Вы тут

Вылезці са скуры, але прынадзіць


Штотыдзень у эфіры «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або http://3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Ці ведалі вы, што:

Гузы́р — ніжняя частка снапа. У «Новай зямлі» Якуба Коласа чытаем:

Снапы ў радочкі палажылі,

Так і дзяды яшчэ вучылі,

Каб каласы ды з каласамі,

А да пярылаў гузырамі.

Вярзці́ (размоўнае слова) — гаварыць недарэчнасці, бязглуздзіцу. Скажам: перад бацькамі сорамна вярзці лухту!

Прына́дзіць (адно са значэнняў) — вы́клікаць сімпатыю да сябе. «За доўгі час удалося яму прынадзіць толькі з паўсотні чалавек», — чытаем у пісьменніка Івана Новікава.

Бу́кта (абласное слова) — глыбокае месца ў рэчцы. У «Новай зямлі» Якуб Колас піша:

Сядзіць хтось, выцягнуўшы ногі,

Над самай буктай, такі строгі,

Як мае быць, ва ўсім адзенні

І курыць люльку ў задуменні.

Бравэ́рка — верхняя мужчынская вопратка, звычайна з аўчыны. «Лісіная шапка, кароткая на аўчынах бравэрка, суконныя нагавіцы з некаторым намёкам на галіфэ. Гэта Ігнат Чыкілевіч», — пісаў Якуб Колас.

Паве́ць — каркасная адкрытая гаспадарчая пабудова для сена пад страхой або памяшканне для дроў. Павець яшчэ называюць паветкай.

Збіваць з панталыку — заблытваць, выклікаць збянтэжанасць, разгубленасць. Беларусы яшчэ скажуць: збіваць з тропу, збіваць з толку, круціць мазгі. Рускія — сбивать с толку. Выраз «збіваць з панталыку» сустракаецца ў беларускай, рускай, польскай мовах, а ўзнік хутчэй за ўсё, на думку даследчыкаў, ва Украіне. А вось само слова «панталык» па паходжанні грэчаскае, дзе Пантэлік — назва гары ў паўднёвай Грэцыі. Гара славілася сваім мармурам, а таксама вялікай пячорай з гротамі, дзе можна было лёгка заблудзіцца, збіцца з дарогі.

Апошні ў гэтым тэлевізійным сезоне выпуск тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.