юць во­лю ў ку­лак і ад­пра­цоў­ва­юць тэр­мін раз­мер­ка­ван­ня праз «не ма­гу». А нех­та мі­рыц­ца з та­кім лё­сам і спра­буе атры­маць аса­ло­ду ад но­вых ура­жан­няў. Вы­пуск­ні­ца Ві­цеб­скай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны Да­р'я ОСІ­ПА­ВА ме­на­ві­та з та­кіх: яна ўжо два га­ды пра­цуе па сва­ёй спе­цы­яль­нас­ці ў ААТ «Алек­санд­рый­скае», што ў Шкло­ўскім ра­ё­не. За­мест та­го, каб су­ма­ваць па «стра­ча­ных» га­дах, дзяў­чы­на знай­шла ў вёс­цы са­праўд­нае шчас­це.

1Гас­па­дар­ка ААТ «Алек­санд­рый­скае» зна­хо­дзіц­ца на мя­жы Ма­гі­лёў­скай і Ві­цеб­скай аб­лас­цей. Цэнтр прад­пры­ем­ства — у аг­ра­га­рад­ку Алек­санд­рыя. Гэ­тыя мяс­ці­ны зна­ка­мі­тыя сва­ёй пры­га­жос­цю — не­здар­ма зу­сім по­бач, у вёс­цы Ляў­кі, што на дру­гім бе­ра­зе Дняп­ра, меў ле­ці­шча Ян­ка Ку­па­ла (за­раз там зна­хо­дзіц­ца фі­лі­ял му­зея паэ­та). У га­рад­ку ёсць спарт­комп­лекс, ам­бу­ла­то­рыя і на­ват свая гас­ці­ні­ца. Ле­там у ва­ко­лі­цах Алек­санд­рыі свят­ку­ец­ца Ку­пал­ле. У  ме­жах свят­ка­ван­ня што­год ад­бы­ва­ец­ца кан­цэрт пад наз­вай «Алек­санд­рыя збі­рае сяб­роў», на які пры­яз­джа­юць гос­ці з усёй кра­і­ны і на­ват з за­меж­жа.
Са­ма гас­па­дар­ка лі­чыц­ца ўзор­най, пры тым, што ў свой час ства­ра­ла­ся з не­каль­кіх не­пры­быт­ко­вых кал­га­саў. У яе склад ува­хо­дзяць ад­ра­зу шэсць ма­лоч­на­та­вар­ных комп­лек­саў, адзін сві­на­га­доў­чы плюс птуш­ка­фаб­ры­ка і каў­бас­ны цэх. Акра­мя гэ­та­га, ёсць тут свой сад і схо­ві­шча для са­да­ві­ны. У 2012 го­дзе та­ва­рыст­ва атры­ма­ла 60 міль­яр­даў руб­лёў пры­быт­ку.

На ад­ным з ма­лоч­на­та­вар­ных комп­лек­саў, «Ста­ра­сел­лі», і пра­цуе Да­р'я. Два га­ды та­му яна скон­чы­ла ве­тэ­ры­нар­ную ака­дэ­мію ў род­ным Ві­цеб­ску і пры­еха­ла сю­ды па раз­мер­ка­ван­ні.

— Мне з дзя­цін­ства па­да­ба­лі­ся хат­нія жы­вё­лы, — ус­па­мі­нае Да­р'я. — Та­му я даў­но вы­ра­шы­ла, што звя­жу сваё жыц­цё з пра­цай на ка­рысць «бра­тоў на­шых мен­шых». Без­умоў­на, ка­лі па­сту­па­ла ў ве­та­ка­дэ­мію, ра­зу­ме­ла, што пра­ца­ваць прый­дзец­ца не толь­кі з са­бач­ка­мі ды ко­ці­ка­мі, але і з буй­ны­мі жы­вё­ла­мі. Ад­нак гэ­та мя­не не пу­жа­ла. Ма­ці так­са­ма бы­ла не су­праць. А звы­чай­ным ме­ды­кам я ся­бе ча­мусь­ці не ба­чы­ла.

Адзі­ным не­да­хо­пам ве­тэ­ры­нар­най аду­ка­цыі ў Ві­цеб­ску Да­р'я лі­чыць зу­сім ма­лую коль­касць га­дзін, ад­ве­дзе­ных на прак­ты­ку. Ка­лі тэ­а­рэ­тыч­ны пад­му­рак у ака­дэ­міі быў на вы­со­кім уз­роў­ні, то прак­тыч­най пад­рых­тоў­кі ў пер­шыя дні пра­цы мно­гім не ха­па­ла. За­тое ле­там ака­дэ­мія ад­праў­ля­ла сва­іх на­ву­чэн­цаў у за­меж­жа. У ад­ной з та­кіх па­ез­дак Да­р'я за­ра­бі­ла гро­шы на ўлас­ны аў­та­ма­біль і па­да­рун­кі для ма­ці і ба­бу­лі: кух­ню і ку­хон­ны кам­байн. Дзяў­чы­на пра­ца­ва­ла збор­шчы­цай са­да­ві­ны і ягад у Фін­лян­дыі і Нар­ве­гіі.

