Вы тут

Прыгажуня з ціхаакіянскага берага


Як звяр­нуць на ся­бе ува­гу дзяў­чы­ны? Асаб­лі­ва ка­лі яна... вель­мі пры­го­жая? З гэ­тым цяж­ка­вы­ра­шаль­ным пы­тан­нем мы з сяб­рам у свой час доб­ра па­му­чы­лі­ся. За­кан­чва­лі трэ­ці курс ва­ен­на­га ву­чы­лі­шча, і нас пас­ля се­сіі на­кі­роў­ва­лі на ме­сяц у вой­ска — прак­ты­ка­вац­ца. Тра­пі­лі мы з ім да­лё­ка — на край зям­лі, у вай­ско­вую часць ля Ула­дзі­вас­то­ка. Тут нас мно­гае ўраж­ва­ла. Тай­га, мо­ра, бліз­кая гра­ні­ца. А пай­шлі вя­чэ­раць у афі­цэр­скую ста­ло­вую — і аслу­пя­не­лі. Та­кую дзяў­чы­ну згле­дзе­лі! Асляп­ляль­на ры­жая, цём­на-сі­нія во­чы, ар­тыс­тыч­ная по­стаць, плаў­насць ру­хаў. На ка­се пра­цуе, чэ­кі вы­бі­вае. Што мы — уся чар­га не зво­дзі­ла з яе ва­чэй. Але ні­ко­му тая ка­сір­ка ўва­гі не удзя­ля­ла. Стро­гая пра­ца — гро­шы, рэш­та, вось ваш чэк...

1-9

У нас і апе­тыт знік. Усе дум­кі пра ад­но — як бы па­зна­ё­міц­ца.

— На­ват не ста­рай­це­ся, — асту­дзіў спа­дзя­ван­ні су­сед па па­коі ў ін­тэр­на­це, дзе нас па­ся­лі­лі. — Па-пер­шае, у яе за­мкнё­ны ха­рак­тар. Па-дру­гое, яна за­му­жам за пра­пар­шчы­кам, ды і дзі­ця ўжо мае. Сот­ні та­кіх, як вы, пе­рад ёю ма­ха­лі кры­ла­мі. І да­рэм­на.

За­су­ма­ва­лі мы, але рук не апус­ці­лі. На­кі­ра­ва­лі дум­кі на рас­пра­цоў­ку пла­на зна­ём­ства.

— Эў­ры­ка! — кры­чыць ра­дас­на ся­бар. — Па­мя­та­еш, мы за вя­чэ­ру раз­ліч­ва­лі­ся? У мя­не ста­руб­лёў­ка бы­ла (столь­кі і меў гро­шай з са­бой). Яна вель­мі доў­га рэш­ту збі­ра­ла. І на мя­не пры гэ­тым па­ру раз зір­ну­ла.

Та­ды ста­руб­лёў­ка ад­ной па­пер­кай лі­чы­ла­ся доб­ры­мі гра­шы­ма і трап­ля­ла­ся не так час­та. Не ўсе за­раб­ля­лі столь­кі, каб та­кі­мі ку­пю­ра­мі за­ро­бак вы­да­ва­лі. А ка­лі да­ва­лі, ста­руб­лёў­ку ста­ра­лі­ся пры­ха­ваць: вель­мі ж зруч­на для збе­ра­жэн­няў.

Мы та­ды не­дзе 12 руб­лёў сты­пен­дыі ў ме­сяц ме­лі. Зу­сім не­ба­га­та. Але вы­ра­шы­лі «за­ка­сіць» пад ба­га­тых пе­рад пры­га­жу­няй. Ра­ні­цай у час сне­дан­ня зноў раз­лі­чы­лі­ся сот­няй, якую зноў «са­бра­лі» з улі­кам па­пя­рэд­няй зда­чы. Сне­дан­не каш­та­ва­ла... со­рак тры ка­пей­кі. Атры­ма­лі рэш­ту, по­тым да­ба­ві­лі не­аб­ход­ныя ка­пей­кі і зноў па­нес­лі­ся па го­ра­дзе, каб вы­ме­няць гро­шы на сот­ку ці пя­ці­дзя­сят­ку (да­рэ­чы, ку­пю­ра так­са­ма лі­чы­ла­ся вель­мі буй­ной). Гэ­та і бы­лі на­шы кло­па­ты на блі­жэй­шыя дні. Хо­дзім у ста­ло­вую, раз­ліч­ва­ем­ся буй­ной ку­пю­рай, дак­лад­ва­ем, мя­ня­ем і гэ­так да­лей... Ба­чы­лі, што не­за­ўва­жа­ны­мі не за­ста­ем­ся. Ка­сір­ка нас ні­бы на­ват ча­ка­ла. З ці­ка­вас­цю са­чы­ла, што бя­ром са­бе на пад­но­сы. І з яшчэ боль­шай ува­гай — чым бу­дзем раз­ліч­вац­ца. Зра­зу­ме­ла чым — сто аль­бо пяць­дзя­сят руб­лёў ад­ной па­пер­кай... Кур­санц­кія ка­пі­та­лы імк­лі­ва та­я­лі, і іх ужо не ха­па­ла на па­трэ­бы аб­ме­ну. Да­вя­ло­ся слаць да­до­му тэ­ле­гра­му, каб да­па­маг­лі з гра­шы­ма. Дзя­куй бо­гу, пры­сла­лі тэр­мі­но­вы пе­ра­вод тэ­ле­гра­фам.

