А за ліпень у параўнанні з чэрвенем цэны выраслі на 0,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
«Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,9%, са снежнем 2013‑га — 111,1%», — гаворыцца ў паведамленні. Базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненні цэн на асобныя тавары і паслугі, схільных да ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 101%, са снежнем 2013‑га — 110,8%. Такім чынам, цэны на харчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем выраслі на 0,9%, са снежнем мінулага года — на 14,8%. Нехарчовыя тавары, у сваю чаргу, у ліпені падаражэлі на 1%, калі параўноўваць з чэрвенем, і на 3,6% у параўнанні са снежнем.
Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 100,6%, са снежнем 2013‑га — 116,5%.
Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».