Вы тут

Чысціня наваколля пачынаецца з чысціні душы


Як супрацоўніцтва Мінпрыроды і Беларускай Праваслаўнай Царквы дапамагае вырашаць экалагічныя праблемы.

Чарговае пасяджэнне каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай Праваслаўнай Царквой адбылося днямі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку. Пад шатамі запаведных дрэў ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі ход выканання праграмы супрацоўніцтва Мінпрыроды і БПЦ па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

[caption id="attachment_97541" align="alignnone" width="600"]Дзяр­жа­ву і царк­ву аб'­яд­на­ла... эка­ла­гіч­ная сцежка. Дзяр­жа­ву і царк­ву аб'­яд­на­ла... эка­ла­гіч­ная сцежка.[/caption]

Па словах міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Каўхуты, дзякуючы свайму аўтарытэту Беларуская Праваслаўная Царква аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне грамадскай думкі, дапамагае ўсвядоміць, што мэта жыцця — не ў максімальным спажыванні, а ў духоўным удасканаленні. «Калі мы займаемся экалогіяй прыроды, мы ачышчаем душу», — адзначыў міністр.

— Сёння на прыкладзе БПЦ як самай масавай канфесіі ў галіне аховы прыроды вучацца працаваць іншыя канфесіі і рэлігійныя напрамкі (а іх налічваецца 25 у краіне), многія выпрацоўваюць свае цікавыя падыходы, — адзначыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, старшыня каардынацыйнага савета Леанід Гуляка.

Сёння Мінпрыроды і Беларуская Праваслаўная Царква працуюць па некалькіх асноўных кірунках аховы навакольнага асяроддзя.

Штогод у значныя экалагічныя і рэлігійныя даты, Дзень малітвы аб Божым тварэнні, угодкі чарнобыльскай катастрофы, Дзень аховы навакольнага асяроддзя і іншыя праходзяць сумесныя мерапрыемствы і малебны.

У розных рэлігійных арганізацыях і храмах Беларусі сёння займаюцца асветай і выхаваннем грамадзян у духу беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя. Напрыклад, у Гродзенскай епархіі дзейнічае адзіны ў краіне экалагічны цэнтр, які пры падтрымцы абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзіць маладзёжныя экалагічныя злёты, мерапрыемствы ў галіне ўстойлівага развіцця.

[caption id="attachment_97540" align="alignnone" width="600"]Пад­час су­стрэ­чы Анд­рэй Каў­ху­та і Міт­ра­па­літ Па­вел уз­на­га­ро­дзі­лі пе­ра­мож­цаў кон­кур­су на най­леп­шы про­філь  у са­цы­яль­ных сет­ках пра­ек­та ЕС і ПРА­АН «Са­дзей­ні­чан­не пе­ра­хо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да «зя­лё­най» эка­но­мі­кі». Пад­час су­стрэ­чы Анд­рэй Каў­ху­та і Міт­ра­па­літ Па­вел уз­на­га­ро­дзі­лі пе­ра­мож­цаў кон­кур­су на най­леп­шы про­філь у са­цы­яль­ных сет­ках пра­ек­та ЕС і ПРА­АН «Са­дзей­ні­чан­не пе­ра­хо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь да «зя­лё­най» эка­но­мі­кі».[/caption]

Многія храмы і прыходы не толькі выхоўваюць экалагічна дасведчаных грамадзян, але і спрабуюць вырашаць лакальныя экалагічныя праблемы. Яшчэ да старту шырокай кампаніі па зборы батарэек у многіх рэлігійных установах краіны пачалі збіраць элементы сілкавання, займаюцца тут і добраўпарадкаваннем крыніц пітной вады.

У брацкім доме «Кінанія» пры падтрымцы экалагічных арганізацый створаны экалагічны клас, дзе праводзяцца майстар-класы, экалагічныя семінары для дзяцей, у тым ліку і з абмежаванымі магчымасцямі.

Па словах каардынатара праектаў аб'яднання «Жывое партнёрства» Ларысы Якавюк, фарміраванне экалагічнага ладу жыцця ў прыхаджан — адна з галоўных надзённых задач. Сёння неабходна ва ўсіх прыходах, храмах гаварыць пра тое, што на святы могілкі не павінны ператварацца ў царства «пластыкавай прыгажосці». Бо павага да продкаў — гэта не толькі догляд магіл, але і жывыя, а не штучныя, кветкі.

Вопыт рэлігійных устаноў і арганізацый, прадстаўлены падчас пасяджэння, магчыма, ляжа ў аснову новай праграмы супрацоўніцтва Мінпрыроды і БПЦ па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя на перыяд 2016-2020 гг., праект якой плануецца падрыхтаваць да лістапада бягучага года. У хуткім часе павінен з'явіцца і рабочы план сумеснай экалагічнай дзейнасці на 2016 год. Многія мерапрыемствы, якія ўвойдуць у гэты дакумент, будуць прысвечаны 30-годдзю Чарнобыльскай катастрофы.

— Мы будзем рабіць усё магчымае, каб людзі, асабліва маладое пакаленне, выхоўваліся ў духу любові, беражлівага стаўлення да навакольнага асяроддзя, — адзначыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. — Навучыцца жыць у чысціні і парадку можна толькі знутры. Экалогія павінна стаць ладам жыцця.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zviazda.by

Фо­та Яў­ге­на ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.