Вы тут

«ІПЭшнікам» не варта спадзявацца на новыя адтэрміноўкі


Маецца на ўвазе ўвядзенне тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза аб прадукцыі лёгкай прамысловасці. Пра гэта паведаміў Віктар Маргелаў, першы віцэ-старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, расказваючы журналістам аб выніках года з пункту гледжання бізнес-супольнасці.

«Саюз будзе думаць аб тым, як аблегчыць працу прадпрымальнікаў у новых умовах Адзінай эканамічнай прасторы. Як вядома, з 1 ліпеня індывідуальныя прадпрымальнікі — плацельшчыкі адзінага падатку будуць абавязаны мець сертыфікаты на ўсю сваю прадукцыю. Больш адтэрміновак не будзе, — сцвярджае Віктар Маргелаў. — Адным з такіх крокаў дапамогі можа стаць стварэнне спажывецкага кааператыва, які будзе займацца цэнтралізаванымі закупкамі. Сёння прадпрымальнікі павінны кансалідавацца, аб'ядноўвацца, бо па адным выжываць будзе амаль немагчыма». Дарэчы, па яго словах, спажыўцы змогуць заўважыць змены ў асартыменце і цэнах у прадпрымальнікаў, хутчэй за ўсё, бліжэй да 1 ліпеня 2014 года. Цэны могуць троху павысіцца.

Увогуле, прадстаўнікі бізнесу лічаць, што 2013 год быў даволі складаным. Адным з галоўных фактараў была недаступнасць фінансавых рэсурсаў з-за высокіх працэнтных ставак па крэдытах. А ледзь не асноўным дасягненнем дзейнасці бізнес-саюзаў, на думку Віктара Маргелава, стала прадухіленне падвышэння стаўкі падатку на дабаўленую вартасць.

Акрамя таго, бізнес-супольнасць плануе наступны год абвясціць Годам франчайзінгу, каб у Беларусі з'явіліся найлепшыя сусветныя брэнды. Нагадаем, што франчайзінг — гэта від адносін паміж рынкавымі суб'ектамі, калі адзін бок перадае другому за плату права на пэўны від бізнесу, выкарыстоўваючы распрацаваную бізнес-мадэль яго вядзення. Гэта дае права дзейнічаць ад свайго імя, выкарыстоўваючы таварныя знакі і брэнды франчайзера. Іншымі словамі, у такім выпадку мы атрымліваем прадукцыю брэндавай якасці, але вырабленую ў нашай кра і не, што карысна як людзям, так і эканоміцы.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.