Вы тут

Выплаты павялічацца


З лiстапада ўзрастуць дапамогi па доглядзе дзiцяцi да 3 гадоў i дзiцяцi-iнвалiда.

Як паведамiлi ў аддзеле народанасельнiцтва, гендарнай i сямейнай палiтыкi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, у адпаведнасцi з новай рэдакцыяй закона «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогi па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасцi ад колькасцi дзяцей у сям'i.

29-45

На першае дзiця ён складае 35% сярэднямесячнай заработнай платы работнiкаў рэспублiкi, на другое i наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзiця-iнвалiда прызначаецца i выплачваецца ў памеры 45% сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасцi нараджэння дзяцей у сям'i.

Для разлiку памеру гэтага вiду дапамогi з 1 лiстапада гэтага года па 31 студзеня наступнага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за трэцi квартал 2015 года ў памеры Br6 млн 953 тыс. 494. Такiм чынам, з лiстапада 2015-га па студзень 2016-га памер штомесячнай дапамогi па доглядзе дзiцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае: на першае дзiця — Br2 млн 433,7 тыс., на другое i наступных дзяцей — Br2 млн 781,4 тыс., на дзiця-iнвалiда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 129,1 тыс.

Тым, хто пражывае на тэрыторыi радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў прызначаецца i выплачваецца ў памеры 150% да ўстаноўленага законам.

Пастановай мiнiстэрства зацверджаны бюджэт пражытачнага мiнiмуму ў сярэднiм на душу насельнiцтва (БПМ), якi з 1 лiстапада гэтага года па 31 студзеня наступнага года складае Br1 млн 567 тыс. 810 у разлiку на месяц. Паколькi памер новага БПМ нiжэй, чым памер дзейнага з 1 жнiўня па 30 кастрычнiка гэтага года (Br1 млн 569 тыс. 130), то ў адпаведнасцi з заканадаўствам новы нарматыў не ўжываецца для разлiку памераў астатнiх вiдаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей.

Такiм чынам, аднаразовая дапамога пры нараджэннi першага дзiцяцi (10 БПМ) на наступныя тры месяцы па-ранейшаму складае Br15 млн 691,3 тыс., пры нараджэннi другога i наступных дзяцей (14 БПМ) —Br21 млн 967,8 тыс. Аднаразовыя выплаты жанчынам, якiя сталi на ўлiк у дзяржаўных арганiзацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрмiну цяжарнасцi, — Br1 млн 569,1 тыс. (100% БПМ).

Штомесячная дапамога на дзяцей, старэйшых за 3 гады, з асобных катэгорый сем'яў, якiя вызначаюцца заканадаўствам, на дзiця-iнвалiда (70% БПМ) раўняецца Br1 млн 98,4 тыс., на iншых дзяцей у сям'i (50% БПМ) — Br784,6 тыс. Штомесячная дапамога па доглядзе дзiцяцi-iнвалiда ва ўзросце да 18 гадоў (100% БПМ) складае Br1 млн 569,1 тыс.; штомесячная дапамога на дзiця ва ўзросце да 18 гадоў, iнфiцыраванага ВIЧ (70% БПМ), — Br1 млн 98,4 тыс.

Штомесячная дапамога сем'ям на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзiцяцi ва ўзросце да 3 гадоў складае Br784,6 тысяч. (50% БПМ).

Канстанцiн ЛЮТКЕВIЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.