Вы тут

Збор адходаў: разам ці паасобку?


Ці бу­дзем пла­ціць штраф за ня­пра­віль­на зда­дзе­нае смец­це?

Ні для ко­га не сак­рэт, што ў све­це іс­ну­юць на­ла­джа­ныя ме­ха­ніз­мы атры­ман­ня гро­шай з ад­хо­даў. Гу­тар­ка вя­дзец­ца ме­на­ві­та пра дру­гас­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы (ДМР), да якіх ад­но­сяц­ца па­пе­ра і кар­дон, шкло, па­лі­ме­ры, тэкс­тыль­ныя ад­хо­ды, шы­ны, лом чор­ных і ка­ля­ро­вых ме­та­лаў. У вя­лі­кай коль­кас­ці гэ­тае смец­це па­сту­пае ме­на­ві­та ад на­сель­ніц­тва. Ка­ра­цей, мы мо­жам за­раб­ляць на смец­ці, ад­нак па­куль не на­ву­чы­лі­ся вы­кід­ваць яго па­асоб­ку.

14-23

Вы­твор­ца пла­ціць

Пі­лот­ныя пра­ек­ты па асоб­ным збо­ры ад­хо­даў па­ча­лі ў нас яшчэ ў 2002 го­дзе, а з 2009‑га рэа­лі­зу­ец­ца Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па збо­ры і пе­ра­пра­цоў­цы дру­гас­най сы­ра­ві­ны. Га­лоў­ным штурш­ком стаў уве­дзе­ны прын­цып па­шы­ра­най ад­каз­нас­ці вы­твор­цаў і ім­пар­цё­раў та­ва­раў і ўпа­коў­кі за абы­хо­джан­не з іх ад­хо­да­мі (ска­ро­ча­на — ПАВ). Прос­ты­мі сло­ва­мі па­тлу­ма­чы­ла на­мес­нік кі­раў­ні­ка ад­дзе­ла абы­хо­джан­ня з ад­хо­да­мі Мінп­ры­ро­ды Га­лі­на МІ­ХА­ЛАП: вы­твор­ца аба­вя­за­ны нес­ці ад­каз­насць за «смец­це», у якое з ча­сам пе­ра­тва­ра­ец­ца вы­пу­шча­ная ім пра­дук­цыя. За­раз ар­га­ні­за­цыі са­ма­стой­на аль­бо з да­па­мо­гай дзяр­жаў­най уста­но­вы «Апе­ра­тар дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў» зай­ма­юц­ца збо­рам ад­хо­даў. Ці­ка­ва, што прын­цып мае як эка­ла­гіч­ны, так і эка­на­міч­ны эфект. Менш ад­хо­даў па­сту­пае на па­лі­го­ны — ад­па­вед­на менш тэ­ры­то­рый трэ­ба ад­во­дзіць пад «смет­ні­кі» (да­рэ­чы, звы­чай­на пад іх ідуць вор­ныя зем­лі).

—То­на ма­ку­ла­ту­ры — гэ­та, умоў­на ка­жу­чы, 16 кВт элект­ра­энер­гіі аль­бо 4 квад­рат­ныя мет­ры драў­ні­ны. Лі­чы­це са­мі, ці па­трэб­на нам збі­раць дру­гас­ныя ма­тэ­ры­яль­ныя рэ­сур­сы, — пад­су­ма­ва­ла спе­цы­я­ліст.

Сён­ня іс­нуе не­каль­кі ме­ха­ніз­маў збо­ру ДМР: праз пры­ём­ныя пунк­ты, кан­тэй­не­ры, сар­ты­роў­ку змя­ша­ных ка­му­наль­ных ад­хо­даў на смец­це­пе­рап­ра­цоў­чых за­во­дах і ўлас­ныя сіс­тэ­мы збо­ру ад­хо­даў та­ва­раў і ўпа­коў­кі вы­твор­ца­мі і па­стаў­шчы­ка­мі ў рам­ках прын­цы­пу ПАВ. Ак­тыў­на да­лу­ча­ец­ца пры­ват­ны біз­нес — на яго до­лю пры­хо­дзіц­ца ка­ля па­ло­вы са­бра­най дру­гас­най сы­ра­ві­ны.

Ды­рэк­тар уста­но­вы «Апе­ра­тар дру­гас­ных ма­тэ­ры­яль­ных рэ­сур­саў» На­тал­ля ГРЫН­ЦЭ­ВІЧ пры­вя­ла ліч­бы: што­год у кра­і­не ўтва­ра­ец­ца ка­ля 4 міль­ё­наў тон ка­му­наль­ных ад­хо­даў, з якіх вы­ма­ец­ца 14% тра­ды­цый­ных ві­даў ДМР. У кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за гэ­ты па­каз­чык скла­дае ад 40 да 64,5%.

—Сё­ле­та мы за­пус­ка­ем рэс­пуб­лі­кан­скі рух «Мэ­та 99», — па­ве­да­мі­ла На­тал­ля Грын­цэ­віч. — Ідэя пра­ек­та ў тым, каб на­ву­чыць бе­ла­ру­саў пра­віль­на­му абы­хо­джан­ню з ад­хо­да­мі. Вя­до­ма, мы ра­зу­ме­ем, што ста­віць за мэ­ту вы­ка­нан­не пла­на на ўсе 100% не заўж­ды рэ­аль­на. Ліч­ба «99» як­раз указ­вае на імк­нен­не да мак­сі­му­му.

