Вы тут

Вызначаны прыярытэты Дня беларускага пісьменства


Адбылося пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства. Яно прайшло ў Рагачове пад кіраўніцтвам віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай. Менавіта ў гэтым горадзе свята адбудзецца 4 верасня.


Дамінантамі стануць тэмы Года культуры, падрыхтоўкі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, а таксама юбілейныя даты пісьменнікаў — Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Максіма Багдановіча, Івана Мележа і Івана Шамякіна. Пройдзе традыцыйны «круглы стол» з удзелам беларускіх і замежных літаратараў, адбудуцца навукова-практычная канферэнцыя «Рагачоўскія чытанні», конкурс юных чытальнікаў Гомельшчыны «Жывая класіка».

Ужо традыцыйнай падчас святкавання Дня беларускага пісьменства стала ўрачыстая цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі за найлепшыя творы ў сямі намінацыях. Адметна таксама, што менавіта падчас свята пісьменства ў Рагачове распачне працу кнігарня — новы філіял ААТ «Белкніга».

Канчатковая праграма мерапрыемстваў будзе прынята да канца чэрвеня. Але ўжо стала вядома, што падчас Дня беларускага пісьменства плануецца фестываль кнігі і прэсы. У спецыяльным выставачным павільёне размесцяцца кніжныя экспазіцыі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, пісьменнікам-юбілярам, таксама тут будуць прадстаўлены выданні-пераможцы нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў «Мастацтва кнігі». Знарок да свята будзе падрыхтаваны і зборнік твораў пісьменнікаў з Рагачоўскай зямлі, які папоўніць серыю «Беларусь літаратурная».

vesіaluha@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Год культуры, юбілеі класікаў

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.