Яшчэ зусім нядаўна слова «інтэрнэт» было трывала звязана са словам «камп'ютар». Зараз сусветнае павуцінне даступнае не толькі тым, у каго ёсць камп'ютар або планшэт, але нават тым, хто мае мабільны тэлефон.
Колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў пастаянна павялічваецца. Так, паводле інфармацыі Белстата, калі ў 2007 годзе ў Беларусі на адну тысячу юрыдычных і фізічных асоб было 293 абаненты інтэрнэту, то ў 2013 годзе — ужо 996 абанентаў.
Доступ у інтэрнэт з мэтай адпраўкі і атрымання электроннай пошты выкарыстоўваюць 96% рэспандэнтаў, для пошуку і размяшчэння інфармацыі — 93,9%, для ажыццяўлення банкаўскіх аперацый — 90%, для прадастаўлення падатковых дэкларацый — 84,2%, для атрымання бланкаў формаў ад дзяржаўных органаў (арганізацый) — 83,4% абследаваных рэспандэнтаў.
Моладзь любой краіны хутчэй падхоплівае новаўвядзенні і актыўна іх выкарыстоўвае ў паўсядзённым жыцці. Шмат-
індыкатарнае кластарнае абследаванне па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын у Беларусі, праведзенае ў 2012 годзе, пацвярджае гэты факт. Менавіта маладыя людзі ва ўзросце 15-24 гадоў з'яўляюцца найбольш актыўнымі карыстальнікамі інтэрнэту. Па выніках даследавання, 95,3% маладых жанчын і 94,2% маладых мужчын калі-небудзь карысталіся сеткай.
Гараджане выкарыстоўваюць інтэрнэт часцей, чым сельскае насельніцтва: 93,7% жанчын і 92,9% мужчын-гараджан супраць 77,8% жанчын і 70,8% мужчын — сельскіх жыхароў.
Сярод рэгіёнаў больш актыўна інтэрнэтам карыстаюцца жыхаркі Мінска — 96,1% і Гродзенскай вобласці — 95,7%.
Святлана Бусько.
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.