Вы тут

Месцы, якія трэба наведаць сям'ёй


Людміла ХМЯЛЬНІЦКАЯ, дырэктар музея Марка Шагала:

1. Вядома, музей Шагала. Не ўсе ведаюць, што музей размяшчаецца ў двух будынках. У адной частцы — арт-цэнтры Марка Шагала на вуліцы Савецкая — экспануюцца творы Майстра — 300 работ. Тут круглы год дзейнічае зала, дзе можна іх убачыць. А другі будынак — гэта мемарыяльны дом-музей Шагала на славутай вуліцы Пакроўскай, дзе можна даведацца пра юнацкія гады жыцця Шагала ў Віцебску. Там прадстаўлены прадметы побыту... Генію ўжо 13 гадоў было, калі яго сям'я пасялілася там. А дом, дзе нарадзіўся Шагал, на жаль, не захаваўся.
2. Абавязкова раю наведаць музей-сядзібу Рэпіна «Здраўнёва». Асабліва добра там летам: вялікі парк на беразе ракі Заходняя Дзвіна, прыгожы будынак маёнтка — добрае месца адпачынку. Гарантаваны незабыўныя ўражанні. І адразу зразумееш, чаму гэтыя месцы натхнілі прафесара жывапісу Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў на тыя творы, якія былі створаны ім тут.
3. Мастацкі музей у Віцебску. Там досыць цікавая калекцыя. Музею неўзабаве будзе 100 гадоў. У ім ёсць пастаянная экспазіцыя, якая прадстаўляе рускі і беларускі жывапіс ХVІІІ — пачатку ХХ стагоддзя: арыгінальныя працы Рэпіна, Хруцкага, Пэна і іншых.
4. Абавязкова трэба прыехаць у Полацк. Там вельмі моцнае музейнае аб'яднанне. І можна выдзеліць цэлы дзень, каб наведаць усе музеі.
5. Вёска Сар'я, Верхнядзвінскі раён. Там ёсць выдатны касцёл — адзін з самых прыгожых неагатычных касцёлаў Беларусі, які быў пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Ігнацій Лапацінскі пабудаваў яго ў гонар сваёй рана памерлай жонкі і за гэта ледзь не трапіў у Сібір. А ўсё таму, што тады нельга было без дазволу начальства будаваць каталіцкі храм. Пагадзіцеся, вельмі цікавая і рамантычная гісторыя. На жаль, панская сядзіба не захавалася, цяпер можна ўбачыць толькі ўязныя вароты чырвонага колеру.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.