Вы тут

СЯМЕЙНАЕ СВЯТА


Банкіры адзначылі пачатак новага навучальнага года падарункамі — іх атрымалі больш за 100 выхаванцаў дзіцячых дамоў

На пачатку верасня бацькі і дзеці з 11 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу сабраліся ў Мінску на арганізаванае спецыяльна для іх сямейнае свята. Яго арганізатары — Беларусбанк і рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» — акрамя забаўляльнай і адукацыйнай праграмы, падрыхтавалі да гэтай сустрэчы памятныя і карысныя падарункі.

Пакуль прыёмныя бацькі дзяліліся паміж сабой навінамі і абменьваліся вопытам, старэйшыя дзеці ўдзельнічалі ў камп'ютарнай гульні па павышэнні фінансавай граматнасці, малодшыя школьнікі малявалі разам і паасобку штосьці вельмі яркае, а самыя маленькія глядзелі мультфільмы з карыснымі «Урокамі цётухны Савы». Крыху пазней ва ўрачыстай абстаноўцы кожнай сям'і былі ўручаныя электронныя кнігі і планшэты, мультымедыйныя дыскі з фільмам пра іх саміх. Усе 105 дзяцей атрымалі развіваючыя гульні, а 11 выхаванцаў-першакласнікаў — яшчэ і яркія, прыгожыя партфелі з усімі неабходнымі для школьніка прыладамі. А пасля афіцыйнай часткі і агульнага фота на памяць сем'і наведалі спектакль «Чараўніцтва на лёдзе» ў Белдзяржцырку.
Дарэчы, апякунства над шматдзетнымі прыёмнымі сем'ямі Беларусбанк узяў ужо даўно, падаўшы ўзор іншым фінансавым установам краіны. За 5 гадоў было пабудавана 11 катэджаў у розных рэгіёнах краіны. «Сустрэчы з сем'ямі сталі ўжо традыцыйнай, важнай і вельмі прыемнай для нас падзеяй, — адзначае намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Уладзімір Занько. — У планах банка на бліжэйшыя гады — узвесці яшчэ 4 катэджы для шматдзетных прыёмных сем'яў, і гэта толькі частка вялікай праграмы сацыяльнай дзейнасці нашай установы».

Ірына СІНІЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.