Вы тут

Калі вёска становіцца домам


Коб­рын­ская дзі­ця­чая вёс­ка ад­зна­чы­ла свой двац­ца­ці­га­до­вы юбі­лей. Па­він­ша­ваць вы­ха­валь­ні­каў і вы­ха­ван­цаў пры­еха­лі кі­раў­ні­кі рэс­пуб­лі­кан­скіх і мяс­цо­вых ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, шэ­фы, спон­са­ры, а так­са­ма вы­пуск­ні­кі ўста­но­вы. Дзе­ці і су­пра­цоў­ні­кі вёс­кі гас­цін­на пры­ма­лі ўсіх ў До­ме куль­ту­ры Коб­ры­на. Яны пад­рых­та­ва­лі для гас­цей кан­цэрт і не­вя­лі­кія су­ве­ні­ры.

—Тое, што ў за­ле цёп­лая, шчы­рая і на­ват хат­няя ат­мас­фе­ра, не дзіў­на, — ска­заў стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін СУ­МАР.— Усіх, хто пры­сут­ні­чае на свя­це, тры­ва­лы­мі ніт­ка­мі звяз­вае агуль­ны дом — дзі­ця­чая вёс­ка. Я чуў, з якой цеп­лы­нёй дзе­ці ў гэ­тай за­ле га­во­раць сло­ва «ма­ма», а гэ­та са­мае вя­лі­кае да­сяг­нен­не вы­ха­валь­ні­каў. Ка­лі ба­чыш шчас­лі­выя во­чы дзя­цей, то яшчэ раз пе­ра­кон­ва­еш­ся, на­коль­кі пра­віль­ным і свое­ча­со­вым бы­ло ра­шэн­не ства­рыць дзі­ця­чую вёс­ку 20 га­доў та­му.

16-57

Сён­ня ў яе ёсць ужо свая ма­лень­кая гіс­то­рыя, на­пі­са­ная лё­са­мі больш чым ча­ты­рох­сот дзя­цей і дзя­сят­каў пе­да­го­гаў. Ра­зам яны зра­бі­лі вя­лі­кую спра­ву — ства­ры­лі тут ат­мас­фе­ру даб­ра, мі­ла­сэр­нас­ці і ўза­е­ма­ра­зу­мен­ня. У Брэсц­кай воб­лас­ці, да­рэ­чы, пра­цу­юць яшчэ трыц­цаць шэсць да­моў ся­мей­на­га ты­пу, дзе вы­хоў­ва­юц­ца больш за 300 дзя­цей. Ёсць і апя­кун­скія, і пры­ём­ныя сем'і, у якіх жы­вуць больш за 1800 дзе­так. Гу­бер­на­тар ад­зна­чыў, што за апош­нія пят­нац­цаць га­доў лю­дзі ста­лі больш уваж­лі­вы­мі і ад­кры­ты­мі да дзя­цей, якія за­ста­лі­ся без апе­кі баць­коў, а зна­чыць, да­бры­ні і пя­шчо­ты ў жыц­ці так­са­ма ста­ла больш.

Пра­ект Коб­рын­скай дзі­ця­чай вёс­кі на­ра­дзіў­ся ў сце­нах Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма ў 1989 го­дзе. Яшчэ да па­чат­ку дзяр­жаў­на­га фі­нан­са­ван­ня гро­шы на бу­даў­ніц­тва пер­шых ка­тэ­джаў у Коб­ры­не вы­дат­ка­ва­лі гра­ма­дзя­не Гер­ма­ніі. Ужо ў снеж­ні 1994 го­да 6 да­моў ся­мей­на­га ты­пу пры­ня­лі дзя­цей роз­на­га ўзрос­ту ў сва­іх сце­нах.

Бу­даў­ніц­тва ін­шых ка­тэ­джаў скон­чы­ла­ся ў 2001‑м. Ця­пер у вёс­цы іх 15. Там усё, як до­ма: цёп­лыя па­коі і ўтуль­ныя кух­ні. У ка­тэ­джах жы­вуць па не­каль­кі дзя­цей-сі­рот роз­на­га ўзрос­ту, а з імі ра­зам вы­ха­валь­ні­ца — ма­ма. Дзе­ці, якіх тут сён­ня 112, хо­дзяць у звы­чай­ную шко­лу, а пас­ля ўро­каў на­вед­ва­юць гурт­кі і спар­тыў­ныя сек­цыі.

