Вы тут

«Касмічныя» бярозкі на мінскай зямлі


Пра тое, што касманаўт Алег Навіцкі нярэдка тэлефанаваў мастаку Івану Міско з самой арбіты, не ведае толькі нецікаўны. Маюць зносіны ўлюбёныя ў космас людзі і на больш меншых адлегласцях. Кожны раз, калі касманаўт бывае на малой радзіме, не абмінае ён і яшчэ адно месца, якое таксама стала родным, — майстэрню творцы.

1386819035429_1

Вось і на гэты раз завітаў да Івана Міско. Ды не адзін — з жонкай Юліяй і дачкой Янай. Ды не з пустымі рукамі: прывёз з роднай Чэрвеньшчыны бярозку. Вырашылі пасадзіць каля майстэрні, за тры крокі ад той, якую гадоў трыццаць таму пасадзілі першыя беларускія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

IMG_0150

— Гэта ўжо стала добрай традыцыяй. І вельмі хацелася б, каб яна набыла больш буйныя маштабы, — гаворыць народны мастак Беларусі і раскрывае сакрэт, што робіць дзеля гэтага ўсё магчымае: — Была размова з прадстаўнікамі горада аб тым, што ў Мінску будзе закладзена алея, дзе кожны касманаўт, які прыедзе ў беларускую сталіцу, зможа пасадзіць дрэва. Яна плануецца дзесьці ў тым месцы, дзе знаходзіцца вуліца Касманаўтаў. Ёсць такая задума, каб там адкрыць кавярню, якая б называлася «Космас». Касманаўты паабяцалі, што дапамогуць скласці цікавае касмічнае меню. А я, у сваю чаргу, распрацаваў эскіз для тарцовай сцяны шматпавярховага дома на гэтай вуліцы. Гэта будзе вялізны рэльеф, выкананы ў метале, прысвечаны Клімуку, Кавалёнку і Навіцкаму. Засталося толькі знайсці спонсара.

1386819038309_2

Гэта ўсё ў далёкай перспектыве. А што да больш хуткіх падзей, то ў канцы года павінна выйсці кніга пра Алега Навіцкага, якую напісала яго жонка. «Гэта добры дзённік аб жыцці касманаўта, — прыадкрывае таямніцы Іван Якімавіч. — Падчас апошняй сустрэчы мы абмеркавалі некаторыя старонкі з кнігі. Гэта будзе цікава! Акрамя таго, там прадстаўлена шмат фотаілюстрацый, якія Алег Навіцкі зрабіў у космасе».

Алег Навіцкі не шкадуе свайго часу, каб чарговы раз папазіраваць для майстра. Вось і на гэты раз затрымаўся. Два яго партрэты ўжо гатовы, апошні — чакае завяршэння.

— Мы з ім вельмі пасябравалі, — прызнаецца скульптар. — Гэта было ў Зорным гарадку, гады два таму. Там я і пачаў працу. Зрабіў першы эцюд, але завяршэнне адбылося тут, у майстэрні. Зараз працую над яго трэцім партрэтам. Спыніцца ніяк не магу: вельмі цікавы чалавек, незвычайная фактура. Кожны раз, як Алег прыязджае, ён быццам бы адзін і той жа, але ў той жа час вельмі розны. Таму ўвесь час вяду пошукі яго ўнутранага стану, шукаю глыбіню: для мяне галоўнае — не стварыць фотакопію, а адлюстраваць ўнутранае аблічча чалавека.

IMG_0309

Ці атрымаецца гэта ў аўтара, гледачы змогуць ацаніць падчас персанальнай выставы Івана Міско, якая адбудзецца вясной у мастацкай галерэі Савіцкага. Дарэчы, там пройдзе і адна з прэзентацый кнігі пра трэцяга беларускага касманаўта. Космас будзе ўсюды!

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.