— На­са­мрэч, пас­ля раз­мер­ка­ван­ня я не па­він­на бы­ла тра­піць у «Алек­санд­рый­скае», — ка­жа дзяў­чы­на. — Пер­ша­па­чат­ко­ва мя­не на­кі­ра­ва­лі ў ін­шы ра­ён Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці — Кры­чаў­скі. Ад­нак, пры­ехаў­шы ту­ды, я да­ве­да­ла­ся, што жыл­лё там, мяк­ка ка­жу­чы, не са­ма­га леп­ша­га кштал­ту. Акра­мя та­го, мя­не за­пра­ша­лі як га­лоў­на­га ве­тэ­ры­на­ра ад­ра­зу на не­каль­кі комп­лек­саў. А гэ­та зна­чы­ла, што кож­ны дзень мне да­во­дзі­ла­ся б «бе­гаць» па­між усі­мі фер­ма­мі гас­па­дар­кі, якія зна­хо­дзяц­ца на ад­лег­лас­ці 10-15 кі­ла­мет­раў ад­на ад ад­ной. Прый­шло­ся пра­сіць ад­ма­ца­ван­не. По­тым мне пра­па­на­ва­лі «Алек­санд­рый­скае». І я ад­ра­зу зга­дзі­ла­ся, бо не­каль­кі ра­зоў пра­яз­джа­ла не­па­да­лёк на цяг­ні­ку і ме­ла ўяў­лен­не пра яго ўз­ро­вень.

2Ў «Алек­санд­рый­скім» дзяў­чы­не ад­ра­зу ж да­лі па­кой у ін­тэр­на­це для сва­іх су­пра­цоў­ні­каў. Узім­ку дзяў­чы­на пла­ціць за жыл­лё ка­ля 80 ты­сяч руб­лёў у ме­сяц, ле­там — ад 30 да 50 ты­сяч. Пры за­роб­ку ў 4-5 міль­ё­наў, які дзяў­чы­на лі­чыць доб­рым, та­кія вы­дат­кі ма­ла ўплы­ва­юць на аса­біс­ты «бюд­жэт». Акра­мя та­го, Да­р'я за­пэў­ні­вае, што для вяс­ко­ва­га жыц­ця та­кіх гро­шай ха­пае. Ка­лі ў га­рад­ской кра­ме дзяў­чы­на па­кі­дае 150-200 ты­сяч руб­лёў, то адзін па­ход у вяс­ко­вую мо­жа абы­сці­ся ў 100 ты­сяч.

Якія ўра­жан­ні мае ча­ла­век, які толь­кі-толь­кі пры­ехаў на но­вае мес­ца і па­чаў пра­ца­ваць? Па­вод­ле слоў Да­р'і, спа­чат­ку цяж­ка ўсім. Дзяў­чы­не не ха­па­ла прос­тых раз­моў з сяб­ра­мі, а ад­сут­насць са­праўд­най прак­ты­кі на вы­твор­час­ці ства­ра­ла шмат­лі­кія пы­тан­ні:

— Пер­шы­мі дня­мі ха­це­ла­ся на сця­ну лез­ці. Ма­ла та­го што апы­ну­ла­ся ад­на ў не­зна­ё­мых мяс­ці­нах, дык яшчэ і пра­ца­ва­ла­ся цяж­ка, бо не­ка­то­рых прак­тыч­ных рэ­чаў я не ве­да­ла. Па­ча­ла тэ­ле­фа­на­ваць зна­ё­мым спе­цы­я­ліс­там, ад­на­курс­ні­кам, шу­ка­ла ін­фар­ма­цыю ў ін­тэр­нэ­це. Па­сту­по­ва ўсё на­ла­дзі­ла­ся. На но­вым мес­цы з'я­ві­лі­ся сяб­ры і зна­ё­мыя, і, у рэш­це рэшт, па­ча­ла ад­чу­ваць ся­бе як до­ма.

У аба­вяз­кі Да­р'і ўва­хо­дзіць ме­ды­цын­скі до­гляд уся­го па­га­лоўя ка­роў на фер­ме. Асаб­лі­вую ўва­гу яна на­дае ця­ля­там: уся­го на комп­лек­се ўтрым­лі­ва­ец­ца ка­ля 500 та­кіх ма­ла­дых «па­цы­ен­таў». Кож­ны дзень дзяў­чы­на ацэнь­вае стан жы­вёл, ка­лі трэ­ба — ро­біць пры­шчэп­кі. Не­па­срэд­на ля­чэн­нем зай­ма­ец­ца так­са­ма Да­р'я. Па­вод­ле яе слоў, «алек­санд­рый­скія» ка­ро­вы зда­роўе ма­юць ня­дрэн­нае. Зі­мой, гэ­так жа, як і лю­дзі, мо­гуць пра­сту­дзіц­ца, а ле­там ад­чу­ва­юць ся­бе вель­мі доб­ра.

