Вы тут

Збор­ная ЗША па ха­кеі: у Со­чы і Мінск па ме­да­лі


Да чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі ў Мін­ску за­ста­ец­ца кры­ху больш за тры ме­ся­цы, са­мы час за­воч­на па­зна­ё­міц­ца з гас­ця­мі тур­ні­ру і са­пер­ні­ка­мі бе­ла­рус­кай збор­най.

У пер­шы гуль­ня­вы дзень, 9 мая, збор­ная Бе­ла­ру­сі згу­ляе са збор­най ЗША, ра­ней гэ­тыя ка­ман­ды су­стра­ка­лі­ся на чэм­пі­я­на­тах све­ту ў 2007‑м і ў 2012 га­дах, двой­чы аме­ры­кан­скія ха­ке­іс­ты атрым­лі­ва­лі пе­ра­мо­гу.

«Цуд на лё­дзе»

Збор­ная ЗША па ха­кеі з шай­бай ба­зу­ец­ца ў го­ра­дзе Эн Ар­бор, сён­ня зай­мае 6 мес­ца ў рэй­тын­гу ІІХФ (2013 го­да).

Са­мым вя­до­мым пос­пе­хам збор­най ЗША стаў «Цуд на лё­дзе» на Алім­пі­я­дзе 1980 го­да ў Лэйк-Плэ­сі­дзе, ка­лі на шля­ху да зо­ла­та аме­ры­кан­ская ка­ман­да вый­гра­ла ў аб­са­лют­на­га фа­ва­ры­та — збор­най Са­вец­ка­га Са­ю­за. Да гэ­та­га ча­су «Цуд на лё­дзе» лі­чыц­ца ад­ным з най­вя­лік­шых да­сяг­нен­няў у гіс­то­рыі аме­ры­кан­ска­га спор­ту.

Акра­мя та­го, ха­кей­ная збор­ная двой­чы пе­ра­ма­га­ла на Алім­пій­скіх гуль­нях (1960, 1980), а так­са­ма вый­гра­ла Ку­бак све­ту ў 1996 го­дзе. Апош­няе да­сяг­нен­не на чэм­пі­я­на­тах све­ту — брон­за­выя ме­да­лі ў 2013 го­дзе, на Алім­пій­скіх гуль­нях — ся­рэб­ра­ныя ме­да­лі ў 2010‑м.

У 1990‑х га­дах аме­ры­кан­скі ха­кей меў шмат вы­дат­ных ха­ке­іс­таў, у іх лі­ку сла­ву­тыя гуль­цы НХЛ Брэт Хал, Пэт Ла­фан­тэн, Крыс Чэ­лі­яс, Філ Хаў­слі, Майк Рых­тэр, Бра­ян Ліч, Джэ­рэ­мі Ро­нік, Майк Ма­да­на.

Ня­даў­ні пос­пех

На мі­ну­лым чэм­пі­я­на­це све­ту ў 2013 го­дзе збор­ная ЗША вый­шла ў чвэрць­фі­нал, дзе пе­ра­маг­ла Ра­сію, але ў паў­фі­на­ле са­сту­пі­ла швей­цар­цам. У мат­чы за трэ­цяе мес­ца аме­ры­кан­скія ха­ке­іс­ты па бу­лі­тах абы­гра­лі збор­ную Фін­лян­дыі.

У скла­дзе брон­за­вых пры­зё­раў згу­ля­лі бы­лы на­па­да­ючы мінск­ага «Ды­на­ма» Цім Стэпл­тан і аме­ры­ка­нец бе­ла­рус­ка­га па­хо­джан­ня Алекс Галь­ча­нюк (на­па­да­ючы з'яў­ля­ец­ца сы­нам экс-ха­ке­іс­та збор­най Бе­ла­ру­сі Аляк­санд­ра Галь­ча­ню­ка). На той чэм­пі­я­нат га­лоў­ны трэ­нер Джо Са­ка са­браў у збор­най 20 гуль­цоў асноў­ных ка­ман­даў На­цы­я­наль­най ха­кей­най лі­гі (НХЛ).

У Со­чы па зо­ла­та

Пе­рад мін­скім чэм­пі­я­на­там све­ту збор­ная ЗША згу­ляе на Алім­пі­я­дзе ў Со­чы. Ге­не­раль­ны ме­не­джар збор­най Дэ­від Пойл аб­вяс­ціў склад ка­ман­ды, якая ад­пра­віц­ца на зі­мо­выя Алім­пій­скія гуль­ні.

Ва­ра­та­ры: Джы­мі Хо­вард («Дэт­ройт»), Ра­ян Мі­лер («Ба­фа­ла»), Джо­на­тан Ку­ік («Лос-Ан­джэ­лес»).

Аба­рон­цы: Джон Карл­сан («Ва­шынг­тон»), Джас­цін Фолк («Ка­ра­лі­на»), Кэм Фаў­лер («Ана­хайм»), Пол Мар­цін («Пітс­бург»), Ра­ян Мак­до­на («Рэй­нджэрс»), Брукс Ор­пік («Пітс­бург»), Ке­він Ша­тэн­кірк («Сэнт-Лу­іс»), Ра­ян Су­тэр («Мі­не­со­та»).

