Вы тут

Няхай жыве прыгажосць!


У Мін­ску ўша­на­ва­лі «жан­чын го­да» Бе­ла­ру­сі

На не­каль­кі га­дзін у мі­ну­лую су­бо­ту гас­ці­ні­ца «Вік­то­рыя» ста­ла са­праўд­ным квет­ні­кам, у якім рас­цві­лі пры­го­жыя, ак­тыў­ныя і ці­ка­выя жан­чы­ны. Тут ад­бы­ла­ся цы­ры­мо­нія ўзна­га­ро­джан­ня лаў­рэ­а­таў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «Жан­чы­на го­да — 2014». Зда­ва­ла­ся, што на­ват па­вет­ра ў бу­дын­ку пе­ра­поў­не­на хва­ля­ван­нем і вя­сен­няй ра­дас­цю.

17-34

У фі­наль­ным спі­се лаў­рэ­а­так ака­за­лі­ся шмат­дзет­ныя ма­мы, ура­чы, пе­да­го­гі і на­ват трак­та­рыст­кі. «Сё­ле­та мы ўнес­лі не­ка­то­рыя зме­ны ў фар­мат кон­кур­су, — ад­зна­чы­ла стар­шы­ня ГА «Бе­ла­рус­кі са­юз жан­чын» і ад­на­ча­со­ва стар­шы­ня жу­ры На­дзея ЕР­МА­КО­ВА. — Кан­ды­да­ту­ры вы­бі­ра­лі­ся больш дэ­ма­кра­тыч­на: усе пе­ра­мож­цы вы­лу­ча­ны аб­лас­ны­мі жу­ры. Рэс­пуб­лі­кан­скае журы на­мі­нан­таў за­цвер­дзі­ла».

Уз­на­га­род уда­сто­е­ны 43 жан­чы­ны з усіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны. Пры­чым він­ша­ва­лі іх, як і на­ле­жыць, прад­стаў­ні­кі моц­най па­ло­вы ча­ла­вец­тва. Уру­ча­ю­чы дып­ло­мы і каш­тоў­ныя па­да­рун­кі у на­мі­на­цыі «За лі­дар­ства і па­спя­хо­вае кі­раў­ніц­тва», на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі Ігар БУ­ЗОЎ­СКІ ад­зна­чыў:

— Я вель­мі ўдзяч­ны за маг­чы­масць быць на гэ­тым свя­це,— ска­заў ён са сцэ­ны. — Пры­сут­насць у гэ­тым за­ле та­кіх па­ва­жа­ных лю­дзей свед­чыць аб важ­нас­ці кон­кур­су, аб зна­чэн­ні і пад­трым­цы яго ўсім гра­мад­ствам.

На­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вік­тар ЯК­ЖЫК він­ша­ваў пе­ра­мож­цаў на­мі­на­цыі «За да­сяг­нен­ні ў вы­ха­ван­ні дзя­цей», Ва­сіль СЕ­ДЗІН, на­мес­нік мі­ніст­ра хар­ча­ван­ня і сель­скай гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі, ушаў­ноў­ваў на­мі­на­цыю «За ўклад у ад­ра­джэн­не вёс­кі». Па­дзя­ка­ваць пе­ра­мож­цам на­мі­на­цыі «За ўклад у ду­хоў­на-ма­раль­нае ад­ра­джэн­не на­цыі» пры­ехаў ай­цец Фё­дар ПОЎ­НЫ, на­ста­я­цель Усіхс­вяц­ка­га пры­хо­ду ў Мін­ску. Ён на­га­даў, на­коль­кі важ­ная і вя­лі­кая ро­ля ад­ве­дзе­на жан­чы­не Бо­гам, жан­чы­ны ж, рас­чу­ле­ныя, ледзь стрым­лі­ва­лі слё­зы... Пе­ра­мож­цаў на­мі­на­цыі «За ўклад у грам­дзян­ска-па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі» ві­таў ды­рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Мі­ка­лай СКО­БЕ­ЛЕЎ, які з за­да­валь­нен­нем па­ві­таў на­мі­нан­так і нават па­кі­нуў ім ну­мар свай­го тэ­ле­фо­на (як сам пры­знаў­ся, з да­зво­лу жон­кі)...

