Вы тут

Стрэс за­раз­ны?


Ім мож­на «за­ра­зіц­ца» на­ват ад не­зна­ём­цаў, за­яў­ля­юць псі­хо­ла­гі Уні­вер­сі­тэ­та Сэнт-Лу­і­са. Праў­да, у гэ­тай асаб­лі­вас­ці ёсць і ста­ноў­чы бок. У пэў­ных сі­ту­а­цы­ях гэ­та мо­жа пры­вес­ці да пра­яў ге­ра­із­му, пі­ша The New Zealand Herald. Каб пад­ма­ца­ваць сваю тэ­о­рыю фак­та­мі, спе­цы­я­ліс­ты са­бра­лі гру­пу доб­ра­ах­вот­ні­каў і па­пра­сі­лі тых ска­заць не­каль­кі фраз пуб­ліч­на ці ра­шыць скла­да­ную арыф­ме­тыч­ную за­да­чу. Пры гэ­тым доб­ра­ах­вот­ні­кі ста­ла зна­хо­дзі­лі­ся пад на­гля­дам, што вы­клі­ка­ла стрэс. Уз­ро­вень стрэ­су ацэнь­ваў­ся па кан­цэнт­ра­цыі кар­ты­зо­лу, стрэ­са­ва­га гар­мо­ну. І за­ме­ры ра­бі­лі­ся як у не­па­срэд­ных удзель­ні­каў экс­пе­ры­мен­ту, так і ў на­зі­раль­ні­каў. Ака­за­ла­ся, на­зі­раль­ні­кі ад­чу­ва­лі та­кі ж стрэс, што і ўдзель­ні­кі. Ён пе­ра­да­ваў­ся з то­нам го­ла­су, вы­ра­зам тва­ру і на­ват з па­хам ча­ла­ве­ка. Між тым, Уні­вер­сі­тэт Кар­не­гі Мэ­лон да­ка­заў: уся­го 25 хві­лін ме­ды­та­цыі на пра­ця­гу 3 дзён зды­ма­юць стрэс. Ад­нак гэ­та толь­кі вон­ка­ва, бо ўзро­вень кар­ты­зо­лу ў кры­ві ўсё роў­на па­вы­ша­ец­ца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.