Вы тут

Усё спякотней


Зямля нагрэлася да максімальнага ўзроўню за ўвесь час назіранняў.

Па ўскосных сведчаннях— гадавых кольцах дрэў, ледзяных кернах і каралавых утварэннях на дне акіяна— вучоныя выказалі здагадку, што Зямля нагрэлася да максімальнага ўзроўню за апошнія 4000 гадоў.

Сабраная статыстыка НАСА яшчэ будзе ўдакладняцца, але ўжо зразумела, што тэмпература ў ліпені 2015 года на 0,02°С перавысіла папярэдні рэкорд, які быў зафіксаваны ў ліпені 2011-га. Больш за тое, кожны месяц 2015 года ўваходзіў у чацвёрку самых гарачых за ўсю гісторыю назіранняў.

Японскае метэаралагічнае агенцтва пацвярджае гэтую інфармацыю, хоць яно і выкарыстоўвала іншыя метады для назіранняў. І, верагодна, гэты год таксама будзе годам абсалютных рэкордаў за ўвесь час вымярэнняў, калі толькі восенню ва ўсім свеце рэзка не пахаладае, што вельмі малаверагодна.

Нагадаем, што нядаўна ў Беларусі было пастаўлена адразу некалькі тэмпературных максімумаў. Напрыклад, новы тэмпературны рэкорд быў устаноўлены 12 жніўня. У райцэнтры Акцябрскі Гомельскай вобласці слупок тэрмометра падняўся да адзнакі плюс 35,8 градуса. Пабіты рэкорды дня ў сталіцы і абласных цэнтрах. У Мінску паветра прагрэлася да 33,9 градуса (30,5— у 1946 годзе), у Брэсце— да 34 (30,7— у 1957 годзе), Віцебску— да 33,9 (31,2— у 1972-м), Гомелі— да 34,2 (34— у 2010 годзе), Гродне— да 34,2 (29,8— у 1946-м), Магілёве— да 33,9 (31,3— у 1972-м).

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.