Вы тут

Фізіка — з сёмага класа


Міністэрствам адукацыі зацверджаны новы тыпавы вучэбны план для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год.


Як патлумачыла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія БАРАДУН, у сувязі з пераходам на адносную завершанасць ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і ўвядзеннем на ІІІ ступені школы профільнага навучання, тыпавы вучэбны план зацвярджаецца цяпер кожны год на адзін навучальны год.

Профільнае навучанне ў Х-ХІ класах прадугледжвае вывучэнне асобных прадметаў на павышаным узроўні. У сувязі з гэтым у тыпавым вучэбным плане для навучэнцаў ХІ класаў (гэтак жа, як у бягучым навучальным годзе для вучняў Х класаў) прадугледжана розная колькасць гадзін для вывучэння прадметаў на базавым і павышаным узроўнях.

У краіне зараз праходзіць паэтапны пераход на абноўленыя навучальныя праграмы па прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Руская мова» і «Руская літаратура». Яны прадугледжваюць паступовае ўвядзенне аднолькавай колькасці гадзін на гэтыя прадметы ва ўсіх школах, гімназіях і ліцэях. У гэтай сувязі з наступнага навучальнага года будзе ўстаноўлена роўная колькасць гадзін на вывучэнне вышэйзгаданых прадметаў у другіх класах.

У 2016/2017 навучальным годзе для навучэнцаў ІІ і VІ класаў будзе ўведзены прадмет «Асновы бяспекі жыццядзейнасці». А з пераліку прадметаў для вучняў VІ класаў быў выключаны вучэбны прадмет «Фізіка» (вывучаць яе школьнікі будуць цяпер толькі з VІІ класа).

З 2015/2016 навучальнага года распачалося выкладанне вучэбнага прадмета «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» у пятых класах. Тыпавым вучэбным планам на 2016/2017 навучальны год прадугледжана далейшае вывучэнне гэтага вучэбнага прадмета школьнікамі ўжо ў шостых класах.

Абноўленая праграма прадугледжвае ў VІ класе дзве гадзіны на прадмет «Працоўнае навучанне». У 2015/2016 навучальным годзе на адточванне працоўных навыкаў школьнікамі адводзілася адна гадзіна.

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.