Вы тут

Цікавыя ідэі і ініцыятывы


Сёлета Беларусі ўпершыню выпаў гонар прымаць на сваёй гасціннай зямлі ўдзельнікаў форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі, які праводзіцца штогод у адной з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Сёлетні форум прайшоў ужо восьмы раз. У сувязі з абвяшчэннем 2013 года Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД мерапрыемства ў значнай ступені было прысвечана экалагічнай тэматыцы, аднак цікавасць у шматлікіх замежных гасцей выклікалі і іншыя пытанні. Вынікі разам з карэспандэнтам БЕЛТА падводзіў старшыня Рады па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД, міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.

1380318788558_28-20

1380318788558_28-20

 

— Алег Вітольдавіч, наколькі, на вашу думку, быў плённым форум, які прайшоў, ці задаволены вы асабіста яго арганізацыяй?
— Удзельнікі форуму прадэманстравалі высокі ўзровень прафесіяналізму, што вынікае з агучаных прапаноў і ініцыятыў у галіне культуры, адукацыі, навукі і інавацый, фізічнай культуры і спорту, турызму. Асаблівы інтарэс выклікала сярод удзельнікаў работа моладзевай секцыі. І, зразумела, у аснове форуму ляжалі пытанні экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Ім надавалася асаблівая ўвага. Найбольш цікавыя і каштоўныя прапановы дэлегатаў знойдуць адлюстраванне ў выніковай рэзалюцыі форуму. Падрыхтаваны дакумент быў прыняты ўдзельнікамі з некаторымі папраўкамі. Справа ў тым, што ў ходзе абмеркавання ўзнікла неабходнасць дапрацаваць рэзалюцыю і ўнесці ў яе пэўныя карэктывы. Зноў жа, гэта звязана з актыўнай работай розных секцый. Дакумент будзе дапоўнены найбольш цікавымі прапановамі, пасля чаго з ім можна будзе азнаёміцца.
У цэлым магу сказаць, што VІІІ Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД быў арганізаваны на высокім узроўні. У яго працы ўзялі ўдзел каля 500 прадстаўнікоў краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, Выканаўчага камітэта СНД, Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, органаў галіновага супрацоўніцтва СНД, ЕўрАзЭС,
ЮНЕСКА, грамадскіх, адукацыйных, навуковых і творчых арганізацый. На адрас форуму паступілі прывітанні кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці — Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана.
Акрамя работы тэматычных секцый, дэлегаты розных краін атрымалі магчымасць узяць
удзел у каардынацыйнай нарадзе кіраўнікоў органаў галіновага супрацоўніцтва СНД гуманітарнай сферы, пасяджэнні Рады Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў, Рады рэктараў нацыянальных кансерваторый дзяржаў — удзельніц СНД, сумесным пасяджэнні Рады па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД і праўлення Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва.
— Ці не маглі б вы назваць самыя, на ваш погляд, цікавыя і каштоўныя прапановы, агучаныя ў ходзе форуму?
— Складана ўспомніць іх усе, таму што прапаноў было агучана сапраўды шмат. Прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі вельмі адказна падышлі да работы. Напрыклад, удзельнікаў форуму парадаваў праект «100 ідэй для Беларусі», і не выключана нават, што на прасторы Садружнасці ён атрымае новую назву — «100 ідэй для СНД». Паступіла прапанова прызначыць у 2014-м у СНД не толькі культурную, але і моладзевую сталіцу. Рэктар МДУ імя М.В. Ламаносава акадэмік Віктар Садоўнічы прапанаваў арганізаваць у рамках Садружнасці навуковы клуб. Дарэчы, у заключнай рэзалюцыі мы абазначылі гэту ініцыятыву і прапанавалі МДУ распрацаваць праект канцэпцыі дзейнасці клуба і прадставіць навуковы даклад па актуальных пытаннях для абмеркавання на чарговым форуме.
Таксама была агучана ініцыятыва аб стварэнні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў банка звестак інавацыйных ідэй моладзі. Не засталася без увагі і сфера турызму: хоць на 2014 год у краінах СНД намечана правядзенне больш за паўсотні сумесных мерапрыемстваў, была выказана думка аб неабходнасці атрымання больш дэталёвай інфармацыі аб турыстычных магчымасцях розных краін, аб арганізацыі большай колькасці мерапрыемстваў па прасоўванні турыстычных паслуг. Найбольш цікавыя праекты па развіцці турызму гатовы падтрымаць Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. У сувязі з гэтым у заключнай рэзалюцыі мы абазначылі важнасць правядзення ў 2014 годзе ІІ Міжнароднай канферэнцыі па супрацоўніцтве і фарміраванні ўзгодненай палітыкі ў пытаннях развіцця культурна-пазнавальнага турызму ў рамках СНД. Удзельнікі форуму таксама падтрымалі магчымае прыняцце сёлета Стратэгіі развіцця супрацоўніцтва ў галіне турызму на перыяд да 2020 года.
