Запавет, як берагчы наш дом,
Бог маланкай высякаў
на хмарах:
“Не хавай лязо за абразом,
Не запальвай свечку
ад пажараў”
Невядомы быў яму сакрэт,
Што зямляне выракуць
святое
І адрынуць божы запавет,
І разгоняць хмары
над зямлёю.
Час мінае — не мінае кроў,
Фарба барыкад
і плашчаніцы.
Сёння нож бяруць
з‑за абразоў
І нясуць паходню
з папялішчаў.
Абвясцілі час календары
Кленчыць перад
немінучым лёсам…
Час — маліць,
каб запавет стары
Аніколі не знікаў з нябёсаў.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.