Та­кім чы­нам, «Мэ­та 99» — гэ­та па сут­нас­ці пя­ці­га­до­вая ін­фар­ма­цый­ная кам­па­нія для на­сель­ніц­тва па збо­ры і пе­ра­пра­цоў­цы як ДМР, так і не­бяс­печ­ных ад­хо­даў (ба­та­рэ­ек, ртут­ных лям­па­чак). На­ву­чыў­ся сам — па­тлу­мач ін­ша­му, дай па­зі­тыў­ны прык­лад. Тым больш на­мес­нік мі­ніст­ра жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі Ана­толь Ша­гун за­пэў­ніў: умо­вы для ажыц­цяў­лен­ня па­доб­на­га пра­ек­та на прак­ты­цы ў нас ёсць. Ха­ця не паў­сюль ха­пае кан­тэй­не­раў, не заўж­ды лю­дзі ве­раць у асоб­нае сар­таванне — але гэ­тыя не­да­хо­пы мож­на пры­браць. Не ха­пае ін­ша­га, вель­мі важ­на­га, склад­ні­ка — ак­тыў­на­га ўдзе­лу ў збо­ры ад­хо­даў са­міх лю­дзей.

Хаў­смай­стар ве­дае ўсё!

Ад­ной­чы ста­ла свед­кай та­кой кар­ці­ны: двор­нік, за­ўва­жыў­шы ка­ля сметніцы скрын­ку з ртут­ны­мі лям­пач­ка­мі, не доў­га ду­ма­ю­чы, па­біў іх усе і за­кі­нуў у кан­тэй­нер. Сі­ту­а­цыя жу­дас­ная, уліч­ва­ю­чы, што тут жа, за не­каль­кі кро­каў ад «ава­рыі», бе­га­юць дзе­ці і ды­ха­юць шкод­ны­мі па­ра­мі. Ад­нак двор­нік патлумачыў: ні­хто па шкод­ныя лям­пач­кі не едзе, а мне яны тут толь­кі за­мі­на­юць. Ана­толь Ша­гун пра­ка­мен­та­ваў гэ­ты вы­па­дак:

—У най­блі­жэй­шых пла­нах мі­ніс­тэр­ства — па­вы­шэн­не ка­му­наль­най гра­мат­нас­ці на­сель­ніц­тва. Лю­дзі па­він­ны ве­даць са­мае прос­тае — што та­кое ДМР, як і ку­ды іх збі­раць. Дру­гі мо­мант — па­вы­шэн­не ква­лі­фі­ка­цыі кад­раў жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных гас­па­да­рак. Сё­ле­та мы збі­ра­ем­ся пра­вес­ці атэс­та­цыю су­пра­цоў­ні­каў, да­рэ­чы, пач­нём з кі­раў­ні­коў. Лік­без на тэ­му су­час­ных тэх­на­ло­гій аб­слу­гоў­ван­ня жыл­ля пра­вя­дзём і для ша­ра­го­вых су­пра­цоў­ні­каў. Цяпер мы ўво­дзім сіс­тэ­му, пры­ня­тую ў Гер­ма­ніі, — гэ­та хаў­смай­стры, да якіх, зра­зу­ме­ла, па­тра­ба­ван­ні ін­шыя.

Дру­гое пы­тан­не: ці збі­ра­юц­ца пры­маць ме­ры па за­ба­ро­не бяс­плат­най упа­коў­кі ў кра­мах? Вя­до­ма, што по­лі­эты­ле­на­выя па­ке­ты на­но­сяць вя­лі­кую шко­ду на­ва­кол­лю.

—На маю дум­ку, жыць трэ­ба так, каб па­кі­даць менш ад­хо­даў. А бяс­плат­ная раз­да­ча тых жа па­ке­ці­каў, на­ад­ва­рот, пя­рэ­чыць гэ­та­му. Вы­да­ча ліш­няй упа­коў­кі не ад­па­вя­дае дзяр­жаў­най мэ­це аб мі­ні­мі­за­цыі ўтва­рэн­ня ад­хо­даў, — ад­зна­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра. — Па­куль што мы толь­кі рас­пра­цоў­ва­ем комп­лекс­ны па­ды­ход да ўпа­коў­кі. Не сак­рэт, што мно­гія ма­тэ­ры­я­лы не­маг­чы­ма пе­ра­пра­ца­ваць ці вы­ка­рыс­таць, і та­му яны ад­праў­ля­юц­ца на па­лі­го­ны. У кра­і­нах з да­стат­кам та­кія ад­хо­ды спаль­ва­юц­ца, Бе­ла­русь са­бе та­кое да­зво­ліць не мо­жа. Ад­нак ёсць аль­тэр­на­ты­ва: іс­нуе тэх­на­ло­гія вы­твор­час­ці бія­рас­кла­да­е­мых па­ке­таў, якія праз 2–3 га­ды за­кан­чва­юць свой жыц­цё­вы цыкл. Ёй ва­ло­дае кан­цэрн «Бел­наф­та­хім» — ча­му б не вы­ка­рыс­таць?

А яшчэ я ўпэў­не­ны, што ў та­кіх пы­тан­нях вя­лі­кае значэнне мае гра­мад­скае мер­ка­ван­не. Ад­хо­ды, спа­жы­ван­не да­ты­чац­ца кож­на­га ча­ла­ве­ка. І ка­лі па­ды­маць гэ­тыя тэ­мы на аб­мер­ка­ван­нях — бу­дзе толк. На­прык­лад, так вы­ра­шы­лі пы­тан­не з ПВХ-эты­кет­ка­мі: лёд кра­нуў­ся, да кан­ца го­да мы па­зба­вім­ся ад іх.

Ка­ця­ры­на РА­ДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.