Вы тут

Усім бы такога доктара!


Кажуць, да пары збан ваду носіць... Да пары служыць чалавеку і яго здароўе. Пасля 80 у вяскоўцаў яно ўжо нічога не вартае: даводзіцца часта звяртацца да ўрачоў. І тут нам яшчэ пашчасціла, бо загадчыцай у найбліжэйшым да нас Галынкаўскім ФАПе працуе цудоўны спецыяліст, добразычлівы чалавек і проста прыгожая жанчына Тамара Мікалаеўна Перапечка.

Не так даўно, падчас спёкі, дрэнна стала маёй жонцы
Надзеі Васільеўне. Патэлефанаваў у ФАП, сказаў пра гэта доктару і тут жа пачуў у адказ: «Пачакайце... Я зараз прыеду!»

А з Галынкі да нас 6 кіламетраў. І ехаць трэба на веласіпедзе...

Але Тамара Мікалаеўна, як бачыш, прымчала! Яна памерала ціск, паслухала, зрабіла некалькі ўколаў. Жонцы стала лепш.

Толькі тады наша доктар паехала далей, бо не адным нам патрэбна яе дапамога...

Праз газету, якую выпісваю больш за 30 гадоў, хачу шчыра падзякаваць шаноўнай Тамары Мікалаеўне за яе працу, за клопат пра людзей. Хачу пажадаць ёй здароўя, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту. Ведаю, што да гэтых пажаданняў далучаюцца ўсе мае аднавяскоўцы.

Дзмітрый Бобка,

в. Звонка, Клецкі раён

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.