Вы тут

Цяплець ізноў пачне толькі ў чацвер


Сапраўды майскае надвор'е вернецца ў Беларусь толькі ў другой палове тыдня, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


А пакуль першую палову тыдня надвор'е будуць фарміраваць халодныя і вільготныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Таму сярэдняя тэмпература паветра прагназуецца на 1—3 градусы ніжэй за норму. У аўторак на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра складзе плюс 11—17 градусаў.

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца паўсюдна і ў сераду. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы, уначы і раніцай — месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 цяпла, удзень — ад плюс 11 да 17 градусаў.

У другой палове тыдня на тэрыторыю краіны завітае больш цёплая паветраная маса з Атлантыкі. У чацвер месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы, уначы і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 цяпла, удзень — плюс 14—20 градусаў. Невялікія кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі і ў пятніцу, калі ўдзень магчымы навальніцы. Стане цяплець нават уначы, калі чакаецца 3—9 цяпла, удзень — плюс 15—22 градусы.

А ў выхадныя дні чакаецца ўмерана цёплае, з кароткачасовымі дажджамі амаль камфортнае надвор'е. Тэмпература паветра ўначы будзе 4—11 цяпла, удзень — плюс 13—20 градусаў, па паўднёвым усходзе нават да 23 цяпла.

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Дождж і дрыжыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.