— Та­кія кон­кур­сы на­да­юць сі­лу жан­чы­не, — лі­чыць Ка­ця­ры­на СТАН­КЕ­ВІЧ, пе­ра­мож­ца ў на­мі­на­цыі «За да­сяг­нен­ні ў вы­ха­ван­ні дзя­цей». — Яна мо­жа ўба­чыць, што яе спра­ва за­па­тра­ба­ва­на, што яе ро­ля вя­лі­кая і бу­дзе за­ўва­жа­на ў ко­ле та­ле­на­ві­тых, ра­зум­ных, пры­го­жых і доб­ра­зыч­лі­вых лю­дзей.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

Ім­ёны пе­ра­мож­цаў

«За лі­дар­ства і па­спя­хо­вае кі­раў­ніц­тва»

Ды­рэк­тар Брэсц­ка­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та», дэ­пу­тат Брэсц­ка­га га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Ва­лян­ці­на ПУХ; за­гад­чы­ца га­рад­ско­га ра­дзіль­на­га до­ма Ар­шан­скай цэнт­раль­най па­лі­клі­ні­кі Іна КРА­ЧАК, кі­раў­нік СЭЗ «Го­мель-Ра­тон» Ан­та­ні­на ЯЖО­ВА, на­мес­нік ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра Ваў­ка­выс­ка­га мя­са­кам­бі­на­та Але­на КА­РА­ЖАН, стар­шы­ня За­слаў­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та і За­слаў­ска­га га­рад­ско­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў Свят­ла­на КАР­ТА­ШО­ВА, ды­рэк­тар фі­лі­яла №2 «Цэ­мент­торг» ААТ «Бе­ла­рус­кі цэ­мент­ны за­вод» у Кас­цю­ко­ві­чах Ра­і­са СА­ЎЧАН­КА, за­гад­чы­ца кар­дыя­ла­гіч­на­га ад­дзя­лен­ня 9-й га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы» Іры­на ГА­ЛА­ВАЧ і дэ­кан фа­куль­тэ­та між­на­род­ных эка­на­міч­ных ад­но­сін БДЭУ, член-ка­рэс­пан­дэнт Ака­дэ­міі на­вук Га­лі­на ШМАР­ЛОЎ­СКАЯ.

«За да­сяг­нен­ні ў вы­ха­ван­ні дзя­цей»

Ма­ці-вы­ха­ва­цель­ні­ца дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Ба­ра­на­віц­ка­га гар­вы­кан­ка­ма Ка­ця­ры­на СТАН­КЕ­ВІЧ (яна вы­хоў­вае 16 дзя­цей), ды­рэк­тар дзі­ця­ча­га до­ма г. Ві­цеб­ска На­тал­ля КУЛЬ­ЦЕН­КА, на­стаў­ні­ца рыт­мі­кі і тан­цаў Спе­цы­яль­най агуль­на­аду­ка­цый­най шко­лы №7 для на­ву­чэн­цаў з па­ру­шэн­нем слы­ху г. Го­ме­ля Ла­ры­са ПА­ТРАЎ­КА, ма­ці-вы­ха­валь­ні­ца дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу №2 Лід­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ган­на ТРУД­НІ­КА­ВА (вы­хоў­вае 10 дзя­цей), кі­раў­нік-вы­ха­валь­ні­ца дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Ма­гі­лёў­ска­га га­рад­ско­га вы­ка­наў­ча­га ка­мі­тэ­та Га­лі­на АФА­НАСЬ­Е­ВА (вы­хоў­вае дзе­вяць дзя­цей, уся­го за 16 га­доў іс­на­ван­ня ў гэ­тай сям'і вы­га­да­ва­ла­ся 37 дзя­цей, кі­раў­нік-вы­ха­валь­ні­ца дзі­ця­ча­га до­ма ся­мей­на­га ты­пу Жо­дзін­ска­га гар­вы­кан­ка­ма Мар­га­ры­та КА­ЛІ­НОЎ­СКАЯ (ся­мей­ную шко­лу прай­шлі ў гэ­тай сям'і 22 дзі­ця­ці) і шмат­дзет­ная ма­ці, аў­та­рка дзі­ця­чых кніг, за­сна­валь­ні­ца дзі­ця­чай твор­чай кар­па­ра­цыі «Кін­дэр­лэнд» Воль­га КА­ЛА­СОЎ­СКАЯ.

«За ўклад у ад­ра­джэн­не вёс­кі»

Гас­па­ды­ня аг­ра­ся­дзі­бы «На За­рэ­чнай ву­лі­цы» Ала ПА­ЛІ­КАР­ПУК, за­гад­чы­ца ма­лоч­на­та­вар­най фер­мы аг­ра­га­рад­ка «Сва­то­шы­цы» Дуб­ро­вен­ска­га ра­ё­на Ві­цеб­скай воб­лас­ці Але­на БА­БІ­ЧА­ВА, на­чаль­нік участ­ка саў­га­са-кам­бі­на­та «За­ра» Ма­зыр­ска­га ра­ё­на Го­мель­скай воб­лас­ці Ні­на МІ­ШО­ТА, за­гад­чы­ца вы­твор­ча­га ўчаст­ка СВК «Хві­не­ві­чы» Свят­ла­на СКРУНДЗЬ, на­мес­нік ды­рэк­та­ра ЗАТ «Па­лы­кавіц­кае» Шкло­ўска­га ра­ё­на Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Зі­на­і­да ХАН­ЧЭЎ­СКАЯ і ме­ха­ні­за­тар сель­гас­прад­пры­ем­ства «Пут­чы­на» Дзяр­жын­ска­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці Тац­ця­на ЗА­ХО­ЖАЯ.

