Вы тут

Амаль сакавіцкая адліга


Чакаецца, што сярэдняя тэмпература паветра будзе перавышаць норму на 5—7 градусаў.

На гэтым тыдні на змену маразам прыйдзе адліга, калі на тэрыторыю Беларусі завітае сапраўды цёплае і вільготнае надвор'е з туманамі, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


Гэтымі днямі настане такое цяпло, якое характэрна для другой паловы сакавіка. А ўвогуле цяпер атлантычныя цыклоны і звязаныя з імі атмасферныя франты прынясуць на нашу тэрыторыю цёплыя і вільготныя паветраныя масы з акіяна.

Ужо ў аўторак у многіх раёнах чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах галалёд, наліпанне мокрага снегу, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Максімальная тэмпература паветра складзе ад плюс 3 градусаў па захадзе да 5 марозу па ўсходзе краіны. У сераду прагназуецца мокры снег і дождж. Месцамі магчымы туман, галалёд, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Істотна пацяплее. Нават уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, удзень чакаецца ад нуля да 6 цяпла.

Амаль што вясна прыйдзе да нас у чацвер. У гэты дзень часам будзе ісці невялікі дождж. У асобных раёнах магчымы туман. Уначы і раніцай па ўсходзе захаваецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Па паўночным захадзе ўдзень чакаецца ўзмацненне ветру да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 градуса да плюс 5, удзень — ад нуля да 7 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных спецыялістаў, у пятніцу месцамі прагназуюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі магчымыя туман і галалёд. Уначы і раніцай на дарогах у асобных раёнах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень — ад 1 марозу да плюс 5 градусаў. Дажджлівае надвор'е чакаецца і на выхадныя, калі тэмпература паветра ўдзень месцамі будзе дасягаць плюс 7 градусаў.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.