Вы тут

«Спякотная» педагогіка, або Калі важацтва — назаўжды!


Тра­піць на мо­ра ўлет­ку ма­раць мно­гія сту­дэн­ты. І не­ка­то­рыя з іх, не мар­ну­ю­чы ча­су, «за­бі­ва­юць не­каль­кі зай­цоў» ад­ным ма­хам: ад­на­ча­со­ва пра­хо­дзяць прак­ты­ку, за­раб­ля­юць гро­шы і ад­па­чы­ва­юць на чар­на­мор­скім уз­бя­рэж­жы. Пры­нам­сі, так трэ­ці год за­пар пра­во­дзі­лі лет­нія і во­сень­скія ме­ся­цы сту­дэн­ты — ва­жа­тыя пе­да­га­гіч­на­га атра­да «Бе­лая Русь». Пра свае ўра­жан­ні ад пра­цы ў са­на­тор­на-азда­раў­лен­чым цэнт­ры «За­ла­ты ко­лас», які раз­мяс­ціў­ся ў па­сёл­ку Но­ва­мі­хай­лаў­скі за 40 кі­ла­мет­раў ад Ту­ап­сэ, «Чыр­вон­цы» рас­па­вя­лі сту­дэнт­ка Мінск­ага дзяр­жаў­на­га лінг­віс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та Анас­та­сія ШЭ­ЛЯГ і чац­вёр­та­курс­ні­ца Ака­дэ­міі кі­ра­ван­ня пры Прэ­зі­дэн­це Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь Вік­то­рыя РУ­САК.

[caption id="attachment_67650" align="alignnone" width="600"]Твор­чае пе­ра­ўва­саб­лен­не атра­да. Твор­чае пе­ра­ўва­саб­лен­не атра­да.[/caption]

Анас­та­сія ву­чыц­ца на пя­тым кур­се па спе­цы­яль­нас­ці «вы­клад­чык за­меж­ных моў: ня­мец­кай і анг­лій­скай». Для яе пра­ца з дзець­мі ўжо не но­вая, бо, па­чы­на­ю­чы з трэ­ця­га кур­са, усе сту­дэн­ты яе про­фі­лю пра­хо­дзяць пе­да­га­гіч­ную прак­ты­ку ў бе­ла­рус­кіх лет­ні­ках. «Мне па­тэ­ле­фа­на­ва­лі з БРСМ і пра­па­на­ва­лі пра­цу ў «За­ла­тым ко­ла­се», — рас­па­вя­дае Анас­та­сія. — Я бы­ла не су­праць па­ехаць да мо­ра — ка­му не хо­чац­ца па­за­га­раць? А яшчэ ва­бі­ла доб­рая маг­чы­масць па­спра­ба­ваць ся­бе ў ро­лі ва­жа­тай з дзець­мі ін­шай кра­і­ны».

Вік­то­рыя ўжо чац­вёр­ты год ба­віць лет­нія ка­ні­ку­лы, пра­цу­ю­чы ва­жа­тай. Бу­ду­чы юрыст па­чы­на­ла з ла­ге­ра «Бры­ган­ці­на», і ёй на­столь­кі спа­да­ба­ла­ся ва­жац­тва, што ле­там яна да­лу­чы­ла­ся да пе­да­га­гіч­на­га атра­да «Бе­лая Русь».

— Пас­ля ла­ге­ра ця­бе доў­гі час не па­кі­дае па­чуц­цё эй­фа­рыі. А пе­да­га­гіч­ны во­пыт, па-мой­му, ці­ка­вы ўсім жан­чы­нам, — тлу­ма­чыць Вік­то­рыя свой вы­бар.

І ўсё ж толь­кі жа­дан­ня па­ехаць да мо­ра і за­ра­біць — не­да­стат­ко­ва. Бу­ду­чыя ва­жа­тыя аба­вяз­ко­ва пра­хо­дзі­лі пад­рых­тоў­чыя трох­дзён­ныя кур­сы: слу­ха­лі лек­цыі пе­да­го­гаў, са­мі рых­та­ва­лі сцэ­на­рыі ме­ра­пры­ем­стваў. Са­праўд­ным вы­пра­ба­ван­нем ста­лі зма­дэ­ля­ва­ныя праб­лем­ныя сі­ту­а­цыі. Што ра­біць, ка­лі дзі­ця ўцяк­ло за тэ­ры­то­рыю са­на­то­рыя? Рэ­ага­ваць трэ­ба бы­ло ім­гнен­на. За­тое та­кая трэ­ні­роў­ка пас­ля да­па­маг­ла ў рэ­аль­ных над­звы­чай­ных сі­ту­а­цы­ях.

Пе­да­га­гіч­ны атрад «Бе­лая Русь» — гэ­та «збор­ная» сту­дэн­таў з усіх ВНУ, уся­го ка­ля 50 ча­ла­век. Бра­лі тых, хто ўжо меў во­пыт пра­цы з дзець­мі.

