Вы тут

24 кастрычніка


1743 год — на­ра­дзiў­ся (Пiнск) Ра­фал Юзаф Чар­вя­коў­скi, бе­ла­рус­кi ву­чо­ны-ме­дык, асвет­нiк, док­тар фi­ла­со­фii i ме­ды­цы­ны. У 1776 го­дзе скон­чыў Рым­скi ўнi­вер­сi­тэт. Пра­хо­дзiў ме­ды­цын­скую прак­ты­ку ў шпi­та­лях Не­апа­ля, Фла­рэн­цыi, Ту­ры­на, Ве­ны, Па­ры­жа i Бер­лi­на. У 1779-м быў на­кi­ра­ва­ны з Пiн­ска ў Кра­каў вы­кла­даць ме­ды­цы­ну ў Га­лоў­най ка­рон­най шко­ле (Яге­лон­скiм унi­вер­сi­тэ­це). У час паў­стан­ня 1794 го­да быў га­лоў­ным ле­ка­рам ла­за­рэ­та пры са­бо­ры Св. Пят­ра. Аў­тар 12-том­най пра­цы па ар­га­нi­за­цыi i пра­вя­дзен­нi хi­рур­гiч­ных апе­ра­цый. Па­мёр у 1816 го­дзе.

protiv-vojny_-s-burzhuem

1947 год — аме­ры­кан­скi па­лi­тык Бер­нард Ба­рух увёў у аба­ра­чэн­не тэр­мiн «ха­лод­ная вай­на». Са­ма ж «ха­лод­ная вай­на» па­ча­ла­ся ра­ней: 5 са­ка­вi­ка 1946 го­да, ка­лi Уiн­стан Чэр­чыль вы­сту­пiў з вя­до­май пра­мо­вай у аме­ры­кан­скiм Фул­та­не. Тыд­нем паз­ней Iо­сiф Ста­лiн у iн­тэр­в'ю «Пра­вде» па­ста­вiў Чэр­чы­ля ў адзiн шэ­раг з Гiт­ле­рам i за­явiў, што ў сва­ёй пра­мо­ве той за­клi­каў За­хад да вай­ны з СССР. Тэр­мiн «ха­лод­ная вай­на» стаў не­ад'­ем­най част­кай гiс­то­рыi ХХ ста­год­дзя. Бер­нард Ба­рух, уплы­во­вы па­лi­тык, да дум­кi яко­га са­праў­ды пры­слу­хоў­ва­лi­ся прэ­зi­дэн­ты Руз­вельт i Тру­мэн, а так­са­ма той жа Чэр­чыль, на па­ся­джэн­нi се­нац­кай ка­мi­сii па рас­сле­да­ван­нi ва­ен­ных зла­чын­стваў гэ­ты­мi сло­ва­мi ха­цеў аха­рак­та­ры­за­ваць ад­но­сi­ны па­мiж ЗША i СССР, якiя ста­лi хут­ка асты­ваць пас­ля пе­ра­мо­гi ў Дру­гой Су­свет­най вай­не. «Ня­гле­дзя­чы на тое, што вай­на скон­ча­на, мы зна­хо­дзiм­ся на паў­да­ро­зе да ха­лод­най вай­ны, якая па­сту­по­ва ста­но­вiц­ца ўсё больш га­ра­чай», — за­явiў ён. З рас­па­дам са­цы­я­лiс­тыч­на­га ла­ге­ра i СССР «ха­лод­ная вай­на» фак­тыч­на за­вяр­шы­ла­ся.

1933 год — 80 га­доў та­му на­ра­дзiў­ся (Са­ра­таў­ская воб­ласць, Ра­сiя) Ге­надзь Кан­стан­цi­на­вiч Ста­ля­роў, бе­ла­рус­кi ву­чо­ны ў га­лi­не iн­фар­ма­ты­кi, кан­ды­дат фi­зi­ка-ма­тэ­ма­тыч­ных на­вук. Аў­тар на­ву­ко­вых прац па пы­тан­нях вы­лi­чаль­най тэх­нi­кi, сiс­тэм­на­га пра­грам­на­га за­бес­пя­чэн­ня. Рас­пра­ца­ваў пер­шыя ў Бе­ла­ру­сi ба­зы да­ных для роз­ных га­лiн ве­даў. Лаў­рэ­ат Дзяр­жаў­най прэ­мii СССР, Дзяр­жаў­най прэ­мii Бе­ла­ру­сi.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.