Акрамя таго, выказвалася думка аб важнасці прыцягнення цэнтральных тэлеканалаў кожнай з краін Садружнасці да больш актыўнага асвятлення мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рамках СНД. Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па міжнародным культурным супрацоўніцтве Міхаіл Швыдкой, напрыклад, лічыць, што неабходна шукаць і ствараць больш пазітыўных інфармацыйных падстаў для сродкаў масавай інфармацыі. Гэта дапаможа перабіць негатыўныя інфармацыйныя плыні, якія перыядычна ўзнікаюць паміж нашымі краінамі, бо, як вядома, на прасторы СНД не можа быць ізаляванага інфармацыйнага суправаджэння. Да таго ж агульных інтарэсаў у гуманітарнай сферы ў нас дастаткова. Галоўнае — заўважаць важныя інфармацыйныя падставы і акцэнтаваць на іх увагу прэсы, зацікаўліваць яе ў асвятленні мерапрыемстваў, якія праводзяцца на ўзроўні Садружнасці. Гэта датычыцца не толькі міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір», але і СМІ нацыянальнага значэння, і асабліва тэлеканалаў, колькасць аўдыторыі якіх вельмі вялікая.
— Лейтматывам гэтага мерапрыемства стала экалагічная тэматыка, але, як вы адзначылі, абмяркоўваліся і многія іншыя пытанні. Якія канкрэтна рашэнні знайшлі адлюстраванне ў заключнай рэзалюцыі?
— Удзельнікі форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі маюць намер садзейнічаць найхутчэйшаму стварэнню Міждзяржаўнай экалагічнай рады. Да экспертнай працы пры стварэнні такой рады плануецца далучаць прадстаўнікоў Грузіі і краін Балтыі. Гэта дапаможа вырашаць задачы міждзяржаўнага характару, накіраваныя на захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці на прасторы Садружнасці.
Плануецца ўдасканальваць якасць экалагічнай адукацыі, падтрымліваць фарміраванне міжнародных калектываў для сумеснай навукова-даследчай дзейнасці ў галіне экалогіі і прыродакарыстання, аказваць падтрымку пры арганізацыі міжнародных адукацыйных праектаў у галіне экалогіі, экалагічнага і аграрнага турызму.
Атрымаюць развіццё праекты, накіраваныя на фарміраванне станоўчага іміджу дзяржаў — удзельніц СНД, а таксама праекты па распаўсюджванні рускамоўных выданняў (у тым ліку электронных) для навуковых і адукацыйных арганізацый, нацыянальных і ўніверсітэцкіх бібліятэк краін Садружнасці, Балтыі і Грузіі, уключаючы выдавецкі праект серыі кніг «Сугучнасць сэрцаў». Прафесіяналы медыя-
сферы краін Садружнасці працягнуць браць удзел у маштабным медыяфоруме «Партнёрства ў імя будучыні», які штогод праходзіць у Мінску. У 2013—2014 гадах будзе актуальнай практыка гастрольна-адукацыйных тураў Моладзевага сімфанічнага аркестра СНД.
Актывізуецца валанцёрская работа моладзі краін Садружнасці ў сумесных экалагічных праектах, на зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы-2014, у праекце «Вахта Памяці», прысвечаным святкаванню 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2014—2015 гадах будзе па-ранейшаму рэалізоўвацца міждзяржаўная праграма «Культурныя сталіцы Садружнасці», але ўжо з улікам Года турызму ў СНД, які чакаецца, і святкавання 70-годдзя Перамогі народаў краін Садружнасці ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэта далёка не ўсе рашэнні, абазначаныя ў заключнай рэзалюцыі форуму навуковай і творчай інтэлігенцыі. Больш за тое, як я ўжо сказаў раней, дакумент будзе значна пашыраны і дапоўнены новымі пунктамі, якія ўяўляюць вялікі інтарэс для дзяржаў — удзельніц СНД і будуць спрыяць больш інтэнсіўнаму развіццю гуманітарнай сферы.
— У ходзе форуму была выказана думка, што ІХ Форум творчай і навуковай інтэлігенцыі будзе арганізаваны ў Кіеве, а дзясяты, юбілейны, можа прайсці ў Маскве, з якой, уласна, усё і пачыналася...
— Сапраўды, гаворка пра гэта ішла з улікам запланаванага старшынства Украіны ў СНД у 2014 годзе. Цяпер украінскі бок прапрацоўвае пытанне аб правядзенні ІХ Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў — удзельніц СНД у Кіеве ўвосень 2014 года. Так што такая верагоднасць не выключаецца. Пра Маскву ж цяпер гаварыць рана, пакуль гэтая прапанова ў большай ступені мае рэкамендацыйны характар з боку Міхаіла Швыдкога як сустаршыні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД.
Беларусь жа, у сваю чаргу, заўсёды гатова прымаць падобнага кшталту мерапрыемствы і садзейнічаць больш дынамічнаму развіццю гуманітарнай сферы на прасторы Садружнасці, тым больш што нашы ганаровыя госці вельмі высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі форуму, які прайшоў у Мінску. Яны выказалі ўдзячнасць Прэзідэнту Беларусі за цёплы прыём на беларускай зямлі, за аказаную ўвагу і гасціннасць і высока ацанілі ўзровень арганізацыі культурна-пазнавальных і прэзентацыйных мерапрыемстваў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.