Вы тут

ЕАЭС у серабры і нікелі


Манеты, якія сімвалізуюць агульны дом і яднанне народаў.

Нацыянальны банк Беларусі выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Еўразійскі эканамічны саюз».

Сярэбраная манета з такой назвай будзе мець намінал 20 рублёў, масу 33,94 грама і пробу сплаву 925. Тыраж яе складае 750 штук. Медна-нікелевая з наміналам 1 рубель прапануецца накладам ужо 2000 штук. Яны маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай. У цэнтры рэверсу — ромб, апраўлены геаметрычным арнаментам, у поле якога знаходзяцца эмблема ЕАЭС і кругавы надпіс: ЕЎРАЗІЙСКІ ЭКАНАМІЧНЫ САЮЗ; вакол ромба — стылізаваная выява людзей, якія ўзяліся за рукі, дамоў і птушак, што сімвалізуе агульны дом і яднанне народаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.