На­па­да­ючыя: Дэ­від Бэ­кес, Ці-Джэй Ашы (абод­ва — «Сэнт-Лу­іс»), Дас­цін Браўн («Лос-Ан­джэ­лес»), Ра­ян Кэ­ла­хэн, Дэ­рэк Стэ­пан (абод­ва — «Рэй­нджэрс»), Па­трык Кейн («Чы­ка­га»), Ра­ян Кес­лер («Ван­ку­вер»), Філ Ке­сэл, Джэймс ван Рымс­дайк (абод­ва — «Та­рон­та»), Макс Па­чы­я­рэ­ці («Ман­рэ­аль»), Зак Па­ры­зе («Мі­не­со­та»), Джо Па­вел­скі («Сан-Ха­сэ»), Пол Шцяс­ны («Ка­ла­ра­да»), Блэйк Уі­лер («Ві­ні­пег»).

Усе гуль­цы прад­стаў­ля­юць ад­ну з най­мац­ней­шых ха­кей­ных ліг све­ту — НХЛ. Тры­нац­цаць удзель­ні­каў мі­ну­лых Алім­пій­скіх гуль­няў увай­шлі ў склад збор­най ЗША па ха­кеі на Гуль­нях‑2014. Акра­мя та­го, у скла­дзе са­мы каш­тоў­ны гу­лец зі­мо­вай Алім­пі­я­ды 2010 го­да ў Ван­ку­ве­ры Ра­ян Мі­лер і са­мы каш­тоў­ны гу­лец плэй-оф Куб­ка Стэн­лі Па­трык Кейн.

Ка­ман­да атры­ма­ла­ся до­сыць спе­лай і моц­най, ся­рэд­ні ўзрост алім­пій­скай збор­най — 27 га­доў. Уз­на­чаль­вае збор­ную ЗША Дэн Бай­лсме. Ён гу­ляў у НХЛ на пра­ця­гу 12 га­доў. Бай­лсме пра­цуе га­лоў­ным трэ­не­рам у «Пітс­бург Пінг­вінз» з се­зо­на 2008–2009 го­да. У пер­шым жа го­дзе ра­зам з ка­ман­дай вый­граў Ку­бак Стэн­лі. Дэн Бай­лсме за­явіў прэ­се, што яго ка­ман­да едзе ў Со­чы па зо­ла­та.

Пра­ля­це­лі мі­ма

За бор­там алім­пій­скай збор­най за­ста­лі­ся та­кія зор­кі су­свет­на­га ха­кея, як Бэн Бі­шоп (гу­лец «Там­па Бэй» з'яў­ля­ец­ца лі­да­рам ся­род ва­ра­та­роў НХЛ па пра­цэн­це ад­бі­тых шай­баў), Джэк Джон­сан (аба­рон­ца «Ка­лам­бу­са»), Кіт Ендл (аба­рон­ца «Фі­нік­са»), Бо­бі Ра­ян (на­па­да­ючы «Ата­вы»), Брэн­дан Са­ад (на­па­да­ючы «Чы­ка­га»), Джэй­сан Па­мін­віль (на­па­да­ючы «Мі­не­со­ты»).

Які склад пры­е­дзе ў Мінск, ска­заць скла­да­на, ся­род спе­цы­я­ліс­таў іс­нуе дум­ка, што ў алім­пій­скі год на чэм­пі­я­на­це све­ту збі­ра­юц­ца не са­мыя моц­ныя ха­ке­іс­ты. Ды і за­ня­тасць у плэй-оф НХЛ мо­жа пе­ра­шко­дзіць лі­да­рам пры­ехаць у Бе­ла­русь. У пер­шую чар­гу гэ­та ты­чыц­ца По­ла Мар­ці­на і Брук­са Ор­пі­ка, чый «Пітс­бург» мае 72 ач­кі і зна­хо­дзіц­ца на пер­шым мес­цы Ус­ход­няй кан­фе­рэн­цыі. З вя­лі­кай ве­ра­год­нас­цю ў плэй-оф НХЛ тра­піць прад­стаў­нік «Ана­хай­ма» Кэм Фаў­лер, яго ка­ман­да зай­мае пер­шы ра­док у За­ход­няй кан­фе­рэн­цыі. «Чы­ка­га» Па­тры­ка Кей­на і «Ка­ла­ра­да» По­ла Шцяс­ных так­са­ма ма­юць вя­лі­кія шан­цы на ба­раць­бу за Ку­бак Стэн­лі.

Дак­лад­на мож­на сцвяр­джаць ад­но — у ЗША до­сыць доў­гая лаў­ка за­па­сных, та­му збор­ная з лю­бы­мі гуль­ца­мі бу­дзе прэ­тэн­да­ваць на п'е­дэс­тал.

Да­р'я Ла­ба­жэ­віч

Этот материал на русском языке.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.