Вы тут

Петрышэнка расказаў аб асноўнай ідэі Дня беларускага пісьменства


Праз правядзенне Дня беларускага пісьменства неабходна данесці да жыхароў і гасцей краіны асноўныя ідэі міру і стваральнай працы. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка падчас правядзення першага пасяджэння па падрыхтоўцы і правядзенні 30-га Дня беларускага пісьменства ў Гарадку 3 верасня, перадае БелТА.


Сумесна з прадстаўнікамі мясцовых выканаўчых органаў і ведамстваў Ігар Петрышэнка абмеркаваў комплекс пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай да правядзення Дня беларускага пісьменства. «Гарадок — гэта невялікі населены пункт. Для яго жыхароў і гасцей гэты дзень павінен стаць знакавай падзеяй. Наша задача — зрабіць яго па-сапраўднаму запамінальным, а для гэтага трэба не толькі максімальна выкарыстоўваць напрацаваны намі вопыт мінулых гадоў, але і дадаць цікавых навінак, — упэўнены ён. — Дзень беларускага пісьменства пройдзе пад знакам года міру і стваральнай працы, таму мы павінны не проста гаварыць пра літаратуру, багацце беларускай мовы і традыцыі нашага народа. Праз гэтае мерапрыемства неабходна адлюстраваць асноўныя ідэі міру і стваральнай працы».

Па словах віцэ-прэм’ера, Міністэрства інфармацыі і Віцебскі аблвыканкам ужо пачалі працу па падрыхтоўцы святочных мерапрыемстваў і самога горада да правядзення ўрачыстасцяў. «Традыцыйна мы стараемся напоўніць сцэнарныя планы новым і цікавым зместам, які стане яркай падзеяй не толькі для жыхароў гарадка і Віцебскай вобласці, але і ў цэлым для турыстаў і жыхароў усёй нашай краіны», — распавёў Ігар Петрышэнка.

Асобна намеснік прэм’ер-міністра вылучыў тэму прыцягнення турыстаў. «Гарадок павінен стаць для турыстаў у святочныя дні пунктам прыцягнення», — падкрэсліў ён.

Прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму і Віцебскага аблвыканкама далажылі віцэ-прэм’еру аб падрыхтоўцы турыстычных маршрутаў, а ў Міністэрстве адукацыі распавялі аб планаваных мерапрыемствах для дзяцей і моладзі. «Не толькі Мінадукацыі, але і ўсім арганізатарам трэба прыкласці максімум намаганняў, каб прыцягнуць да ўдзелу ў свяце як мага больш моладзі. Акрамя гэтага, пры падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства мы заўсёды ўдзяляем асаблівую ўвагу пытанням добраўпарадкавання і прывядзення ў парадак горада, дзе праводзіцца свята. Прыемна, што ў тых населеных пунктах і раённых цэнтрах, дзе мы праводзілі гэтыя мерапрыемствы, у плане добраўпарадкавання нашы гарады заўсёды на вышыні», — канстатаваў ён.

Ігару Петрышэнку таксама было даложана аб планах і графіках па рэканструкцыі і абнаўленню гарадскіх аб’ектаў. «Думаю, што трэба актыўна ўключыць грамадскасць у навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях і распрацаваць агульны канцэпт дызайну. Людзі павінны прывесці свае „гняздзечкі“ ў парадак. Магчыма, мы арганізуем конкурс на лепшае ўладкаванне свайго дома або прыдамавой тэрыторыі і зробім гэта традыцыяй», — сказаў на заканчэнне ён.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні фінансавання, арганізацыі інфармацыйнага суправаджэння і новыя падыходы да правядзення мерапрыемства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?