Вы тут

Хто такі «непатапляльны Сэм»


і іншыя цікавыя факты.

Пра ўзаемаадносіны ў межах аднаго полу. У адным з сезонаў галандскай версіі тэлешоу «Апошні герой» мужчын і жанчын падзялілі і пасялілі на двух розных астравах. Праз восем дзён у мужчын ужо быў «бар на пляжы», у той час як жанчыны не пабудавалі сабе нават хаціны.

З адходаў вытворчасці кавы (кававай вішні, якая акружае кававы боб) спецыялісты нядаўна навучыліся вырабляць унікальны прадукт — кававую муку. Яе можна выкарыстоўваць для выпечкі, яна не ўтрымлівае клейкавіны, пры гэтым вельмі пажыўная і валодае цудоўным фруктовым смакам. У кававай муцэ больш клятчаткі, чым у такой жа колькасці суцэльнага збожжа пшаніцы, больш жалеза, чым у шпінаце, больш калію, чым у банане і больш бялку, чым у капусце. Гэтую, як высветлілася, надзвычай каштоўную сыравіну (якае складае 75% ад таго, што ідзе на вытворчасць кавы) раней проста выкідалі.

Адным з легендарных герояў Другой сусветнай вайны стаў «непатапляльным Сэм». Спачатку ён перажыў гібель германскага лінкора «Бісмарк», потым перайшоў на бок саюзнікаў і ўратаваўся, калі на дно адзін за адным пайшлі брытанскі эсмінец «Казак» і авіяносец «Арк Раял». Сэм памёр на беразе ў 1955 годзе. А быў ён карабельным катом.

Брытанскі гурт Іron Maіden напісаў адну са сваіх песень па матывах серыі кніг Фрэнка Херберта аб выдуманым сусвеце «Хронікі Дзюны». Музыканты адправілі пісьменніку запыт аб дазволе назваць песню «Дзюна» і атрымалі адказ наступнага зместу: «Фрэнк Херберт не любіць рок-групы. І сярод іх ён асабліва не любіць тыя, што граюць цяжкі рок. І з тых, што граюць цяжкі рок, ён асабліва не любіць Іron Maіden».

25-3

Чалавек можа патануць і на сушы, на працягу 24 гадзін пасля таго, як яго дасталі з вады. Бывалі выпадкі, калі ахвяры падобнага «сухога ўтаплення» па некалькі гадзін хадзілі і гаварылі з напоўненымі вадой лёгкімі.

Адна кампанія — распрацоўшчык праграмнага забеспячэння — «схавала» ў ліцэнзійнай дамове на свой софт прыз у тысячу долараў, каб праверыць, ці чытае яго хоць хто-небудзь. Спатрэбілася пяць месяцаў і тры тысячы продажаў, перш чым першы скрупулёзны пакупнік запатрабаваў свой прыз.

Ва ўсёй кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў» няма ніводнага дыялогу паміж персанажамі-жанчынамі.

Браты Копс сталі першымі, хто пабудаваў турму на Ніжнім возеры (Каліфорнія). Яны ж сталі першымі яе насельнікамі, трапіўшы за краты пасля бурнага святкавання паспяховай здачы «аб'екта». І яны ж першымі адтуль збеглі, сцяміўшы, што забыліся замацаваць дах.

Адзін буйны кантэйнеравоз выпускае ў навакольнае асяроддзе такую ж колькасць рэчываў, якія выклікаюць рак і астму, што і 50 мільёнаў легкавых машын. А 15 самых вялікіх кантэйнеравозаў свету забруджваюць нашу планету, як 760 мільёнаў аўтамабіляў.

У XVІІІ стагоддзі ў Даніі ахвотныя пайсці з жыцця нярэдка забівалі іншых людзей, каб атрымаць смяротны прысуд. Яны баяліся, што, здзейсніўшы суіцыд, адправяцца ў пекла, і верылі, што, раскаяўшыся перад пакараннем смерцю, узнясуцца ў рай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.