Вы тут

З агульнай купелі


На свяце моладзі асілкі з трох краін зрушылі камбайн.

Пад дэвізам «Перамога — адна на ўсіх» у 47 раз моладзь суседніх краін сабралася ў беларускім райцэнтры Лоеве, з цэнтральнай плошчы якога бераг Украіны — як на далоні. Менавіта так яго бачылі 70 гадоў таму і савецкія салдаты, якія фарсіравалі Днепр, вызваляючы СССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

[caption id="attachment_90169" align="alignnone" width="600"]Кам­байн ру­ха­юць укра­ін­цы Сяр­гей Па­на­ма­роў і Аляк­сей Но­вік. Кам­байн ру­ха­юць укра­ін­цы Сяр­гей Па­на­ма­роў і Аляк­сей Но­вік.[/caption]

Ва ўсіх афіцыйных прамовах у новым кантэксце ўсе ўзгадвалі вайну і моладзь:

— Будучыня славянскай садружнасці шмат у чым залежыць ад новых пакаленняў, — падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. — Нашай моладзі па сілах захаваць і прымножыць дасягненні бацькоў, зрабіць свой годны ўнёсак ва ўмацаванне сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу і сяброўства паміж славянскімі народамі. Славяне — тыя людзі, якія на працягу тысячагоддзяў падтрымлівалі і ставіліся адзін да аднаго, як да братоў. Паселішчы, размешчаныя на гэтым гістарычным месцы, у розныя стагоддзі належылі Чарнігаўскаму і Кіеўскаму княствам, уваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, Расійскай імперыі, а з 1926 года — Беларусі. Гэта бясспрэчна сведчыць пра радавое адзінства нашых народаў.

Цырымонія ўскладання афіцыйнымі дэлегацыямі кветак да адноўленай стэлы мемарыяльнага комплексу, урачысты мітынг, выстава рэтрааўтамабіляў, бітва дыджэяў і работа «Горада майстроў» — гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, сведкамі і ўдзельнікамі якіх змаглі стаць жыхары і шматлікія госці Лоева.

Адназначна прыцягнула ўвагу спартыўна-сілавое шоу «Асілкі». Тры каманды: беларусы, украінцы і малдаване свае фізічныя магчымасці дэманстравалі не толькі ў спаборніцтве паміж сабой, але і з магутнай сельскагаспадарчай тэхнікай. Напрыклад з камбайнамі «Палессе» вагой 16,5 тоны. «Даводзілася рухаць з месца і больш важкія машыны кшталту 25-тонных тракаў», — расказвае спартсмен-асілак Андрэй Булаўскі. Ён разам з Андрэем Фёдаравым са Смалявіч прыехаў на гэтыя незвычайныя спаборніцтвы:

— Але ж камбайн ніхто дагэтуль не спрабаваў цягнуць. Машыну грузавую нашмат лягчэй. У камбайна колы розныя па велічыні і з вялікім пратэктарам. Да таго ж нагрэты асфальт.

Урэшце, найлепшы вынік па буксіроўцы беларускага камбайна прадэманстравалі ўкраінцы. Найхутчэй за ўсіх на пяць метраў яго зрушылі з месца Сяргей Панамароў і Аляксей Новік — за 28,01 секунды. На другім месцы каманда Беларусі. Андрэй Булаўскі і Андрэй Фёдараў справіліся з задачай за 32,81 секунды. Трэцяе месца ў малдаван. Сяргей Мырзенка і Вадзім Смаляк адбуксіравалі камбайн за 47,61 секунды. Дарэчы, падчас спаборніцтваў волаты імкнуліся падтрымліваць адзін аднаго, нягледзячы на прыналежнасць да розных краін.

Літургію, якая прайшла пад адкрытым небам, узначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Ён падкрэсліў, што маладзёжны фестываль на Лоеўшчыне сведчыць пра тое, што мы адзін народ:

— У нас адна вера, адзін Бог, адна Царква. Мы нарадзіліся ў агульнай Дняпроўскай купелі. Усе тут разумеюць сілу адзінства, сілу згоды і аднадумства. Сабраліся тут, каб засведчыць усяму свету: мы не спрабуем паставіць пад сумненне незалежнасць нашых дзяржаў, але мы адзіны ў Богу. Хочацца, каб усе памяталі: пакуль мы разам, мы моцныя.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Фота аўтара.

astashkevich@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.