Вы тут

Гонар радаводу


Да нас у рэдакцыю прыйшоў ліст ад Анатоля Пярхальскага, які піша: «Я ўважліва сачыў за рубрыкай «Беларускія шляхецкія гербы» і ў апошніх нумарах газеты знайшоў прозвішча Пярхальскі — герб «Калумна». Звяртаюся да вядучага рубрыкі: «Магчыма, вы ведаеце, дзе жыве род Пярхальскіх?»

Уладзімір Крукоўскі адказвае:

— Пра сённяшніх Пярхальскіх з Маладзечанскага раёна ды з іншых мясцін Беларусі мне нічога невядома. Што тычыцца гістарычных звестак, то, як паведаміў мне Уладзіслаў Вяроўкін-Шалюта (суддзя выводны Беларускага згуртавання шляхты, найбольш дасведчаны ў пытаннях шляхецкай генеалогіі і геральдыкі), па звестках Дэпартамента герольдыі Расійскай імперыі, Пярхальскія валодалі маёнткамі ў Дзісненскім павеце (герба «Пярхала»), у Берасцейскім павеце (герба «Побаг») і ў Гарадзенскай губерні (герба «Рудніца», ён жа «Наступ»). Калі дадаць яшчэ Пярхальскіх герба «Калумна», то відаць, што гэта даволі разгалінаваны род. Каб высветліць, з якой вы галіны, трэба ведаць дарэвалюцыйнага продка па прамой лініі і месца яго пражывання. А тады ўжо звяртацца да спецыялістаў Нацыянальнага гістарычнага архіва РБ. Зычу поспехаў у «вырошчванні» радаводнага дрэва!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.