Вы тут

Далоў страхі!


Мы на­бы­ва­ем стра­хі ў паў­ся­дзён­ным жыц­ці. Яны з'яў­ля­юц­ца праз на­шы тры­во­гі і асця­ро­гі, пе­ра­тва­ра­юц­ца з лёг­ка­га па­чуц­ця ў моц­ную фо­бію, якая ў вы­ні­ку атруч­вае жыц­цё. Адзін ба­іц­ца ля­таць, дру­гі — па­ву­коў, трэ­ці — ва­ды, за­мкнё­най пра­сто­ры, зна­ём­стваў, пуб­ліч­ных вы­ступ­лен­няў, вы­шы­ні, на­чаль­ні­каў, цем­ры... Усё гэ­та пе­ра­шка­джае спа­кой­на­му і гар­ма­ніч­на­му жыц­цю. З па­чуц­цём стра­ху не­маг­чы­ма ру­хац­ца на­пе­рад, раз­ві­вац­ца, кі­ра­ваць сва­ім жыц­цём, па­коль­кі жыц­цём та­го, хто ба­іц­ца, заў­сё­ды кі­руе страх. Іг­на­ра­ваць страх не­маг­чы­ма, па­коль­кі ў да­лей­шым гэ­та пры­вя­дзе да сур'­ёз­ных на­ступ­стваў, раз­віц­ця больш цяж­кай фо­біі. Ад­нак мож­на на­ву­чыц­ца пе­ра­адоль­ваць страх, кант­ра­ля­ваць яго, каб вяр­нуць са­бе пра­ва кі­ра­ваць улас­ным жыц­цём.

26-11

— Шмат лю­дзей па­ку­ту­юць ад час­тай зме­ны сэр­ца­біц­ця, па­ча­шча­на­га ды­хан­ня, хва­ля­ван­ня ні­ад­куль і па­сту­по­ва звяр­та­юць ува­гу на тое, што ад­чу­ва­юць ся­бе менш энер­гіч­ны­мі і больш... хва­ра­ві­ты­мі, — тлу­ма­чыць урач-псі­ха­тэ­ра­пеўт Мінск­ага га­рад­ско­га клі­ніч­на­га псі­хі­ят­рыч­на­га дыс­пан­се­ра Ма­ры­на ЯС­КЕ­ВІЧ. — Та­кі псі­ха­са­ма­тыч­ны стан мо­жа быць звя­за­ны са стра­хам, тры­во­гай і хва­ля­ван­нем, якія ўзні­ка­юць праз тыя кан­флік­ты, што раз­га­ра­юц­ца ўнут­ры асо­бы...

Тры­во­га і страх мо­гуць быць звя­за­ны з:

* па­вы­ша­най тры­вож­нас­цю са­мо­га ча­ла­ве­ка;

* аў­та­ры­тар­ным сты­лем вы­ха­ван­ня ў сям'і;

* прад'­яў­лен­нем су­пя­рэч­лі­вых па­тра­ба­ван­няў (на пра­цы, у шко­ле і г.д.);

* не­пас­ля­доў­нас­цю ў вы­ха­ван­ні або ва ўка­зан­нях па вы­ка­нан­ні ра­бо­ты;

* праз­мер­най эма­цы­я­наль­нас­цю, унут­ра­най ус­пры­маль­нас­цю;

* па­тра­ба­ван­ня­мі, якія су­пя­рэ­чаць маг­чы­мас­цям і па­трэ­бам ча­ла­ве­ка;

* па­раў­ноў­ван­нем да­сяг­нен­няў з да­сяг­нен­ня­мі ін­шых лю­дзей;

* праз­мер­ным жа­дан­нем усё ра­біць без­да­кор­на пра­віль­на («сін­дром вы­дат­ні­ка»), ад­па­вя­даць аб­са­лют­на ўсім агуль­на­пры­ня­тым стан­дар­там.

