Вы тут

За навушнікамі не дакрычышся


Гадоў пяць таму да старшыні аднаго з райвыканкамаў чалавек звярнуўся з вельмі нетыповай просьбай. А прасіў ён даць дазвол на скачок з парашутам. Калі хочаш ажыццявіць яго ў межах горада, тым больш у цэнтры, дазвол трэба атрымаць у кіраўніка тэрытарыяльна-адміністрацыйнай адзінкі. Такі парадак. Таму і з'явіўся наведвальнік у кабінеце старшыні. Што цікава, не самому нашаму заяўніку, які, дарэчы, былы дэсантнік, закарцела прыляцець на парашуце на гарадскую плошчу. Справа аказалася яшчэ больш складанай. У чалавека выходзіла замуж дачка. ЗАГС знаходзіцца акурат праз дарогу ад выканкама і галоўнай плошчы горада. Дык вось гэтая дзяўчына задумала не на лімузіне пад'ехаць да парога ЗАГСа, а спусціцца з неба, вядома, з дапамогай парашута.

ЯСКЕВІЧ

...Старшыня райвыканкама ўважліва глядзеў на паперу, якую яму паклалі на стол, доўга трымаў паўзу, а потым паставіў подпіс і вымавіў: «Калі ты не баішся, што твая дачка ўпадзе і заб'ецца, то чаму я павінен баяцца, што яна ўпадзе на дах райвыканкама?»

Яно і правільна. Справа бяспекі — гэта клопат найперш самога індывідуума, далёка неапошні клопат. Дык чаму ж гэты дадзены прыродай інстынкт самазахавання цяпер істотна ў людзях прытупіўся? Не ведаю і не знаходжу тлумачэння многім і многім з'явам, якіх усё болей у жыцці.

Не так даўно па ўсіх інфармацыйных стужках прайшло паведамленне пра дзяўчыну з-пад Пружан, якая залезла на грузавы вагон, каб зрабіць сэлфі. Вагон аказаўся пад напружаннем, і школьніца атрымала вельмі цяжкую траўму. На жаль, дзяўчынка далёка не адна такая. Ёй пашанцавала менш за іншых. А лазілі туды, магчыма, многія. Няўжо ў гэтых дзяцей прага выдзеліцца, засведчыць свае «подзвігі» адлюстраваннем іх у сетках зусім перакрывае пачуццё бяспекі. Падлеткаваму ўзросту ўласціва шукаць шляхі самавызначэння. І зрабіць фота сябе, любімага, у нейкім экстрыме значна лягчэй, чым дасягнуць поспехаў у вучобе, занятках спортам або мастацтвам. Ва ўсялякім выпадку хутчэй: залез, шчоўкнуў — і гатова. Наведвальнікам старонкі можна захапляцца і зайздросціць. «А можа, ім не хапае ўвагі і пяшчоты, — выказала меркаванне мая калега. — І яны кампенсуюць недахоп выдуманымі гісторыямі пра сваю выключнасць у інтэрнэце. Там можна прадставіць сябе, як хочаш, і дабіцца хаця б віртуальнай увагі». І ўсё яна ніяк не апраўдвае няўвагі да сябе. Хіба пра гэта ім не кажуць бацькі?

Здаецца, у апошнія гады столькі гаворыцца дзецям і моладзі пра бяспеку. Урокі адпаведныя ў школьную праграму ўведзены. Але многія нібы не чуюць. Бывае, і сапраўды не чуюць.

Яны закрываюцца ад усяго навакольнага свету навушнікамі і працягваюць жыць у сваім паўрэальным свеце, які ствараюць з дапамогай тэлефона. Цяпер у транспарце не спытаеш маладога чалавека, што стаіць наперадзе, ці выходзіць ён на наступным прыпынку. Не спытаеш голасам, бо ён не пачуе, трэба зачапіць яго, напрыклад, за рукаў. Тады ён выме адну са слухавак і здзіўлена на цябе зірне. Знаёмая сітуацыя?

16-21

Добра яшчэ, калі маладзён слухае сваю музыку ў транспарце, у краме, у натоўпе. А калі на чыгуначных рэйках? Тыдня не прайшло, як у Брэсце пахавалі 23-гадовага хлопца. Ён пераходзіў рэйкі і не бачыў, не думаў, што ззаду даганяе цягнік. Больш за тое, машыніст чалавека заўважыў, некалькі разоў сігналіў. А вось затармазіць так хутка не ўдалося, адлегласць аказалася занадта малой, каб папярэдзіць трагедыю. Калі цела паднялі, то ўбачылі, што ў вушах няшчаснага знаходзіліся навушнікі. Ён паставіў музыку на такі гук, што роў цеплавоза не здолеў яго перакрыць.

Няўжо гэты хлопец не чуў, не чытаў аб няшчасных выпадках на чыгунцы? Вядома, чуў і чытаў. Але ніяк не праецыраваў інфармацыю на сябе, успрымаў яе абстрактна. У іх нейкая дзіўная ўстаноўка: усе няшчасці здараюцца з іншымі, гэта будзе толькі не са мной. Чужы досвед, аказваецца, нікога не вучыць. Чаму так, я не ведаю.

Менш чым год таму Брэст, здаецца, ускалыхнула трагедыя другакласніка, які на скрыжаванні загінуў пад аўтобусам. Хлопчык пераязджаў дарогу на веласіпедзе. На ўсіх гарадскіх форумах тады як мантру паўтаралі пра неабходнасць пераходзіць дарогу пехатой, а веласіпед пры гэтым весці ў руках. Сёння еду на працу: на тым жа скрыжаванні малады хлопец хутка пераязджае дарогу перад машынамі і, не прытарможваючы, імчыць далей. Пакуль імчыць...

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.