Вы тут

У Навагрудскім раёне будуюць ветраэнергетычны парк


Работы вядзе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гроднаэнерга».

Па словах спецыялістаў, быў распрацаваны архітэктурны праект ветрапарка, па якім атрыманы ўсе неабходныя экспертызы, у канцы мая адведзены зямельныя ўчасткі каля вёскі Грабнікі і праведзены падрыхтоўчыя работы, а цяпер будаўнікі прыступілі да закладкі падмурка.

Стварэнне яго ў Навагрудскім раёне пачата ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады. Пяць ветраўстановак павялічаць устаноўленую магутнасць Гродзенскай энергасістэмы і знізяць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу.

Пры хуткасці ветру 10 м/с, якая дазваляе ўстаноўкам выйсці на намінальную магутнасць, праект пакрые патрэбы ў энергіі горада Навагрудка.

Эксперты высока ацэньваюць патэнцыял Гродзенскай вобласці ў выкарыстанні энергіі ветру. У наваколлі Навагрудка сярэднегадавая фонавая хуткасць ветру складае 3,4-4,6 м/с. У рэгіёне ёсць яшчэ некалькі пляцовак, якія падыходзяць для стварэння ветрапаркаў.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.