Вы тут

Са жніўня ўзрастуць дзіцячыя дапамогі


Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

Яна нагадала, што ў сувязі з уступленнем у сілу новай рэдакцыі закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" з 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей, якія выхоўваюцца ў сям'і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння дзяцей у сям'і.

Памер гэтай дапамогі ў бягучым годзе вылічаецца ў наступным парадку: з 1 па 31 студзеня 2013 года прымяняецца сярэднямесячная заработная плата за ІІІ квартал 2012 года, з 1 лютага па 30 красавіка 2013 года — сярэднямесячная заработная плата за ІV квартал 2012 года, з 1 мая па 31 ліпеня — сярэднямесячная заработная плата за І квартал 2013 года, з 1 жніўня па 31 кастрычніка — сярэднямесячная заработная плата за ІІ квартал 2013 года, з 1 лістапада 2013 года па 31 студзеня 2014 года — сярэднямесячная заработная плата за ІІІ квартал 2013 года.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта,

сярэднямесячная заработная плата работнікаў за ІІ квартал 2013 года склала Br5 млн 10 тыс. 660. Адпаведна, у жніўні—кастрычніку памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае на першае дзіця — Br1 млн 753 тыс. 700, на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 4 тыс. 300, на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br2 млн 254 тыс. 800.

"Тым, хто пражывае на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, як і раней, назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў да ўстаноўленага законам", — дадала спецыяліст.

Цяпер аднаразовая дапамога пры нараджэнні першага дзіцяці (10 БПМ) складзе ў жніўні—кастрычніку Br10 млн 262 тыс. 900, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) — Br14 млн 368 тыс. 100. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, складзе Br1 млн 26 тыс. 300 (100 працэнтаў БПМ). Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, якія вызначаюцца заканадаўствам, на дзіця-інваліда (70 працэнтаў БПМ) у жніўні—кастрычніку складае Br718 тыс. 400, на іншых дзяцей у сям'і (50 працэнтаў БПМ) — Br513 тыс. 100; штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (100 працэнтаў БПМ) — Br1 млн 26 тыс. 300; штомесячная дапамога на дзіця ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраванае ВІЧ, (70 працэнтаў БПМ) — Br718 тыс. 400.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.