Вы тут

Божае адкрыццё ў зямных вобразах


У Палацы вялікіх князёў Літоўскіх у Вільнюсе адкрылася выстаўка «Божае адкрыццё ў зямных вобразах. Хрысціянскія сюжэты ў італьянскіх гравюрах ХІХ стагоддзя», якую падрыхтаваў Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі.


Адзіны падобнага роду музей у нашай краіне актыўна супрацоўнічае з музейшчыкамі замежных краін і найбольш паспяхова — з суседзямі на літоўскім напрамку. Гродзенцы наладзілі трывалыя сувязі і ажыццяўляюць сумесныя выставачныя праекты з Тракайскім гістарычным музеем, Шаўляйскім музеем «Аўшрос» і нацыянальным музеем «Палац вялікіх князёў Літоўскіх».

— Выбар тэмы выставы быў невыпадковым. Гэта праяўленне сяброўскага акта з той прычыны, што яшчэ ў савецкія часы ўся калекцыя (65 гравюр) паступіла ў фонды нашага музея з Вільні, — кажа навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі Ігар ГАНЧАРУК.

На выставе прадстаўлены рэпрадукцыйныя гравюры буйнога фармату — увражы, якія набылі асаблівую папулярнасць у XVІІІ — першай палове ХІХ стагоддзя. Гравёры працавалі па рысунках, якія рабіліся для іх мастакамі па сусветна вядомых творах жывапісу, галоўным чынам італьянскіх майстроў эпохі Адраджэння і барока XV—XVІІІ стагоддзяў. Як паказвае выстава, крыніцай натхнення для гравёраў служылі творы Сандра Батычэлі, Паола Веранезе, Даменіка Пулігі, Антоніа Карэджа, Карла Дольчы, Андрэа дэль Сарта, Вечэліё Тыцыяна, Джавані Беліні, Джузэпэ Крэспі, Матэа Раселі, Андрэа дэль Поца... Дзве гравюры выкананы па сюжэце фламандскага мастака Антоніса ван Дэйка і нямецкага мастака Ганса фон Ахена. Творы вылучае высокае майстэрства валодання разцом, бездакорная тэхніка і вытанчанасць выканання рысунка. У выніку мова гравюры выдатна перадае першапачатковы вобраз жывапісных арыгіналаў.

prakopchіk@zvіazda.by

Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.