Вы тут

Махлярка ашукала нават родную сястру


Больш за год 21-гадовая дзяўчына з Гродзенскай вобласці, якая пераехала ў сталіцу, прасіла сваіх знаёмых аформіць на сябе крэдыт у банку на мабільныя тэлефоны, але грошы пасля гэтага не выплачвала.


— Набытыя такім чынам тэлефоны яна прадавала па заніжаных цэнах праз інтэрнэт. Атрыманыя сродкі пакідала сабе, не збіраючыся аддаваць іх падманутым, — распавяла прэс-афіцэр Партызанскага РУУС г. Мінска Наталля Ганусевіч. — Пацярпелымі станавіліся знаёмыя і малазнаёмыя людзі, да якіх дзяўчына ўваходзіла ў давер. А ў сваёй роднай сястры яна скрала пашпарт і аформіла на яе растэрміноўку на два тэлефоны ў салоне сотавай сувязі. Сястра і мусіла звярнуцца ў міліцыю. Заведзена ўжо 39 крымінальных спраў, махлярцы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.