«За ўклад у ду­хоў­на-ма­раль­нае ад­ра­джэн­не на­цыі»

За­гад­чы­ца на­ву­ко­ва-асвет­ніц­ка­га ад­дзе­ла ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Брэсц­кая крэ­пасць» Ва­лян­ці­на АН­ЦІ­ПА­ВА, кі­раў­нік на­род­на­га фальк­лор­на­га ка­лек­ты­ву «Ме­ду­ні­ца», а так­са­ма дзі­ця­чых ка­лек­ты­ваў «Чаў­но­чак», «Ве­ра­ні­ца» і « За­ві­ру­ха» Ган­на МАК­РА­ВУ­СА­ВА, стар­шы вы­клад­чык ка­фед­ры агуль­най і ка­рэк­цый­най пе­да­го­гі­кі Го­мель­ска­га аб­лас­но­га ін­сты­ту­та раз­віц­ця аду­ка­цыі», аў­та­рка больш як 40 пуб­лі­ка­цый на тэ­му ду­хоў­на-ма­раль­на­га ад­ра­джэн­ня Тац­ця­на ХО­РЫК, рэ­жы­сёр на­род­на­га са­ма­дзей­на­га ка­лек­ты­ву тэ­ат­ра на­род­най пес­ні «Ма­ту­лі­на пес­ня» Тэ­рэ­са АДА­МО­ВІЧ, кі­раў­нік Уз­дзен­ска­га ра­ён­на­га клу­ба ка­ра­тэ-до «Бу­шы­до», ся­рэб­ра­ны пры­зёр чэм­пі­я­на­ту Еў­ро­пы, пе­ра­мож­ца чэм­пі­я­на­ту све­ту па ка­ра­тэ-до Лі­лія ПЛА­ХА­ВА, га­лоў­ны рэ­дак­тар ін­фар­ма­цый­на­га агенц­тва «Ма­гі­лёў­скія ве­да­мас­ці» Свят­ла­на ШУ­ТА­ВА і ды­рэк­тар до­ма-ін­тэр­на­та для пен­сі­я­не­раў і ін­ва­лі­даў у Мін­ску Ве­ра ЛЯЙ­КОЎ­СКАЯ.

«За ўклад у гра­ма­дзян­ска-па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не мо­ла­дзі»

Ды­рэк­тар уні­тар­на­га прад­пры­ем­ства «Май Бэ­бі» ў Брэс­це Ла­ры­са МА­ЛЯЎ­КА, ды­рэк­тар Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га му­зея імя Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за М.Ф. Шмы­ро­ва Іры­на ШЫШ­КО­ВА, на­мес­нік га­лоў­на­га ўра­ча па аку­шэр­скай і гі­не­ка­ла­гіч­най да­па­мо­зе Гро­дзен­скай аб­лас­ной клі­ніч­най баль­ні­цы Свят­ла­на МАЛЬ­ЦА­ВА, кі­раў­ні­ца школь­на­га му­зея і на­стаў­ні­ца гіс­то­рыі ся­рэд­няй шко­лы №35 го­ра­да Грод­на Ра­і­са ПРО­ХА­РА­ВА, на­мес­нік стар­шы­ні Круг­лян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Та­ма­ра АК­СЁ­НА­ВА, стар­шы­ня Са­ве­та ве­тэ­ра­наў Сма­ля­віцка­га ра­ё­на Мін­скай воб­лас­ці Ган­на ЧА­ЧОТ­КІ­НА і ды­рэк­тар Гім­на­зіі
№1 ім. Фран­цыс­ка Ска­ры­ны ў Мін­ску На­тал­ля БУШ­НАЯ.

Арг­ка­мі­тэт кон­кур­су за­сна­ваў спе­цы­яль­ныя пры­зы «За вер­насць Бе­ла­рус­ка­му са­ю­зу жан­чын». Іх атры­ма­лі Зоя КРОТ, Воль­га КА­ША­ВЕН­КА, Тац­ця­на ГАЛЬ­ЦА­ВА, Люд­мі­ла КРУ­ПЕЦ, Зі­на­і­да ЧУ­МА­КО­ВА, На­дзея ЛОСЬ, Та­і­сія ПУ­ЖЭ­ВІЧ і Рэ­гі­на ДА­ВІ­ДО­ВІЧ. Усе яны не­ка­лі ста­я­лі ка­ля вы­то­каў ства­рэн­ня БСЖ і ўнес­лі вя­лі­кі ўклад у пра­цу ар­га­ні­за­цыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.