Вы тут

Галоўнае — зберагчы


Ахова і захаванне, аднаўленне аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны застаецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці многіх дзяржаўных органаў, прыватных і грамадскіх арганізацый. Так, літаральна на нашых вачах паўстаюць з руінаў былыя велічныя замкі, палацы, аднаўляюцца сядзібныя дамы, рэстаўруюцца знакавыя роспісы і фрэскі. На працягу мінулага года завершаны рэстаўрацыйна-рамонтныя работы на 115 каштоўных для гісторыі аб’ектах, і сёлета работа будзе працягвацца.


Сёлета будзе працягвацца рэстаўрацыя Гальшанскага замка Сапегаў

Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Наталля Хвір, у гэтым годзе шмат увагі будзе ўдзяляецца рэстаўрацыі Гальшанскага замка Сапегаў (на гэты аб’ект выдаткоўваецца каля 800 тысяч рублёў), работы будуць весціся ў Гомельскім палацавапаркавым ансамблі (выдзеляць 400 тысяч рублёў), працягнецца аднаўленне ўнікальных фрэсак у Спаса-Праабражэнскай царкве ў Полацку (бюджэт складзе 28 тысяч рублёў). У ліку важных аб’ектаў усё яшчэ застаюцца палац Сапегаў у Ружанах, Стары замак у Гродне, а таксама касцёл-кляштар у Мсціславе (на яго кансервацыю выдаткавана каля 230 тысяч рублёў).

Не застанецца без увагі сядзіба выдатнага кампазіратара, мастака Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна. На аднаўленне дома, дзе нарадзіўся і вырас знакаміты творца, сёлета будзе затрачана 859 тысяч рублёў. Адзін з важных кірункаў працы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны — кантроль за ўмовамі эксплуатацыі аб’ектаў. Так, і сёлета будзе працягвацца работа па маніторынгу будынкаў, выяўленні кандыцыянераў, тэлевізійных антэн на фасадах гістарычных будынкаў, аглядзе археалагічнай спадчыны.

Марына ВЕСЯЛУХА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.