Вы тут

Канкурэнцыя моцная. Але мы мацней


Перакананы кіраўнік саўгаса «Зара» Алег СЛІНЬКО.

Саўгас-камбінат «Зара», што на Мазыршчыне, — прадпрыемства маладое. Яно было заснавана ў 1996 годзе. Тым не менш вытворчасць, арганізаваная тут, з'яўляецца прыкладам для многіх. За 19 гадоў дамагліся значнага павелічэння аб'емаў кармавой базы, пагалоўя жывёлы, магутнасцяў перапрацоўчых цэхаў, пашырэння сеткі фірменнага гандлю. Дырэктар саўгаса-камбіната Алег Слінько падкрэслівае, што такім чынам закладзена аснова для далейшага стабільнага развіцця прадпрыемства і матэрыяльнага дабрабыту калектыву пры любых знешніх фактарах.

3-20

— «Зара» была створана сённяшнім старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам. Яму і цяпер не абыякава, як жыве калектыў, якому ён прысвяціў шмат гадоў. Нам важна яго ацэнка нашай працы. Імкнёмся працаваць так, каб прымнажаць тое, што ў свой час было ім арганізавана. Менавіта Уладзімір Дворнік стварыў мадэль нашага шматгаліновага прадпрыемства. Вытворчасць раслінаводства, жывёлагадоўчай прадукцыі, яе перапрацоўка і рэалізацыя цалкам апраўдалі сябе. Такая ўзаемасувязь з'яўляецца адным з галоўных фактараў стабільнай, эфектыўнай працы на працягу гэтых гадоў. Пасля дасягнення высокіх вынікаў мы разумеем, што зараз трэба яшчэ больш імкнуцца да развіцця, каб не апусціць планку.

— Вядома, што вы робіце стаўку на прагрэсіўныя тэхналогіі.

— Так, немагчыма ў сучасных эканамічных умовах кіраваць прадпрыемствам без перадавых тэхналогій. Ісці ў нагу з часам дапамагае ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, новае будаўніцтва, рэканструкцыя, абсталяванне высокапрадукцыйнай тэхнікай. Усё разам дае магчымасць змяншаць выдаткі і сабекошт прадукцыі. Мы сёння сур'ёзную ўвагу надаём усім галінам вытворчасці, таму што ўсё ўзаемазвязана — пачынаючы ад апрацоўкі зямлі да гатовай прадукцыі на прылаўках нашых крам.

— Культура земляробства — што для вас стаіць за гэтым словазлучэннем?

— Гэта бездакорнае выкананне тэхналагічных рэгламентаў апрацоўкі сельскагаспадарчых культур, падтрыманне ўрадлівасці глеб, якую ў свой час увёў першы дырэктар. Яшчэ ў самым пачатку працы ў гаспадарцы Уладзімір Андрэевіч ставіў перад намі задачу: атрымаць з кожнага гектара як мага больш ураджаю. І мы гэтага дамагаліся.

— Алег Міхайлавіч, за кошт чаго вытрымліваеце канкурэнцыю з вядомымі вытворцамі аналагічнай мясной прадукцыі?

— Мы разумеем, наколькі моцная на Гомельшчыне канкурэнцыя на рынку мясных прадуктаў, тым не менш знаходзім тут свайго пакупніка і ўласную нішу. Наш галоўны козыр — якасць. Штодзённы тавараабарот фірменнага гандлю «Зары» складае цяпер больш за Br1 млрд. Акрамя таго, гаспадарка мае ўсе неабходныя сертыфікаты якасці, якія дазваляюць пастаўкі мясной прадукцыі на экспарт. Цэх перапрацоўкі мясной сыравіны вырабляе за змену 10-15 тон прадукцыі. З ахалоджанай мясной сыравіны — 180 відаў вэнджаніны, каўбасных вырабаў і паўфабрыкатаў. Дарэчы, выкарыстоўваем толькі натуральныя спецыі. За 2011-2014 гады на конкурсе-дэгустацыі «Густы» мы атрымалі 35 дыпломаў і тройчы ўдастоены самай высокай узнагароды — «Залаты ГУСТ» за найлепшы прадукт года.