— Цяж­касць у тым, што ка­ро­ве не па­тлу­ма­чыш, ча­му яна хва­рэе і як гэ­та ле­чыц­ца, — рас­каз­вае Да­р'я. — Ця­ля­ты пу­жа­юц­ца, спра­бу­юць вы­рвац­ца, ка­лі ро­біш укол. Бы­ва­юць уво­гу­ле агрэ­сіў­ныя асо­бі­ны. Спа­чат­ку бы­ло ня­звык­ла. Я не ра­зу­ме­ла, як пры­му­сіць ка­ро­ву ста­яць на мес­цы, і ця­ля­ты раз­бя­га­лі­ся ў роз­ныя ба­кі. Але ўсё пры­хо­дзіць з до­све­дам.

Дзяў­чы­на ка­жа, што з мес­цам ад­пра­цоў­кі ёй вель­мі па­шчас­ці­ла. Не­ка­то­рыя з бы­лых ад­на­курс­ні­каў Да­р'і тра­пі­лі ў знач­на гор­шыя ўмо­вы — у пер­шую чар­гу гэ­та да­ты­чыц­ца за­роб­ку.

— Трэ­ба ра­зу­мець, што са­мае га­лоў­нае для лю­бо­га ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та — гэ­та гро­шы, — лі­чыць Да­р'я. — На­ват са­мая леп­шая і ці­ка­вая пра­ца не бу­дзе пры­но­сіць за­да­валь­нен­ня, ка­лі яна не да­па­ма­гае вы­ра­шаць элементарныя бы­та­выя праб­ле­мы. Бо ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты — гэ­та лю­дзі, якія шу­ка­юць сваё мес­ца ў жыц­ці, ствараюць сем'і. Яны хо­чуць мець улас­нае жыл­лё, якое ця­пер до­ра­га каш­туе. А на ад­ным ім­пэ­це і жа­дан­ні пра­ца­ваць да­лё­ка не ад'­е­дзеш.

Пра­цоў­ны дзень у «Алек­санд­рый­скім» — з вась­мі да сям­нац­ца­ці га­дзін. Але бы­ва­юць вы­пад­кі, ка­лі Да­р'я з'яў­ля­ец­ца на фер­ме і ў вы­хад­ныя. Га­лоў­ным мі­ну­сам сва­ёй ра­бо­ты ма­ла­ды ве­тэ­ры­нар лі­чыць вы­со­кую стам­ляль­насць, бо пра­ца­ваць амаль увесь час пры­хо­дзіц­ца на на­гах, ды яшчэ і на све­жым па­вет­ры. Маг­чы­ма, па гэ­тай пры­чы­не ак­тыў­ным ад­па­чын­кам Да­р'я не зай­ма­ец­ца. У пер­шыя ме­ся­цы пас­ля пры­ез­ду яна на­вед­ва­ла мяс­цо­вы ба­сейн, ха­дзі­ла ў ка­вяр­ню. Ця­пер у воль­ныя хві­лі­ны дзяў­чы­на чы­тае кні­гі і гля­дзіць се­ры­я­лы ў ін­тэр­нэ­це. Акра­мя гэ­та­га, Да­р'я за­воч­на атрым­лі­вае дру­гую аду­ка­цыю — ву­чыц­ца на ін­жы­не­ра-тэх­но­ла­га.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што каў­бас­ны цэх ёсць і ў «Алек­санд­рый­скім», дзяў­чы­на не пла­нуе за­ста­вац­ца ў Шкло­ў-скім ра­ё­не пас­ля ад­пра­цоў­кі. Праб­ле­ма не ў мес­цы ці не­жа­дан­ні пра­ца­ваць па спе­цы­яль­нас­ці. Спра­ва ў тым, што тут Да­р'я су­стрэ­ла ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, з якім ха­це­ла б звя­заць сваю бу­ду­чы­ню. Ён пра­ца­ваў у гас­па­дар­цы, але зволь­ніў­ся і з'е­хаў на но­вае мес­ца пра­цы. Як са­праўд­ная «жон­ка дзе­каб­рыс­та», дзяў­чы­на збі­ра­ец­ца ехаць жыць і пра­ца­ваць за сва­ім ка­ха­ным — у Гро­дзен­скую воб­ласць.

— Не па­крыў­лю ду­шой, ка­лі ска­жу, што пра­ца ве­тэ­ры­на­ра мне да­спа­до­бы. Я не збі­ра­ю­ся мя­няць сваю спе­цы­я­лі­за­цыю і пра­ца­ваць ха­чу ў сфе­ры сель­скай гас­па­дар­кі. Больш за тое, жыць я так­са­ма ха­чу ў вёс­цы. Хоць і рас­ла я ў го­ра­дзе, вёс­ка мне па­да­ба­ец­ца знач­на больш. Тут ці­ха, спа­кой­на, ды і з гра­шы­ма пра­сцей. Не ма­гу ска­заць, што пра­ца па раз­мер­ка­ван­ні — гэ­та прос­та, але мне гэ­ты пе­ры­яд пай­шоў толь­кі на ка­рысць.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН.

Мінск—Шкло­ўскі ра­ён—Мінск.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.