Вы тут

Паслядоўнікі Алоўнікава


У Бабруйску падвялі вынікі першага адкрытага рэгіянальнага конкурсу юных піяністаў у гонар славутага земляка.


— Глыбока сімвалічна, што Год культуры прыняў эстафету Года моладзі, а журы конкурсу ўзначаліў сын нашага земляка, народны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ігар Уладзіміравіч Алоўнікаў. Упэўнены, што ідэі, пакладзеныя ў аснову конкурсу, гарантуюць яму прапіску ў Бабруйску на доўгія гады. А мы станем сведкамі адкрыцця новых імёнаў, якія стануць гонарам нашай краіны і праславяць яе далёка за межамі, — адзначыў Андрэй Каваленка, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта і адначасова старшыня аргкамітэта конкурсу.

140 навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў з 16 гарадоў Магілёўшчыны два дні спаборнічалі за званне лепшага піяніста. У іх выкананні гучалі класічныя творы народнага артыста і заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Уладзіміра Алоўнікава і іншых кампазітараў.

Абсалютнай пераможцай, якая атрымала Гран-пры конкурсу, стала Дар'я Рыдлевіч, вучаніца дзіцячай школы мастацтваў № 3 імя М.Н. Салдатава з Магілёва (настаўнік М. Малахава). Дыпломамі і грашовымі прэміямі таксама адзначаны лаўрэаты 1-й ступені ў 4 узроставых групах — Вера Касцюкевіч і Савелій Андрэеў з Магілёва, Аляксандра Арлоўская з Віцебска, Анастасія Тароп з Гомеля, Ангеліна Цабкала з Мінска, Аліна Салтыкова з Бабруйска, Соф'я Хацяновіч з Салігорска. Педагогі юных талентаў атрымалі граматы аргкамітэта і журы конкурсу за высокае педагагічнае майстэрства. А калектыву Бабруйскай дзіцячай школы мастацтваў № 2 імя У.У. Алоўнікава намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Маркачоў уручыў спецыяльны прыз — ноўтбук.

— Я ўдзячны гэтаму гораду, яго кіраўніцтву, школе за падтрымку нашай сям'і. Прыемна здзіўлены высокім узроўнем арганізацыі гэтага мерапрыемства.

zigulya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.