— На­са­мрэч, спе­цы­яль­насць не мае зна­чэн­ня, — дзе­ліц­ца на­зі­ран­ня­мі Вік­то­рыя, якая ву­чыц­ца па спе­цы­яль­нас­ці «дзяр­жаў­нае кі­ра­ван­не і пра­ва». — Знай­сці агуль­ную мо­ву з дзець­мі бы­ло лёг­ка і «тэх­на­рам», і хлоп­цам-фіз­ру­кам з Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та фі­зіч­най пад­рых­тоў­кі: яны «жыў­чы­кі», а дзе­ці та­кіх лю­бяць.

...У ва­жа­тых быў вы­бар — пра­ца­ваць ад­ну аль­бо дзве зме­ны. Дзяў­ча­ты вы­ра­шы­лі ўзяць поў­ную на­груз­ку.

— У пер­шую зме­ну я пра­ца­ва­ла з ма­лы­мі дзець­мі ад 6 да 10 га­доў, а ў дру­гую ў мя­не бы­лі дзе­ці з дзет­да­моў і пры­тул­каў ад 8 да 12 га­доў, — рас­па­вя­дае Анас­та­сія. — Гэ­та бы­ло псі­ха­ла­гіч­на цяж­ка. Ка­лі су­стра­ка­еш­ся з дзі­цем, у яко­га ня­ма баць­коў, трэ­ба пра­віль­на ся­бе па­ста­віць. Пер­шыя дні та­кое дзі­ця да ўся­го пры­гля­да­ец­ца, а пас­ля ра­зу­мее — ні­хто не бу­дзе яго ка­раць за дрэн­ныя ўчын­кі і кры­чаць так­са­ма. Па-пер­шае, нам гэ­та за­ба­ро­не­на, па-дру­гое, гэ­та не­пе­да­га­гіч­на. І па­чы­на­ец­ца... Дзе­ці кра­дуць, збя­га­юць з атра­да ці на­ват за тэ­ры­то­рыю. І ўсё ж мы па­ра­зу­ме­лі­ся ўжо ў пер­шы дзень — іна­чай бы­ло б зу­сім цяж­ка. Што­дня пра­во­дзі­ла раз­мо­вы з усім атра­дам. Уса­джва­ла ўсіх і ка­за­ла: «Я ве­даю, што знік­ла та­кая рэч, яе трэ­ба вяр­нуць». А ў кан­цы дня яна вяр­та­ла­ся да гас­па­да­ра. Але гэ­та бы­лі адзін­ка­выя вы­пад­кі, да­во­лі час­та дзе­ці прос­та за­бы­ва­лі­ся, ку­ды ха­ва­лі свае «скар­бы».

[caption id="attachment_67649" align="alignnone" width="600"]На­сця і Ві­ка. На­сця і Ві­ка.[/caption]

Цяж­ка бы­ло і та­му, што на ўвесь атрад (а гэ­та 30 дзя­цей) бы­ло толь­кі два ва­жа­тыя. У Бе­ла­ру­сі атра­дам з 42 дзя­цей кі­ру­юць ча­ты­ры ва­жа­тыя. Акра­мя та­го, Анас­та­сія губ­ля­ла шмат ча­су, каб за­слаць за дзець­мі лож­кі, пры­браць у па­коі — гэ­та так­са­ма аба­вя­зак ва­жа­та­га, бо ма­лыя дзе­ці звы­чай­на не пры­ву­ча­ны пры­бі­раць за са­бой.

У ва­жа­тых быў адзін дзень ад­па­чын­ку на ты­дзень. Сту­дэн­ты пра­во­дзі­лі яго ў па­езд­ках па Со­чы, Ту­ап­сэ, Ге­лен­джы­ку, па ўзбя­рэж­жы мо­ра і... Рых­та­ва­лі­ся да пра­цоў­ных буд­няў. Уво­гу­ле, дні бы­лі на­сы­ча­ныя, і, па пры­знан­ні На­сці, па на­чах ім бы­ло не да за­баў: і дзе­ці, і ва­жа­тыя моц­на спа­лі. А вось­май ра­ні­цы — пад'­ём, а адзі­нац­ца­тай ве­ча­ра — ад­бой. Заўж­ды ўве­ча­ры трэ­ба бы­ло пад­рых­та­ваць пес­ню аль­бо та­нец ці пла­кат. Ра­бі­ла­ся ўсё хут­ка, за­тое бы­ло ці­ка­ва. Акра­мя та­го, ва­жа­тыя бы­лі яшчэ і на­стаў­ні­ка­мі ў шко­ле, та­му да­во­дзі­ла­ся ся­дзець і рых­та­вац­ца да ўро­каў. Анас­та­сія вы­кла­да­ла ма­тэ­ма­ты­ку для ўсіх кла­саў, ёй шмат ча­го трэ­ба бы­ло ад­на­віць у па­мя­ці. Шко­ла бы­ла не­звы­чай­ная: за­ня­ткі бы­лі ка­рот­кія — па 25 хві­лін, а ў кла­се — па 24 ча­ла­ве­кі. Ад­нак га­лоў­нае ўра­жан­не ад ла­ге­ра па­кі­ну­лі дзе­ці.

