Вы тут

19 лютага


19 лютага 1861 года імператар Аляксандр II падпісаў маніфест аб адмене прыгоннага права і зацвердзіў «Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці». Аляксандр застаўся ў гісторыі з імем «Вызваліцель».

19 лютага 1878 года амерыканскі вынаходнік Томас Эдысан запатэнтаваў прыбор для механічнага запісу і прайгравання гуку, які назваў фанограф. Гэта вынаходства стала пачаткам эры аўдыёзапісу. Галоўная заслуга прыбора заключалася ў тым, што гук, запісаны на фальзе, можна было прайграць . Першыя запісы ўяўлялі сабой паглыбленні на паверхні фальгі , зробленыя рухомай іголкай. Фальга размяшчалася на цыліндры, які верціцца пры прайграванні гуку. Каштавала прылада 18 даляраў.

readmsg

19 лютага 1986 года была запушчана савецкая арбітальная станцыя «Мір». Вядома, што над ёй працавалі 280 арганізацый пад эгідай 20 міністэрстваў і ведамстваў. «Мір» стала першай арбітальнай станцыяй модульнага тыпу.

19 лютага 2008 за пяць дзён да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў Фідэль Кастра абвясціў, што не збіраецца ўступаць на новы тэрмін ні на пасадзе старшыні Дзяржсавета, ні на пасадзе Галоўнакамандуючага, і перадаў свае паўнамоцтвы малодшаму брату, Раулю Кастра.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.