За га­ды іс­на­ван­ня Коб­рын­ская дзі­ця­чая вёс­ка вы­ха­ва­ла і пад­рых­та­ва­ла да да­рос­ла­га жыц­ця больш за 130 вы­пуск­ні­коў, мно­гія з якіх ужо ма­юць свае сем'і.

16-51

—Вы­ха­валь­ні­каў на­шай уста­но­вы цяж­ка на­зваць су­пра­цоў­ні­ка­мі, — ад­зна­чы­ла ды­рэк­тар дзі­ця­чай вёс­кі Ала СА­ПЯ­ЖЫН­СКАЯ.— Яны не прос­та вы­ха­валь­ні­цы, яны — ма­мы. Сён­ня ў вёс­цы жы­вуць тры ма­мы, якія пра­цу­юць па двац­цаць га­доў, ін­шыя — па 19 і 18 га­доў. Яны на­столь­кі «пры­кі­пе­лі» да дзя­цей ду­шой, што ін­ша­га жыц­ця ўжо і не ўяў­ля­юць.

Тых, хто га­то­вы пра­ца­ваць ма­ма­мі, — ня­шмат. Даць шчас­лі­вае дзя­цін­ства абяз­до­ле­ным дзе­цям — вы­бар ня­мно­гіх. Ця­пер для мно­гіх гэ­тых жан­чын прый­шоў час ра­да­вац­ца за сва­іх вы­ха­ван­цаў, якія па­да­ры­лі сва­ім пры­ём­ным ма­ці ўну­каў.

У ме­жах ак­цыі «На­шы дзе­ці», якая стар­та­ва­ла ў гэ­ты дзень, па­він­ша­ваць су­пра­цоў­ні­каў і вы­ха­ван­цаў дзі­ця­чай вёс­кі пры­еха­лі і прад­стаў­ні­цы Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын.

—Быць пер­шы­мі заў­сё­ды не прос­та. Але двац­ца­ці­га­до­вы юбі­лей дзі­ця­чай вёс­кі га­во­рыць аб тым, што та­кая фор­ма ўлад­ка­ван­ня дзя­цей пры­жы­ла­ся ў на­шай кра­і­не, — ска­за­ла су­стар­шы­ня Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын Ан­та­ні­на МО­РА­ВА. — І гэ­та га­лоў­ная за­слу­га тых пе­да­го­гаў, што пра­цу­юць у вёс­цы.

Да­рэ­чы, прад­стаў­ні­цы Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын пры­вез­лі па­да­рун­кі не толь­кі для жы­ха­роў дзі­ця­чай вёс­кі — яны на­ве­да­лі ў Коб­ры­не і шмат­дзет­ную сям'ю Но­ві­каў.

16-50

—Гэ­та моц­ная сям'я, якая вы­хоў­вае пя­цё­ра дзя­цей, — рас­каз­вае Ан­та­ні­на Пят­роў­на. — Усе дзе­ці руп­лі­выя і пра­ца­ві­тыя. У ме­жах ак­цыі «На­шы дзе­ці» мы на­ве­да­ем і ня­поў­ныя сем'і, каб пад­тры­маць жан­чын і па­він­ша­ваць дзя­цей з Ка­ля­да­мі і Но­вым го­дам.

Дзе­ці не ўтой­ва­лі сва­ёй ра­дас­ці ад та­кой ува­гі да іх, шчы­ра дзя­ка­ва­лі за па­да­рун­кі і за­пра­ша­лі за стол гас­цей.

—Вель­мі пры­ем­на, што да нас пры­еха­лі з Мін­ска па­він­ша­ваць са свя­та­мі, — пры­знаў­ся баць­ка сям'і Вік­тар Анд­рэ­е­віч. — Для нас гэ­та вя­лі­кі го­нар.

На­тал­ля ТА­ЛІ­ВІН­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.