Вы тут

На гэтыя выхадныя месцамі падмарозіць да мінус 11 градусаў


На працягу тыдня ў Беларусі захаваецца сапраўды веснавы характар надвор'я, будзе назірацца павышаны тэмпературны рэжым для гэтага перыяду года, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У сераду чакаецца практычна без ападкаў, толькі ўдзень па паўночным усходзе пройдуць невялікія дажджы. У асобных раёнах магчымы туман, уначы і раніцай — слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градусаў, удзень прагназуецца ад 2 да 8 цяпла.

Невялікія дажджы месцамі пройдуць і ў чацвер, а па ўсходзе ападкі будуць ужо з мокрым снегам. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а ўдзень — плюс 3-8 градусаў.

Апошняя хваля холаду прагназуецца ў пятніцу, калі валадарыць над надвор'ем будуць актыўныя атмасферныя франты. Рухаючыся праз нашу краіну, яны будуць зацягваць сюды халоднае паветра паўночных шырот. Таму ў выхадныя сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 1-3 градусы ніжэй за норму.

У пятніцу пройдуць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Уначы ў асобных раёнах магчымы слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень будзе ад нуля да плюс 6 градусаў. А канкрэтна пахаладае менавіта ў выхадныя.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у суботу і нядзелю прагназуецца снег і мокры снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Цяпер тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-8 градусаў, а пры праясненнях — нават да 11 марозу. Не будзе цёпла і ўдзень, калі чакаецца ад мінус 3 градусаў па паўночным усходзе да 4 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. За гэтыя два дні ў большасці раёнаў Беларусі зноў усталюецца снежнае покрыва вышынёй каля
1-5 см. Аднак мясцовыя сіноптыкі ўпэўнены, што сакавіцкі снег пратрымаецца нядоўга.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Фота Анатоля Клешчука

Загаловак у газеце: Снег яшчэ вернецца?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.