Вы тут

«Шкада, што да гэтай падзеі не дажыў наш дзед...»


На ад­крыц­цё пом­ні­ка-бюс­та ге­не­ра­лу-ма­ё­ру Мі­ха­і­лу Ра­ма­на­ву ў Ма­гі­лёў пры­еха­лі яго праў­ну­кі

Ан­тон і Мак­сім — стрыеч­ныя бра­ты, іх пра­дзед — ле­ген­дар­ны пал­ка­во­дзец, муж­ны ка­ман­дзі­р той са­май 172‑й страл­ко­вай ды­ві­зіі, якая ў га­ра­чым лі­пе­ні 1941 го­да больш за тры тыд­ні стрым­лі­ва­ла ша­лё­ны на­ціск во­ра­га на дняп­роў­скім ру­бя­жы ля ме­жаў Ма­гі­лё­ва.

[caption id="attachment_59980" align="alignnone" width="400"]Праў­ну­кі ле­ген­дар­на­га ге­не­ра­ла Ан­тон Сця­па­наў і Мак­сім Ка­на­ва­лаў ка­ля пом­ні­ка сла­ву­та­му пра­дзе­д Праў­ну­кі ле­ген­дар­на­га ге­не­ра­ла
Ан­тон Сця­па­наў і Мак­сім Ка­на­ва­лаў
ка­ля пом­ні­ка сла­ву­та­му пра­дзе­д[/caption]

—Гэ­та яшчэ ад­на доб­рая па­дзея ў спі­се га­рад­ской пра­гра­мы «70 доб­рых спраў», якая пры­све­ча­на 70‑год­дзю са дня вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, — ска­заў стар­шы­ня Ма­гі­лёў­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Цу­ма­раў.— Ге­ра­іч­ная аба­ро­на Ма­гі­лё­ва — ад­на з са­мых яск­ра­вых ста­ро­нак у гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. А Мі­ха­іл Ра­ма­наў стаў пры­кла­дам са­ма­ад­да­най стой­кас­ці і па­тры­я­тыз­му.

Па­мяць муж­на­га ге­не­ра­ла ўша­на­ва­лі хві­лі­най маў­чан­ня і трох­ра­зо­вым ру­жэй­ным са­лю­там. Ка­ля пом­ні­ка ад­бы­ло­ся ўру­чэн­не бі­ле­таў но­вым чле­нам БРСМ і ўра­чыс­ты пры­ём у пі­я­не­ры.

—Шка­да, што ўся­го гэ­та­га не ба­чыць наш дзед Юрый Мі­хай­ла­віч, — з хва­ля­ван­нем у го­ла­се ка­заў Ан­тон Сця­па­наў. — Ён вель­мі тра­пят­лі­ва ста­віў­ся да ўся­го, што бы­ло звя­за­на з яго баць­кам, а Ма­гі­лёў на­огул лі­чыў род­ным го­ра­дам. Ён не­каль­кі ра­зоў пры­яз­джаў сю­ды і па чар­зе пры­во­зіў мя­не і Мак­сі­ма. І па тым, як нас тут пры­ма­лі, ад­чу­ва­ла­ся не­пад­роб­ная па­ва­га да пра­дзе­да.

Буй­ніц­кае по­ле пад Ма­гі­лё­вам бы­ло яго апош­нім по­лем біт­вы. А вось мес­цам па­ха­ван­ня ста­ла ня­мец­кая зям­ля. Пад­час аба­рон­чых ба­ёў Мі­ха­іл Ра­ма­наў быў цяж­ка па­ра­не­ны і тра­піў у ня­мец­кі па­лон. На ра­дзі­му ён ужо не вяр­нуў­ся. Доў­гі час не бы­ло вя­до­ма, дзе зна­хо­дзіц­ца яго ма­гі­ла. Сын да­сы­лаў за­пы­ты, звяр­таў­ся да ар­хі­ваў, раз­маў­ляў з людзь­мі, якія аса­біс­та ве­да­лі Мі­ха­і­ла Ці­ма­фе­е­ві­ча. Але з мес­цам і на­ват да­тай смер­ці во­е­на­чаль­ні­ка атры­ма­ла­ся блы­та­ні­на. Роз­ныя ін­стан­цыі да­сы­ла­лі ўза­е­ма­вы­клю­чаль­ную ін­фар­ма­цыю. І толь­кі пас­ля аса­біс­та­га зва­ро­ту Юрыя Ра­ма­на­ва да Гель­му­та Ко­ля на­рэш­це ўсё вы­свет­лі­ла­ся. На мо­гіл­ках ва­ен­на­па­лон­ных у Ха­мель­бур­гу ма­гі­ла ге­не­ра­ла зна­чыц­ца пад ну­ма­рам 122, але ж дак­лад­нае мес­ца­зна­хо­джан­не яе не­вя­до­ма. У 1991 го­дзе на спе­цы­яль­най стэ­ле, уста­ля­ва­най на тэ­ры­то­рыі мо­гі­лак, з'я­ві­ла­ся ме­ма­ры­яль­ная дош­ка, на якой на­не­се­на і імя Ра­ма­на­ва. Ён па­мёр 3 снеж­ня 1941 го­да.

Ан­тон і Мак­сім, якія жы­вуць у Кі­е­ве, пры­вез­лі ў Ма­гі­лёў ко­пію аса­біс­тай спра­вы ге­не­ра­ла — ары­гі­нал яе ў свой час пе­ра­даў Ма­рыі Яфі­маў­не, жон­цы ге­роя, Кан­стан­цін Сі­ма­наў. А яшчэ фо­та­аль­бом, у які ўвай­шлі пісь­мы і ар­хіў­ныя да­ку­мен­ты…

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ. Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.