Мы бы­лі ў за­хап­лен­ні ад сва­ёй ідэі. На­ша па­пу­ляр­насць у ста­ло­вай, як і ва ўсёй ды­ві­зіі, рас­ла як на драж­джах. Не толь­кі ка­сір­ка-пры­га­жу­ня, мно­гія афі­цэ­ры па­гля­да­лі. Па­гля­да­лі на­сця­ро­жа­на, а то і ко­са. Ка­лі пад­су­ма­ваць усе на­шы дэ­ман­стра­цыі ста­руб­лё­вак у ста­лоў­цы, дык ні­бы­та больш за ты­ся­чу руб­лёў пры­вез­лі з са­бой. Вя­ліз­ныя для та­го ча­су гро­шы...

Скан­дал ус­пых­нуў не­ча­ка­на, у час абе­ду. На­бра­лі, як звы­чай­на, ежы, па­ды­шлі да ка­сы, пра­цяг­ну­лі гро­шы. Зра­зу­ме­ла ж, ста­руб­лёў­ку ад­ной па­пер­кай.

— А вась­мі­дзе­ся­ці шас­ці ка­пе­ек у вас ня­ма? — спы­та­ла пры­га­жу­ня з ней­кай не­зра­зу­ме­лай усмеш­кай на тва­ры. — У мя­не не хо­піць на зда­чу.

— Не, ня­ма, — га­рэз­лі­ва ўсміх­ну­лі­ся мы.

— Як ня­ма? — здзіў­ле­на пра­цяг­ну­ла дзяў­чы­на. — Я ж ран­кам да­ла вам з сот­ні дзе­вя­нос­та дзе­вяць руб­лёў дро­бяз­зю. І со­рак во­сем ка­пе­ек.

— Не, ня­ма, усё ўжо па­тра­ці­лі, — шчас­лі­ва рас­смя­я­лі­ся мы, пра­цяг­ва­ю­чы іг­раць ро­лю ба­га­цень­кіх Бу­ра­цін, якім па­тра­ціць у гэ­тым за­тра­пез­ным га­рад­ку за ра­ні­цу та­кія ша­лё­ныя гро­шы — што раз плю­нуць.

Чар­га не­ма гля­дзе­ла на нас.

— У вас па­він­на быць дро­бязь, — раз­зла­ва­на на­стой­ва­ла ка­сір­ка. — Ня­ўжо вы мо­жа­це столь­кі па­тра­ціць?

— Мо­жам, — ад­каз­ва­лі мы ра­дас­на («Яна звяр­ну­ла на нас ува­гу»)!

А дзяў­чы­на рап­там... за­пла­ка­ла.

І тут мы ўсё зра­зу­ме­лі. На жаль, вель­мі поз­на прый­шло да нас гэ­тае «пра­свят­лен­не». Што та­кое жыць сям'­ёй тут, у ад­да­ле­ным гар­ні­зо­не, з'е­хаў­шы ад ма­ці. Ка­лі до­ма ма­лое дзі­ця, а муж — ма­ла­ды пра­пар­шчык — атрым­лі­вае за­ро­бак у паў­та­ры сот­ні руб­лёў. Свай­го жыл­ля ня­ма, трэ­ба зды­маць і пла­ціць за гэ­та. І больш ба­га­та яны жыць, хут­чэй за ўсё, ні­ко­лі не бу­дуць, бо доб­рай кар'­е­ры ў пра­пар­шчы­ка быць не мо­жа, ён не афі­цэр, які рас­це ў зван­ні і на па­са­дзе, ён на ўсе жыц­цё толь­кі пра­пар­шчык. Яна яго вель­мі ка­хае і ні­ко­лі не кі­не. А тут — вось гэ­тыя кур­сан­ты, якія рас­па­ра­джа­юц­ца вя­лі­кі­мі гра­шы­ма, ні­бы смец­цем. Шы­ку­юць бяз­бож­на. Ві­даць, чы­есь­ці ба­га­тыя сын­кі, у якіх усё вы­зна­ча­на. І гро­шы, і кар'­е­ра. І да­лей­шая служ­ба — аль­бо ў Маск­ве, аль­бо за мя­жой.

Усё гэ­та яна і вы­пла­ка­ла. Што не да­ска­за­ла сло­ва­мі, мы зра­зу­ме­лі і так.

Не з'е­лі мы та­ды той абед. Знай­шлі мі­гам не­аб­ход­ную дро­бязь, раз­лі­чы­лі­ся і збег­лі.

Пад ­ве­чар ку­пі­лі ў го­ра­дзе шы­коў­ны бу­кет кве­так і не­ра­шу­ча па­цяг­ну­лі­ся ў ста­ло­вую да па­чат­ку вя­чэр­няй зме­ны. Не ве­да­лі, што бу­дзем ка­заць. Толь­кі ад­чу­ва­лі, што трэ­ба за ро­зыг­рыш па­ві­ніц­ца.

На­ша пры­га­жу­ня яшчэ не прый­шла на пра­цу. Мы па­пра­сі­лі сяб­ро­вак са ста­ло­вай пе­ра­даць ёй бу­кет і на­шы пра­ба­чэн­ні. За­ад­но і рас­ка­за­лі, як усё бы­ло на са­мой спра­ве.

Больш мы яе так і не па­ба­чы­лі (як­раз у гэ­ты ве­чар на­шу ды­ві­зію не­ча­ка­на пад­ня­лі па ба­я­вой тры­во­зе і тэр­мі­но­ва ад­пра­ві­лі на па­лі­гон)... Спа­дзя­ю­ся, што яна нам да­ра­ва­ла.

Той мой ся­бар ця­пер жы­ве за мя­жой. Ка­лі су­стра­ка­ем­ся — мно­гае ўспа­мі­на­ем. І той вы­па­дак так­са­ма. Але пры гэ­тым абод­вум зноў ста­но­віц­ца ня­ём­ка...

Вік­тар Ві­кенць­еў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.