— Ра­сій­скія дзе­ці вель­мі ад­роз­ні­ва­юц­ца ад бе­ла­рус­кіх, — ад­зна­чае Анас­та­сія. — На­шы па­слух­мя­ныя: ім да­стат­ко­ва адзін раз ска­заць, і яны бу­дуць ця­бе слу­хаць увесь урок. А ра­сій­скім мож­на хоць дзе­сяць ра­зоў ка­заць, яны па­ру хві­лін бу­дуць ця­бе слу­хаць, а пас­ля зой­муц­ца сва­і­мі спра­ва­мі. Мне па­да­ло­ся, быц­цам яны вы­рва­лі­ся з тур­мы на сва­бо­ду і та­му воль­ныя ра­біць усё, што ім за­хо­чац­ца.

Вік­то­рыя з гэ­тым мер­ка­ван­нем не згод­ная. На яе дум­ку, усе дзе­ці ад­ноль­ка­ва доб­рыя, прос­та трэ­ба ўмець знай­сці да іх пра­віль­ны па­ды­ход. Яна бы­ла ва­жа­тай у ста­рэй­шай уз­рос­та­вай гру­пе.

— Люб­лю да­ваць дзе­цям поў­ную сва­бо­ду, але і па­тра­бую ад іх знач­на больш, — пры­зна­ец­ца дзяў­чы­на. — Ёсць ар­га­ні­за­цый­ны пе­ры­яд — гэ­та пер­шыя тры дні, ка­лі трэ­ба тры­маць жорст­кую дыс­цып­лі­ну. Та­ды зме­на прой­дзе на «ўра». Дзе­ці з «гру­пы ры­зы­кі», па ма­іх на­зі­ран­нях, у не­ка­то­рых жыц­цё­вых пы­тан­нях больш ад­каз­ныя, ча­ла­веч­ныя. На­прык­лад, ні ра­зу не бы­ло та­ко­га, каб яны «пад­стаў­ля­лі» ін­шых. Ста­ра­юся, каб яны на­ву­чы­лі­ся пад­час зме­ны ча­мусь­ці па­зі­тыў­на­му. Мая мэ­та як ва­жа­тай — ства­рыць доб­ры ка­лек­тыў.

Дзяў­ча­там за­пла­ці­лі па 6 ты­сяч ра­сій­скіх руб­лёў — па бе­ла­рус­кіх мер­ках гэ­та доб­ра, бо ў нас ва­жа­тыя за­раб­ля­юць знач­на менш — па 700-800 ты­сяч бе­ла­рус­кіх. Але гро­шы — не са­ма­мэ­та для сту­дэн­так.

— З ла­ге­ра я заўж­ды вяр­та­ю­ся ін­шым ча­ла­ве­кам, — пры­зна­ец­ца Вік­то­рыя. — Ад дзя­цей на­бі­ра­еш­ся ад­кры­тас­ці, не­па­срэд­нас­ці і цу­доў­най энер­гіі. Да­рэ­чы, на­ша зна­ём­ства з імі ад­ной зме­най у ла­ге­ры не за­кан­чва­ец­ца. Тры­ма­ем су­вязь праз са­цы­яль­ныя сет­кі. Мы не­як ез­дзі­лі ў гос­ці ў Са­ра­таў — са­бра­ла­ся пят­нац­цаць дзя­цей. За­раз яны збі­ра­юц­ца пры­ехаць у Мінск. І з ва­жа­ты­мі мы так­са­ма су­стра­ка­ем­ся. Ка­ра­цей, ва­жац­тва — гэ­та на­заўж­ды. Па­еха­лі ра­зам з на­мі!

Вік­то­рыя збі­ра­ец­ца ў ла­гер і на на­ступ­нае ле­та. Анас­та­сія хо­ча па­спра­ба­ваць па­пра­ца­ваць са стар­шы­мі дзець­мі. Для ся­бе яна ад­зна­чы­ла, што прак­ты­ка ў пе­дат­ра­дзе зра­бі­ла яе больш цярп­лі­вай. Ёсць над чым па­пра­ца­ваць!

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК.

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН і з ар­хі­ва.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Снежань сёлета чакаецца цяплейшым за звычайны. Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

«Традыцыйна першы месяц зімы — самы цёмны і пахмурны месяц года». 

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на панядзелак (абнаўляецца)

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.

Грамадства

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

Самы паспяховы сезон! З Аўгустоўскага канала сплылі цеплаходы

У некаторыя выходныя цеплаход здзяйсняў па канале дванаццаць рэйсаў.

Палітыка

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Крызіс на мяжы. Уся аператыўная інфармацыя на нядзелю

Аператыўная інфармацыя з беларуска-польскай мяжы.