Вы тут

Іспыт на галоўнай сцэне


Ці бачылі вы, як на Мазыршчыне выканаўцы народнага танца «Зайчык» скачуць цераз вілкі для гаршкоў? Ці чулі вы, як у Чачэрскім раёне танцуюць «Барыню» і адначасова расказваюць гледачам пра свае хатнія справы? Ці ведаеце вы, што парны танец «Сто адзін» у самым хуткім тэмпе здаўна выконваюць пад Барысавам?

3-17

Шмат цікавага пра народныя танцы даведаліся гледачы незвычайнага канцэрта, які днямі адбыўся на галоўнай сцэне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва. Справаздачнае выступленне наладзілі студэнты пад кіраўніцтвам вядомага этнахарэографа, даследчыка танцавальнай спадчыны Мікалая Козенкі (на здымку). Як выкладчык, ён уважліва назіраў з залы за сваімі выхаванцамі, фіксаваў відэакамерай кожнае па. Такі відэазапіс спатрэбіцца, каб потым параўнаць студэнцкае выкананне танца з тым, як здаўна танцуюць у вёсцы.

3-18

Менавіта ў вёсках розных рэгіёнаў Беларусі былі сабраны гэтыя ўзоры танцавальнай і песеннай спадчыны. Студэнты неаднаразова бывалі там у экспедыцыях, пераймалі ад носьбітаў полькі, кадрылі, традыцыйныя песенныя і гульнявыя карагоды.

3-16

Акадэмічны канцэрт-справаздача супаў для маладых этнолагаў і фалькларыстаў з самым адказным часам: зараз падводзяць вынікі іх вучобы, і праз некалькі месяцаў яны атрымаюць дыпломы. Веды народнай спадчыны і павага да яе назаўжды застануцца для іх бясцэнным здабыткам.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.