Вы тут

Чакаем спецыялiстаў вы­со­кай ­ква­лі­фі­ка­цыі


У 2013 го­дзе з на­шай кра­і­ны, па афі­цый­ных звест­ках, з'е­ха­лі 5,5 тыс. пра­цоў­ных міг­ран­таў — гэ­та на 15% менш, чым у 2012 го­дзе. Гэ­тыя ліч­бы пры­ве­дзе­ны на пад­ста­ве за­рэ­гіст­ра­ва­ных пра­цоў­ных да­га­во­раў і кант­рак­таў. Па­лі­чыць коль­касць жы­ха­роў Бе­ла­ру­сі, якія вы­еха­лі за мя­жу са­ма­стой­на, не ўяў­ля­ец­ца маг­чы­мым.

Як за­явіў на «круг­лым ста­ле» «Міг­ра­цыя. Яе ўплыў на ры­нак пра­цы» на­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня знеш­няй пра­цоў­най міг­ра­цыі, бе­жан­цаў і пры­тул­ку дэ­парт­амен­та па гра­ма­дзян­стве і міг­ра­цыі МУС Ула­дзі­мір Мар­ге­віч,

боль­шасць гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, якія афі­цый­на пра­ца­ўлад­ка­ва­лі­ся за мя­жой, з'е­ха­ла ў Ра­сію, ЗША, Гер­ма­нію, Поль­шчу. Пры гэ­тым 3,5 тыс. ча­ла­век улад­ка­ва­лі­ся ў якас­ці не­ква­лі­фі­ка­ва­ных спе­цы­я­ліс­таў, 677 ча­ла­век — спе­цы­я­ліс­та­мі, 1153 — ра­бот­ні­ка­мі сфе­ры аб­слу­гоў­ван­ня і толь­кі 15 ча­ла­век — у якас­ці кі­раў­ні­коў.

У Бе­ла­ру­сі за­рэ­гіст­ра­ва­на 80 юры­дыч­ных асоб і 2 ін­ды­ві­ду­аль­ныя прад­пры­маль­ні­кі, якія мо­гуць ажыц­цяў­ляць пра­ца­ўлад­ка­ван­не гра­ма­дзян за ме­жа­мі на­шай кра­і­ны. Між тым прад­стаў­ні­кі ўпраў­лен­ня знеш­няй пра­цоў­най міг­ра­цыі, бе­жан­цаў і пры­тул­ку па­пя­рэдж­ва­юць аб маг­чы­мых на­ступ­ствах са­ма­стой­на­га пра­ца­ўлад­ка­ван­ня за мя­жой, у пры­ват­нас­ці, аб пра­цоў­най і сек­су­аль­най экс­плу­а­та­цыі, і на­стой­лі­ва рэ­ка­мен­ду­юць звяр­тац­ца па да­па­мо­гу да спе­цы­я­ліс­таў.

Але з на­шай кра­і­ны не толь­кі ад'­яз­джа­юць. Па­ра­лель­на ідзе ін­шы міг­ра­цый­ны па­ток: у по­шу­ках леп­шай до­лі ў Бе­ла­русь пры­яз­джа­юць пра­ца­ваць прад­стаў­ні­кі шэрагу дзяр­жаў. Так, за 2013 год на пра­цу да нас пры­бы­ло больш за 18 ты­сяч за­меж­ных гра­ма­дзян, што ў 2 ра­зы больш у па­раў­на­нні з 2012 го­дам. Па сло­вах Ула­дзі­мі­ра Мар­ге­ві­ча, гэ­та звя­за­на з па­ве­лі­чэн­нем ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў, што рэа­лі­зу­юц­ца ў Бе­ла­ру­сі: бу­даў­ніц­твам АЭС, аб'­ек­таў для чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі. У Бе­ла­ру­сі пе­ра­важ­на пра­цу­юць гра­ма­дзя­не Укра­і­ны (7 тыс.), Кі­тая (3 тыс.), Тур­цыі (1,3 тыс.), Літ­вы і Уз­бе­кі­ста­на (па 1,2 тыс.).

Для та­го, каб удас­ка­на­ліць пра­ва­вое ўрэ­гу­ля­ван­не міг­ра­цый­ных па­то­каў, за­пла­на­ва­на ўня­сен­не змя­нен­няў у За­кон «Аб знеш­няй пра­цоў­най міг­ра­цыі», пры­ня­ты ў кан­цы 2010 го­да. Пла­ну­ец­ца, што бу­дуць удас­ка­на­ле­ны ме­ха­ніз­мы пры­цяг­нен­ня за­меж­най пра­цоў­най сі­лы, у пры­ват­нас­ці, уве­дзе­ны па­няц­ці «вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ны спе­цы­я­ліст», «се­зон­ны ра­бот­нік» (бо шмат лю­дзей пры­яз­джа­юць у на­шу кра­і­ну толь­кі на се­зон­ныя ра­бо­ты). Па сло­вах спе­цы­я­ліс­таў, гэ­тым ка­тэ­го­ры­ям ра­бот­ні­каў бу­дуць да­дзе­ны пэў­ныя прэ­фе­рэн­цыі.

Свят­ла­на Бусь­ко.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.