Лю­бы ўнут­ра­ны кан­флікт пра­ва­куе на­шу не­за­да­во­ле­насць, якая па­тра­буе по­шу­ку вый­сця. Нам не­аб­ход­на неш­та змя­ніць у сва­ім жыц­ці, ад не­ча­га ад­мо­віц­ца, каб знай­сці но­вае (на­пра­мак, мэ­ту, ідэю), са­праў­ды не­аб­ход­нае ў гэ­ты пе­ры­яд жыц­ця. Пе­ра­ход да но­ва­га — гэ­та аба­вяз­ко­ва ад­маў­лен­не ад ста­ро­га. Раз­віц­цё ча­ла­ве­ка як асо­бы ад­бы­ва­ец­ца толь­кі та­ды, ка­лі ён ажыц­цяў­ляе ўнут­ра­ную псі­ха­ла­гіч­ную ра­бо­ту, якой па­тра­буе жыц­цё­вая сі­ту­а­цыя. Ра­бо­та ж за­клю­ча­ец­ца ў вы­яў­лен­ні су­пя­рэч­нас­цяў па­між тым, «хто я ёсць на са­май спра­ве» і «кім бы я ха­цеў быць», «што я маю ця­пер» і «што я ха­цеў бы мець». Унут­ра­ная псі­ха­ла­гіч­ная ра­бо­та звя­за­на з бо­лем рас­ча­ра­ван­ня — у да­чы­нен­ні да ся­бе, бліз­кіх, сва­ёй спра­вы і жыц­ця ў цэ­лым. Мно­гім вы­тры­маць гэ­ты боль цяж­ка, асаб­лі­ва дзе­цям і пад­лет­кам. Але трэ­ба ву­чыц­ца. І зра­зу­мець не­каль­кі важ­ных рэ­чаў.

У све­це ілю­зій

Па­чуц­цё тры­во­гі па­кут­лі­вае і не­акрэс­ле­нае, і, каб па­зба­віц­ца гэ­тай не­акрэс­ле­нас­ці, ча­ла­век пад­мя­няе тры­во­гу... стра­хам. Бо страх звя­за­ны з кан­крэт­най сі­ту­а­цы­яй, аб'­ек­там, па­дзе­яй. Тры­во­га ж па­доб­ная на бес­прад­мет­ны страх. Гэ­ты стан ня­рэд­ка мас­кі­ру­ец­ца за шы­ро­кім спект­рам са­ма­тыч­ных скар­гаў: скур­ныя раз­драж­нен­ні, га­лаў­ны боль, фры­гід­насць, ім­па­тэн­цыя і г.д. Ча­ла­век і не ду­мае, што з гэ­тым трэ­ба бы­ло звяр­тац­ца не да тэ­ра­пеў­та, а да псі­ха­тэ­ра­пеў­та або псі­хо­ла­га.

Ка­лі па­чуц­цё тры­во­гі аказ­вае над­та пры­гня­таль­нае ўздзе­ян­не, то страх-за­мен­нік ча­сам на­ват ма­бі­лі­зуе. На­прык­лад, та­кім чы­нам: «не­аб­ход­на тэр­мі­но­ва пе­ра­яз­джаць», «трэ­ба тэр­мі­но­ва вы­ка­наць гэ­та...». Ад­нак, па­коль­кі пры­чы­на тры­во­гі не вы­да­ле­на, свет ілю­зій па­ста­ян­на ўдас­ка­наль­ва­ец­ца.

Стра­хі-за­мен­ні­кі здоль­ныя за­мя­няц­ца з ця­гам ча­су на:

— ры­ту­аль­ныя дзе­ян­ні (страх спаз­ніц­ца на пра­цу змя­ня­ец­ца стра­хам за­быць па­гля­дзец­ца ў люс­тэр­ка пе­рад вы­ха­дам з до­му);

— з'яў­лен­не ад­на­ба­ко­вых за­хап­лен­няў, якія не па­кі­да­юць мес­ца ні­я­кім ін­шым ін­та­рэ­сам (па­сад­ка кве­так мо­жа па­глы­нуць на­столь­кі, што жан­чы­на бяс­кон­ца ску­пае квет­ка­выя ка­та­ло­гі, са­мі квет­кі, рых­ту­ю­чы­ся да «па­сяў­но­га се­зо­на»). Да­рэ­чы, мя­жа па­між зда­роў­ем і не­ўро­зам за­клю­ча­ец­ца ў тым, што зда­ро­вае за­хап­лен­не злу­чае ча­ла­ве­ка са све­там, сяб­ра­мі, бліз­кі­мі, а тры­вож­нае ства­рае свет за­мкнё­ны, ста­но­віц­ца са­ма­мэ­тай, да­па­ма­гае не ду­маць пра рэ­аль­нае жыц­цё;

