Вы тут

З абрэзам — у банк


18 лю­та­га па­сту­пі­ла ін­фар­ма­цыя аб уз­бро­е­ным на­пад­зе на фі­лі­ял Бе­ла­рус­бан­ка, што ў га­рад­скім па­сёл­ку Зя­лё­ны Бор. Для па­цвяр­джэн­ня гэтага фак­та на мес­ца зда­рэн­ня вы­бы­ла не­каль­кі экі­па­жаў Жо­дзін­ска­га ад­дзе­ла ахо­вы.

Пер­шай у ад­дзя­лен­не бан­ка пры­бы­ла гру­па за­тры­ман­ня ў скла­дзе пра­пар­шчы­ка мі­лі­цыі Дзміт­рыя Сі­ня­цкі­на і стар­шы­ны мі­лі­цыі Ан­то­на Пры­лоў­ска­га.

— Ка­лі мы ўвай­шлі ў па­мяш­кан­не бан­ка, вы­раз­на ад­чу­ваў­ся пах по­ра­ху, ва­кол быў бес­па­ра­дак, па­шко­джа­ны дзве­ры ка­са­ва­га ад­дзе­ла, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый.

Супрацоўніца аддзялення змаг­ла да­во­лі пад­ра­бяз­на апі­саць на­пад­ні­ка: не­вя­до­мы быў у мас­цы з пра­рэ­ха­мі для ва­чэй, свет­лай ка­рот­кай курт­цы, чор­ных шта­нах і чор­ных ча­ра­ві­ках. Мі­лі­цы­я­не­ры апы­та­лі мі­на­коў, якія па­пя­рэд­не апа­зна­лі зла­мыс­ні­ка — адзін з ві­да­воч­цаў па дзіў­най ма­не­ры ха­ды па­знаў мяс­цо­вага жы­ха­ра, які меў не ад­ну су­дзі­масць. Муж­чы­на на­зваў пра­ва­ахоў­ні­кам ад­рас па­да­зра­ва­на­га. Па­куль адзін экі­паж ад­пра­віў­ся ад­пра­цоў­ваць гэ­тую вер­сію, дру­гі вы­быў у кі­рун­ку, след яко­га вы­зна­чыў служ­бо­вы са­ба­ка.

Дру­гая гру­па за­тры­ман­ня па сля­дах прай­шла ка­ля 700 м і на тэ­ры­то­рыі пра­мыс­ло­вай зо­ны, у ка­цель­ні, знай­шла курт­ку ра­баў­ні­ка. Паз­ней у гэ­тым пе­ры­мет­ры след­чыя зной­дуць аб­рэз па­ляў­ні­чай стрэль­бы.

Ле­са­пар­ка­вая па­ла­са ака­за­ла­ся не­вя­лі­кай. На­рад убачыў кампанію, якая распівала спіртное. У ад­на­го з вы­пі­вох на ру­ках бы­лі на­дзе­ты ра­бо­чыя паль­чат­кі, а з кі­шэ­ні тыр­ча­лі буй­ныя ку­пю­ры гро­шай...

Для да­лей­ша­га раз­гля­ду шум­ная кам­па­нія бы­ла да­стаў­ле­на ў Сма­ля­віц­кі РА­УС.

На­лёт­чы­кам ака­заў­ся ме­на­ві­та гэ­ты дзіў­ны гра­ма­дзя­нін, які так вы­лу­чаў­ся з на­тоў­пу. Сваю ві­ну пры­знаў не ад­ра­зу, усё ад­маў­ляў. Зла­мыс­нік 1958 г.н. ужо быў не­ад­на­ра­зо­ва су­дзі­мы за ма­ё­мас­ныя зла­чын­ствы. Па­вод­ле слоў мяс­цо­вых жы­ха­роў, на во­лі ён доў­га не за­трым­лі­ваў­ся, ма­ю­чы згуб­ную схіль­насць да нар­ко­ты­каў.

У да­чы­нен­ні да за­тры­ма­на­га за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва.

Але­на ЯР­МА­ЛІН­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.