Вы тут

1 лістапада


1868 год — 145 га­доў та­му на­ра­дзiў­ся (вёс­ка Казь­я­ны, ця­пер Шу­мi­лiн­скi ра­ён) Дзмiт­рый Iва­на­вiч Даў­гя­ла, бе­ла­рус­кi гiс­то­рык, ар­хi­вiст, ар­хе­ог­раф. З 1897 го­да — ар­хi­ва­ры­ус Вi­цеб­ска­га цэнт­раль­на­га ар­хi­ва ста­ра­жыт­ных ак­таў. По­тым пра­ца­ваў у Вi­лен­скай ар­хеа­гра­фiч­най ка­мi­сii, быў яе стар­шы­нёй. Рэ­дак­тар «Записок Се­ве­ро-За­пад­но­го от­де­ла Рус­ско­го географического общества», га­на­ро­вы член Вi­цеб­скай ву­чо­най ар­хiў­най ка­мi­сii. З 1925 го­да — су­пра­цоў­нiк Iн­бел­куль­та, да­цэнт БДУ, з 1929-га — ды­рэк­тар бiб­лi­я­тэ­кi АН Бе­ла­ру­сi, за­тым — на­ву­ко­вы су­пра­цоў­нiк Iн­сты­ту­та гiс­то­рыi АН Бе­ла­ру­сi. Вы­ву­чаў гiс­то­рыю бе­ла­рус­кiх га­ра­доў i мяс­тэ­чак, гiс­то­рыю на­цы­я­наль­ных мен­шас­цяў у Бе­ла­ру­сi, аба­рон­чыя збу­да­ван­нi краю. Пуб­лi­ка­ваў пом­нi­кi бе­ла­рус­кай дзе­ла­вой пiсь­мен­нас­цi i мо­вы. Укла­даль­нiк i рэ­дак­тар « Гiс­то­ры­ка-юры­дыч­ных ма­тэ­ры­я­лаў», удзель­нi­чаў у вы­дан­нi «Ак­таў Вi­лен­скай ка­мi­сii». Адзiн з укла­даль­нi­каў «Гiс­то­рыi Бе­ла­ру­сi ў да­ку­мен­тах i ма­тэ­ры­я­лах « i iн­шых. Па­мёр у 1942 го­дзе.

1815

1792 год — на­ра­дзiў­ся Мi­ка­лай Ла­ба­чэў­скi. «Ка­пер­нiк геа­мет­рыi» — так на­зваў Мi­ка­лая Iва­на­вi­ча Ла­ба­чэў­ска­га вя­до­мы анг­лiй­скi ма­тэ­ма­тык Вiль­ям Клi­фард. У 1826 го­дзе Ла­ба­чэў­скi зра­бiў дак­лад на тэ­му: «Сцiс­лы пе­ра­каз па­чат­каў геа­мет­рыi», у якiм вы­клаў сваю тэ­о­рыю но­вай, не­еў­клi­да­вай геа­мет­рыi. Гэ­тае ад­крыц­цё вы­клi­ка­ла пе­ра­ва­рот ва ўяў­лен­нi аб пры­ро­дзе пра­сто­ры i ады­гра­ла важ­ную ро­лю ў раз­вiц­цi ма­тэ­ма­ты­кi. У на­ступ­ным, 1827 го­дзе, Ла­ба­чэў­скi быў абра­ны рэк­та­рам Ка­зан­ска­га ўнi­вер­сi­тэ­та. Амаль за 20 га­доў пра­цы ва ўнi­вер­сi­тэ­це яму ўда­ло­ся ства­рыць пер­ша­клас­ную на­ву­чаль­ную ўста­но­ву з ба­га­тай бiб­лi­я­тэ­кай i на­ву­ко­вым аб­ста­ля­ван­нем. У 1992-м го­дзе ў го­нар двух­сот­год­дзя з дня на­ра­джэн­ня Ла­ба­чэў­ска­га Банк Ра­сii вы­пус­цiў па­мят­ную ма­не­ту се­рыi «Вы­дат­ныя асо­бы».

1933 год — сён­ня споў­нi­ла­ся б 80 га­доў з дня на­ра­джэн­ня (вёс­ка Ва­ра­ком­шчы­на, ця­пер Дзят­лаў­скi ра­ён) Вя­ча­сла­ва Ула­дзi­мi­ра­вi­ча Ада­мчы­ка, вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га пiсь­мен­нi­ка. Пра­ца­ваў на кi­на­сту­дыi «Бе­ла­русь­фiльм», у га­зе­тах «Зна­мя юности», «За вяр­тан­не на Ра­дзi­му», у ча­со­пi­сах «Ма­ла­досць», «По­лы­мя», «Нё­ман». У 1982-1993 гг. — га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пi­са «Бя­роз­ка». Аў­тар ра­ма­наў «Чу­жая баць­каў­шчы­на», «Год ну­ля­вы», «I ска­жа той, хто на­ро­дзiц­ца» i мно­гiх iн­шых тво­раў. Лаў­рэ­ат Лi­та­ра­тур­най прэ­мii iмя I. Ме­ле­жа (1980), Дзяр­жаў­най прэ­мii Бе­ла­ру­сi (1988). Па­мёр у 2001 го­дзе.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.