— сы­ход у фан­та­зіі, якія су­праць­пас­таў­ля­юц­ца жыц­цю. І дзі­ця, і да­рос­лы ча­ла­век пе­ра­жы­ва­юць страх пе­рад са­праў­ды не­бяс­печ­най сі­ту­а­цы­яй (па­жар, на­па­дзен­не, смерць ча­ла­ве­ка). Та­кіх сі­ту­а­цый мност­ва, пад­лі­чыць стра­хі не­маг­чы­ма. У нор­ме, як толь­кі за­кан­чва­ец­ца не­пры­ем­ны эпі­зод, зні­ка­юць і страх, і тры­во­га. Та­му страх сам па са­бе не страш­ны, па­коль­кі гэ­та на­ту­раль­ная псі­ха­ла­гіч­ная рэ­ак­цыя на не­бяс­пе­ку. Ка­лі ня­ма пры­чын тры­во­жыц­ца, але ўсё роў­на не­спа­кой­на — гэ­та страх не­ўра­тыч­ны, гэ­та фо­бія, якой быць не па­він­на.

Ні­чо­га не хо­чац­ца

Кво­ласць, без­ыні­цы­я­тыў­насць, па­сіў­насць — гэ­та стра­та сіл, пус­та­та на мес­цы не­ка­лі га­ра­чых па­чуц­цяў, абу­рэн­ня не­чым або не­кім. Ча­ла­век не ад­роз­ні­вае ўсе гэ­тыя мас­кі тры­во­гі, сам не ве­дае, што яму не­аб­ход­на, і не мо­жа звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу. Па­сту­по­ва цяж­кі ўнут­ра­ны стан за­ма­цоў­вае тры­вож­насць як ры­су асо­бы.

Уку­сіць хоць ка­го-не­будзь

Ёсць лю­дзі, якія па­ста­ян­на пе­ра­жы­ва­юць за­да­валь­нен­не ад лю­бой маг­чы­мас­ці пры­ні­зіць ці аб­ра­зіць лю­бо­га (хоць дзі­ця, хоць пра­даў­ца ў ма­га­зі­не). Усё та­му, што ўнут­ры жы­ве па­чуц­цё тры­во­гі ад улас­най пры­ні­жа­нас­ці, ня­здоль­нас­ці жыць так, як ха­це­ла­ся б, а та­му ўзні­кае па­трэ­ба па­ста­ян­най дэ­ман­стра­цыі ўлас­най пе­ра­ва­гі над ін­шы­мі. Па­коль­кі тры­во­га ад гэ­та­га ні­ку­ды не зні­кае, жа­дан­не дэ­ман­стра­ваць сваю пе­ра­ва­гу на­ра­джа­ец­ца зноў і зноў.

Як жа пе­ра­стаць нер­ва­вац­ца з лю­бой на­го­ды?

1. Пе­ра­стань­це іг­раць чу­жыя ро­лі.

Га­лоў­ная пры­чы­на на­шых бед — мы са­мі. Мы ве­ша­ем на ся­бе аба­вя­за­цель­ствы, з які­мі пас­ля не мо­жам спра­віц­ца. Мы хо­чам быць «доб­ра­нькі­мі». Ад­нак, як бы мы ні імк­ну­лі­ся да ідэа­льна­сці, усё роў­на зной­дуц­ца не­за­да­во­ле­ныя. Ка­лі вы са­праў­ды жа­да­е­це пе­ра­стаць нер­ва­вац­ца праз дра­бя­зу, то пер­шае, што не­аб­ход­на за­сво­іць — змі­ры­це­ся з са­бой! Пры­мі­це ся­бе, а не чу­жыя «ро­лі» ідэа­льнай жон­кі, вя­лі­ка­га на­чаль­ні­ка, доб­рай ма­ці і г.д. Жы­ві­це на­ту­раль­ным жыц­цём. Не­маг­чы­ма без на­ступ­стваў «за­су­нуць» ся­бе ў ней­кія рам­кі ней­ка­га ге­роя ці ге­ра­і­ні. Шчы­ра пры­знай­це, што вы не леп­шая гас­па­ды­ня ці не леп­шы кі­раў­нік і шу­кай­це вый­сце з сі­ту­а­цыі, а не пры­му­шай­це ся­бе вы­пя­каць ня­смач­ныя пі­раж­кі або «ку­саць» пад­на­ча­ле­ных, а пас­ля пе­ра­жы­ваць праз гэ­та.

