Вы тут

5 лістапада


1857 год — на­ра­дзіў­ся Іван Іва­на­віч Да­лгоў, бе­ла­рус­кі гіс­то­рык, ар­хе­о­лаг, края­знаў­ца. У 1880 го­дзе скон­чыў Пе­цяр­бург­скі ўні­вер­сі­тэт. З 1889-га пра­ца­ваў у По­лац­кім ка­дэц­кім кор­пу­се. Вы­ву­чаў гіс­то­рыю По­лац­ка з са­мых ста­ра­жыт­ных ча­соў, да­сле­да­ваў ар­хеа­ла­гіч­ныя пом­ні­кі По­лач­чы­ны і склаў іх рэ­естр. На­пі­саў гіс­то­рыю ка­дэц­ка­га кор­пу­са і стаў ад­ным з ар­га­ні­за­та­раў му­зея ў ім. Быў абра­ны са­праўд­ным чле­нам Ві­цеб­скай на­ву­ко­вай ар­хіў­най ка­мі­сіі, у 1893-м быў удзель­ні­кам ІХ ар­хеа­ла­гіч­на­га з'ез­да. Па­мёр у 1911 го­дзе.

Чапаев_(постер_фильма)

1934 год — у Ле­нін­гра­дзе, у кі­на­тэ­ат­ры «Ты­тан» ад­бы­ла­ся прэм'­е­ра кі­на­філь­ма «Ча­па­еў». Ён стаў куль­та­вым для не­каль­кіх па­ка­лен­няў са­вец­кіх лю­дзей. Фільм па сва­ім сцэ­на­рыі па­ста­ві­лі кі­на­рэ­жы­сё­ры «бра­ты Ва­сіль­е­вы». Толь­кі ні­я­кія яны не бра­ты: гэ­та — твор­чы псеў­да­нім. Яны прос­та цёз­кі — Ге­ор­гій Мі­ка­ла­е­віч і Сяр­гей Дзміт­ры­е­віч. Ра­ман Фур­ма­на­ва «Ча­па­еў» яны ўзя­лі толь­кі за асно­ву, на­пі­саў­шы прак­тыч­на но­вы твор. Да­стат­ко­ва ска­заць, што пра ар­ды­нар­ца Ча­па­е­ва ў ра­ма­не бы­ло на­пі­са­на ўся­го два-тры ска­зы — кштал­ту «Пець­ка ўвай­шоў, Пець­ка вый­шаў», а ку­ля­мёт­чы­цы Ан­кі і на­огул ня­ма. Ге­рой філь­ма, вя­до­ма, мі­фа­ла­гі­за­ва­ны, ма­ла агуль­на­га меў ён з рэ­аль­ным Ча­па­е­вым. Але ме­на­ві­та за гэ­та фільм і лю­бі­мы на­ро­дам. Ён і ця­пер не-не ды міль­га­не на эк­ра­не тэ­ле­ві­за­ра. А ці шмат ство­ра­на ў све­це філь­маў, здоль­ных пры­цяг­нуць гле­да­ча праз во­сем дзя­сят­каў га­доў?

1958 год — 55 га­доў та­му на Бе­ла­рус­кім аў­та­за­вод­зе (Бе­лАЗ у г. Жо­дзі­на) са­бра­ны пер­шы аў­та­са­ма­звал.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.