3-17

— Работа з людзьмі, напэўна, не менш важная, чым тэхналогіі. Як даносіце да калектыву стратэгічныя задачы?

— Лічу, што аснова любога поспеху — каманда аднадумцаў і дакладнасць пастаўленых задач. І спецыялістаў, і радавых працаўнікоў я ацэньваю па адносінах да справы, жаданні вучыцца, удасканальваць свае веды, прафесіяналізм. Бо самыя грандыёзныя планы так і застануцца імі, калі калектыў будзе цьмяна ўяўляць, як іх ажыццявіць. Самае важнае — дапамагчы зразумець кожнаму супрацоўніку, што і ад яго старанняў залежыць поспех калектыву. Важна, каб чалавек разумеў, для чаго ён працуе і што за гэта будзе мець. Абавязкова павінны прысутнічаць культура і тэхналагічная дысцыпліна. Перад пачаткам сяўбы мы збіраем калектыў механізатараў і растлумачваем, колькі чаго будзем сеяць і ў які тэрмін, каб усе зразумелі: калі спознімся хоць бы на дзень — не будзе чаго збіраць, што, безумоўна, адаб'ецца на заробках. За якасць — абавязкова прэмія. Напрыклад, механізатары атрымліваюць да 50 працэнтаў па выніках усходаў пры сяўбе. А па атрыманым ураджаі — яшчэ па акладзе. Такія ж выплаты ў аператараў на комплексе і ў спецыялістаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі.

— На прадпрыемстве няма цякучкі кадраў. Якім чынам вы вырашаеце кадравыя праблемы?

— Гэта цэлая сістэма. Перш чым запрасіць да сябе супрацоўніка, доўга прыглядаемся да яго. Бо прыняць на працу лёгка, а вось расстацца з чалавекам, які не апраўдаў надзей, заўсёды складана. Калі ў чалавека шмат запісаў у працоўнай кніжцы, зразумела, што ў нас ён доўга не затрымаецца. Дрэнных работнікаў у нас проста няма. Больш за тое, склалася ўласная школа падрыхтоўкі спецыялістаў. Працуючы ў добрых умовах, атрымліваючы годную заработную плату і маючы цвёрдыя сацыяльныя гарантыі, работнікі нашага прадпрыемства даражаць сваім працоўным месцам.

3-19

— Сацыяльны пакет на камбінаце з'яўляецца важкім дадаткам да бюджэту кожнага працаўніка. Які ён сёння?

— Пачнём з таго, што ўзровень сярэдняй заработнай платы ў гаспадарцы за восем месяцаў склаў Br8 млн 983 тысячы. Акрамя гэтага, нашы супрацоўнікі маюць натуральную аплату. Так, за выпрацоўку месячнай нормы працоўных гадзін кожны атрымлівае 10 кг мяса свініны, 5,5 кг мяса птушкі, 120 штук яек і кожны дзень па два літры малака. Сёлета сабраны першы ўраджай яблыкаў з уласнага саду і таму кожнаму выдадзена па 15 кг. Па сезоне работнікі атрымліваюць мёд, свежую рыбу. Дарэчы, выплачваецца і матэрыяльная дапамога на нарыхтоўку гародніны, на аздараўленне, да прафесійнага свята, Новага года, па выніках працы за год, што таксама з'яўляецца істотным дадаткам да сямейнага бюджэту.

— З года ў год саўгас-камбінат «Зара» — лідар абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Утрымліваць дасягненні, кажуць, больш складана, а вы іх яшчэ і прымнажаеце. Які тут сакрэт?

— Сапраўды, мы даўно на вядучых пазіцыях і ў раёне, і ў вобласці. А ўсё дзякуючы карпатлівай, штодзённай працы ўсяго калектыву. Сёння кожны з нас поўны запалу, працавітасці, адказнасці за даручаную справу і мае імкненне ісці наперад. Спыняцца на дасягнутым мы не збіраемся.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

astashkevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».