2. За­ра­джай­це­ся па­зі­ты­вам.

Ка­лі вы хо­ча­це пе­ра­стаць нер­ва­вац­ца, то ў мо­ман­ты, ка­лі прад­чу­ва­е­це на­ды­ход ад­чаю, на­цяг­ну­та ўсміх­ні­це­ся. На­ват штуч­ная ўсмеш­ка пра­га­няе змроч­ныя дум­кі. Шу­кай­це на пра­ця­гу дня пры­чы­ны для ра­дас­ці. Чы­тай­це анек­до­ты і аба­вяз­ко­ва гля­дзі­це ка­ме­дыі. Зда­ро­вы смех на­ра­джае па­зі­тыў­ны на­строй.

3. Вы­да­ляй­це не­га­тыў­ны ўплыў.

Не­ка­то­рыя ва­шы зна­ё­мыя знач­на псу­юць вам на­строй? Ёсць лю­дзі, якім па­да­ба­ец­ца абу­джаць у ін­шых нер­воз­насць, ня­ў­пэў­не­насць. Акра­мя та­го, знач­на ўплы­ва­юць на на­строй і тыя сяб­ры, якія што­дня рас­каз­ва­юць пра свае праб­ле­мы і ня­ўда­чы. Крыўд­на яшчэ і тое, што час­цей за ўсё ім не па­трэб­ны на­шы сло­вы су­ця­шэн­ня і пад­трым­кі. Яны прос­та спра­бу­юць скі­нуць част­ку ад­моў­най энер­гіі на ін­шых. Па­ра­да тут толь­кі ад­на: мі­ні­мум ста­сун­каў з ты­мі людзь­мі, ад раз­моў з які­мі нам ста­но­віц­ца горш.

4. Гро­шы не зро­бяць вас шчас­лі­вы­мі!

Вель­мі мно­гія лю­дзі пе­ра­тва­ра­юць сваё жыц­цё ў па­го­ню за гра­ша­мі і пры­но­сяць у ах­вя­ру ўсіх, уклю­ча­ю­чы ся­бе. На­яў­насць гро­шай — не­ма­ла­важ­ны фак­тар, а іх ад­сут­насць — га­лаў­ны боль, ад­нак роз­на­ка­ля­ро­выя па­пер­кі яшчэ ні­ко­му не за­мя­ні­лі сям'ю, сва­я­коў і сяб­роў. Даў­но да­ка­за­на, і на гэ­ту тэ­му на­пі­са­на не ад­на кні­га, зня­ты не адзін фільм: шчас­це — не ў шы­коў­ным аў­то. Шчас­це — у лю­дзях, іх стаў­лен­ні да нас.

5. Жы­ві­це ня­спеш­на.

Не бе­гай­це па кру­зе ў по­шу­ку спа­кою. На­ву­чы­це­ся ра­да­вац­ца кож­най хві­лі­не, атрым­лі­ваць за­да­валь­нен­не ад дро­бя­зяў, ад су­зі­ран­ня пры­ро­ды, су­стрэч з сяб­ра­мі.

6. Пе­ра­стань­це ду­маць аб праб­ле­мах.

Мы над­та час­та ду­ма­ем аб тым, што мо­жа не зда­рыц­ца. Ад­нак мы з ней­кай апан­та­нас­цю на­га­ня­ем на ся­бе тры­во­гу, пры­му­ша­ю­чы пе­ра­жыць тое, што яшчэ не ад­бы­ло­ся. Ад­нак яшчэ горш, ка­лі мы па­ста­ян­на жы­вём мі­ну­лым і пры­гня­та­ем ся­бе за тое, што ўжо ад­бы­ло­ся. На­ша жыц­цё на­паў­ня­ец­ца бес­сэн­соў­ны­мі пе­ра­жы­ван­ня­мі, пры­чым аб­са­лют­на ня­знач­ны­мі: тое, што бы­ло — сыш­ло на­заўж­ды, а тое, ча­го мы ба­ім­ся ў бу­ду­чы­ні, мо­жа і не зда­рыц­ца.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.